Шамот (фр.: chamotte) — абпаленая (да спякання) вогнетрывалая гліна або каалін. Ступень спякання шамоту характарызуецца водапаглынаннем, якое складае ад 2-3 % да 8-10 %, для нізкавыпаленага шамоту — 20 %. Атрымліваюць шамот абпальваннем (пераважна пры тэмпературы 1300—1500 °C) у барабанных, шахтавых або іншых печах зыходнай сыравіны ў выглядзе натуральных кавалкаў або штучна вырабленых брыкетаў.

Пасля драбнення шамот выкарыстоўваюць у вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў як кампанент для памяншэння пластычнасці і ўсаджвання шамотных мас і як запаўняльнік для цеплатрывалых бетонаў. Шамотныя вогнеўпорныя матэрыялы (высокагліназёмныя і іншыя) выкарыстоўваюць для мураваных сцен і скляпенняў печаў, імі абмуроўваюць топкі, коміны і да таго падобнае.

ЛітаратураПравіць