Шадува

горад у Літве

Шадува́ (літ.: Šeduva, беларуская назва — Шадава[3][4] або Шадаў[5]) — горад у Літве, на рацэ Няўдува. Уваходзіць у склад Шаўляйскага павета Радзвілішкіскага раёна, месціцца за 18 км ад Радзвілішкіса. Шадава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.

Горад
Шадува
літ.: Šeduva
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1539[1]
Горад з
Вышыня цэнтра
87 м
Насельніцтва
  • 2 365 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-82007
Шадува на карце Літвы
Шадува (Літва)
Шадува

Гісторыя

правіць

За часамі Вялікага Княства Літоўскага Шадава (ст.-бел.: Шадово[3]) было сталіцай аднаго з трактаў Жамойцкага староства. У 1654 годзе вялікі князь і кароль Ян II Казімір Ваза надаў Шадаву магдэбургскае права, у 1672 годзе Міхал Вішнявецкі пацвердзіў магдэбургскае права і надаў герб[4].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шадава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя ў Шадаве былі праваслаўная мураваная царква, мураваны каталіцкі касцёл, мураваная сінагога, жыдоўскі малітоўны дом, 48 склепаў (9 мураваных), пачатковая школа, дом прытулку для 12 бедных, месца побыту камісара 4-й паліцыйнай акругі, паштовая станцыя, тэлеграф, чыгуначная станцыя[4]. Хрысціянскія жыхары займаліся земляробствам, жыды займаліся рамёствамі і гандлем. Таргі былі кожны чацвер, кірмашы 6 разоў на год[4]. У канцы XIX стагоддзя Шадава было заштатным горадам Шавельскага павета Ковенскай губерні.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1950—1962 гадах Шадава было цэнтрам Шадаўскага раёна.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

правіць

Паводле даных перапісу 1897 года ў ім пражывала 4474 чалавек, у тым ліку яўрэі — 56,1 %; літоўцы — 31,4 %; палякі — 8,7 %; рускія — 1,5 %; немцы — 1,3 %[6].

Год Колькасць
1833 738 [7]
1845 2 210 [7]
1897 4 474 [7][8]
1902 4 537 [1]
1923 3 186 [7]
1959 3 253 [7]
1970 3 309 [7]
1989 3 584 [7]
Год Колькасць
2001 3 400 [7]
2001 3 420 [2]
2002 3 354 [2]
2003 3 320 [2]
2004 3 314 [2]
2005 3 261 [2]
2006 3 205 [2]
2007 3 173 [2]
Год Колькасць
2008 3 175 [2]
2009 3 128 [2]
2010 3 082 [2]
2011 2 934 [2]
2012 2 819 [2]
2013 2 752 [2]
2014 2 662 [2]
2015 2 636 [2]
Год Колькасць
2016 2 615 [2]
2017 2 585 [9]
2018 2 525 [10]
2019 2 546 [11]
2020 2 529 [11]
2021 2 421 [2]
2022 2 379 [11]
2023 2 365 [2]

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  3. а б Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 70. — 328 с.
  4. а б в г SgKP 1890, s. 764.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  6. Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
  7. а б в г д е ё ж Visuotinė lietuvių enciklopedija
  8. Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г.НИУ ВШЭ, ЮНФПА, Фонд Макартуров, Российский Гуманитарный Научный Фонд, ЮНЕСКО, Фонды «Открытое Общество», Джордж Сорос, 2001. — ISSN 1726-2891
  9. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  10. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  11. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць