Шанхай Мастэрс 2011 (снукер)
Шанха́й Ма́стэрс 2011 (англ.: Shanghai Masters 2011, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 11 верасня 2011 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў пятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Bank of Communications упершыню спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £350,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £65,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).
Шанхай Мастэрс 2011 | |
![]() | |
Сезон | 2011/2012 |
---|---|
Тэрміны | 5 — 11 верасня 2011 |
Арэна | Шанхайская гранд-сцэна |
Горад | Шанхай |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Bank of Communications |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £350,000 |
Прызавыя пераможцы | £65,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 40 (+66) |
Колькасць матчаў | 39 (+64) |
Колькасць соценных серый | 25 (+14) |
Найвышэйшая серыя | 143 (Шон Мёрфі) (кваліфікацыя: 145 (Майкл Уайт)) |
←2010 ● Шанхай Мастэрс ● 2012→ | |
Снукерны сезон 2011/2012 | |
←Пол Хантэр Класік | Мастэрс Бразіліі→ |
Турнір уключаў у сябе пяць кваліфікацыйных раўндаў, якія праходзілі на працягу пяці дзён з 31 ліпеня па 4 жніўня 2011 года ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія, і ў якіх гулялі 82 удзельнікі. 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. У ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўваліся чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.
Фіналіст леташняга розыгрышу Джэймі Бёрнэт не патрапіў у асноўную стадыю турніру, саступіўшы ў кваліфікацыі Дамініку Дэйлу з лікам 3:5. Усе восем азіяцкіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард, прайгралі матчы папярэдняга раўнда, а прафесіяналы з Кітая, Дзін Цзюньхуэй і Лян Вэньбо, і Джэймс Уатана з Тайланда вылецелі з турніру ў 1/16 фіналу. Пераможца Шанхай Мастэрс 2010 года Алістэр Картэр таксама прайграў ужо ў першым раўндзе Марку Кінгу з лікам 4:5. Сяміразовы чэмпіён свету Стывен Хендры, саступіўшы ў першым раўндзе турніру, упершыню з 1988 года вылецеў з топ-16 сусветнага рэйтынгу. Марк Кінг упершыню з 2005 года выйшаў у паўфінал рэйтынгавага турніру, дзе саступіў другому нумару суветнага рэйтынгу Марку Сэлбі з лікам 0:6. Другім фіналістам стаў лідар рэйтынгу Марк Уільямс з Уэльса, які ў драматычным паўфінале перамог Ніла Робертсана з лікам 6:5. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 143 ачкі, зрабіў Шон Мёрфі ў матчы 1/8 фіналу супраць Марка Алена.
Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які ішоў наперадзе ў фінальным матчы супраць Марка Уільямса з лікам 6:4 і 7:5, а пазней саступаў з лікам 7:9 і быў у кроку ад паражэння, аднак выйграў тры фрэймы запар і здабыў перамогу. Сэлбі перайграў на сваім шляху да тытула Найджэла Бонда (5:3), Джэймі Коўпа (5:0), Шона Мёрфі (5:4), Марка Кінга ў паўфінальным матчы (6:0), і Марка Уільямса ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Гэтая перамога стала сёмым прафесійным і другім рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна і першым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Сэлбі пасля адкрытага чэмпіянату Уэльса 2008 года, а таксама яна паспрыяла яго ўздыму на першую пазіцыю сусветнага рэйтынгу ўпершыню ў кар'еры.
Турнір правіць
Шанхай Мастэрс 2011 года стаў пятым розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай[1][2].
Шанхай Мастэрс 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association)[3] і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся другім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012[4].
Матчы асноўнай стадыі турніру (39 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за месяц да гэтага ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія[5][6].
Прызавыя грошы правіць
Bank of Communications упершыню спансіраваў Шанхай Мастэрс[7]. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £350,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £5,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2010 года атрымаў пераможца турніру — £65,000[8].
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/24 фіналу | |
1/32 фіналу | |
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | |
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | |
Агульны прызавы фонд |
Рэйтынгавыя ачкі правіць
Шанхай Мастэрс 2011 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі (World Open і Адкрыты чэмпіянат Кітая). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў)[9].
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Фармат турніру правіць
На Шанхай Мастэрс 2011 прыняло ўдзел 106 снукерыстаў, з якіх 98 — удзельнікі мэйн-тура і 8 — аматары. 4 удзельнікі з нізкім рэйтынгам пачалі турнір з папярэдняга кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (2 гульні), які праходзіў 31 ліпеня 2011 года (больш, чым за месяц да асноўнай стадыі). 2 пераможцы папярэдняга раўнда прыядналіся да 30 іншых снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-64 сеяных гульцоў, і разам з імі ўдзельнічалі ў першым кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), які праходзіў 1 жніўня 2011 года. 16 пераможцаў матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 49 па 64 (16 гульняў). Другі круг праходзіў 2 жніўня 2011 года. 16 пераможцаў матчаў другога раўнда выходзілі ў трэціі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 48 (16 гульняў). Трэці круг праходзіў 3 жніўня 2011 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 4 жніўня 2011 года. Кваліфікацыя Шанхай Мастэрс праходзіла ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыю[6][10].
Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаліся з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні 1/16 фіналу былі расцягнутыя на два дні) на шанхайскай гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай[11][12].
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Папярэдні кваліфікацыйны раўнд | 31 ліпеня | 9 | 5 |
Першы кваліфікацыйны раўнд | 1 жніўня | 9 | 5 |
Другі кваліфікацыйны раўнд | 2 жніўня | 9 | 5 |
Трэці кваліфікацыйны раўнд | 3 жніўня | 9 | 5 |
Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд | 4 жніўня | 9 | 5 |
Уайлдкард раўнд | 5 верасня | 9 | 5 |
1/16 фіналу | 6—7 верасня | 9 | 5 |
1/8 фіналу | 8 верасня | 9 | 5 |
1/4 фіналу | 9 верасня | 9 | 5 |
1/2 фіналу | 10 верасня | 11 | 6 |
Фінал | 11 верасня | 19 | 10 |
Кваліфікацыя правіць
Папярэдні раўнд правіць
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Лакі Ватнані | А-П | Дэвід Хоган |
Лука Брэсэль | 4-5 | Адам Дафі |
Кваліфікацыйная сетка правіць
Соценныя серыі правіць
У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 36 соценных серый. Курт Мэфлін і Сцюарт Бінэм былі адзінымі снукерыстамі, якія здзейснілі па тры сэнчуры. Майкл Уайт выканаў найвышэйшы брэйк кваліфікацыі ў 145 ачкоў у матчы другога кваліфікацыйнага раўнда супраць Альфрэда Бёрдэна. Такім чынам, ён атрымаў узнагароду ў £200 за найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца[13][14].
Гулец | 100+ | Усе серыі 100+ |
---|---|---|
Майкл Уайт | 2 | 145, 100 |
Джэймс Уатана | 2 | 138, 107 |
Фергал О’Браен | 2 | 136, 104 |
Том Форд | 1 | 136 |
Джэймі Бёрнэт | 1 | 129 |
Энтані Хэмілтан | 1 | 129 |
Робін Хал | 1 | 127 |
Курт Мэфлін | 3 | 123, 123, 100 |
Бен Вуластан | 1 | 123 |
Найджэл Бонд | 1 | 120 |
Пасакорн Суванават | 2 | 119, 110 |
Адам Дафі | 1 | 118 |
Бары Пінчэс | 2 | 117, 100 |
Марк Дэвіс | 1 | 115 |
Лю Чуан | 2 | 114, 100 |
Адыт’я Мехта | 1 | 114 |
Сцюарт Бінэм | 3 | 111, 107, 103 |
Энтані Мак-Гіл | 1 | 111 |
Цаа Юйпэн | 1 | 110 |
Альфрэд Бёрдэн | 1 | 107 |
Джэк Лісоўскі | 2 | 104, 104 |
Адам Уічэрд | 2 | 104, 100 |
Дамінік Дэйл | 1 | 102 |
Джо Джогія | 1 | 101 |
Увогуле | 36 | Найвышэйшы брэйк: 145 (Майкл Уайт) |
Удзельнікі правіць
У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2011 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.
12 снукерыстаў: Алістэр Картэр[15], Марк Уільямс[16], Марк Сэлбі[17], Дзін Цзюньхуэй[18], Ніл Робертсан[19], Шон Мёрфі[20], Пітэр Эбдан[21], Мэцью Стывенс[22], Джэймі Коўп[23], Стывен Хендры[24], Сцюарт Бінэм[25] і Раян Дэй[26] прымалі ўдзел у пятым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.
8 азіяцкіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Цзінь Лун і Цаа Сіньлун, якія ўжо па два разы ўдзельнічалі на турніры ў якасці аматараў[27][28], Лі Хан, Жоўцзы Маймайці і Тан Цзюнь, якія таксама ўжо атрымлівалі гэты прывілей[29][30][31], а таксама навічкі турніру Хусэйн Вафаі Аюры, Танават Тырапонгпайбун і Цай Цзяньчжун.
У 2011 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 5 дэбютантаў: Джэк Лісоўскі[32], Джэймс Уатана[33], Хусэйн Вафаі Аюры[34], Танават Тырапонгпайбун[35] і Цай Цзяньчжун[36].
Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Тры ўдзельнікі розыгрышу 2011 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Дамінік Дэйл (2007), Роні О’Саліван (2009) і Алістэр Картэр (2010)[1].
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2011 года стаў 45-гадовы Найджэл Бонд. Стывену Хендры падчас турніру было 42 гады, а Джэймсу Уатане і Пітэру Эбдану — па 41. Самым маладым іграком, які патрапіў на турнір стаў 16-гадовы Хусэйн Вафаі Аюры. Танавату Тырапонгпайбуну было 17 гадоў, а Джэку Лісоўскі і Лі Хану — па 20.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс[37][38][39][40].
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
П | Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НС[у 1] | Ф/50+[у 1] | Ф/100+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 7 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2007 | Перамога (2010) | 4 | 9 | 6 | 3 | 66,7% | 76 | 39 | 37 | 51,3% | 19 | 2 | 129 | 4 | 38 | 71570 |
2 | 3 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 2007 | Паўфінал (2009) | 3 | 8 | 5 | 3 | 62,5% | 58 | 32 | 26 | 55,2% | 16 | 2 | 136 | 3,63 | 29 | 23275 |
3 | 1 | Марк Уільямс | 21.03.1975 | 2007 | Чвэрцьфінал (2008) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50% | 60 | 30 | 30 | 50% | 15 | 2 | 128 | 4 | 30 | 20770 |
4 | 2 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2007 | Паўфінал (2007, 2008, 2010) | 4 | 13 | 9 | 4 | 69,2% | 95 | 57 | 38 | 60% | 25 | 5 | 131 | 3,8 | 19 | 43140 |
5 | 4 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2007 | Чвэрцьфінал (2009) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50% | 58 | 28 | 30 | 48,3% | 19 | 2 | 132 | 3,05 | 29 | 21175 |
6 | 5 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2007 | 1/8 фіналу (2008) | 4 | 5 | 1 | 4 | 20% | 39 | 17 | 22 | 43,6% | 10 | 0 | 79 | 3,9 | — | 15390 |
7 | 6 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2007 | Паўфінал (2009) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50% | 55 | 30 | 25 | 54,5% | 21 | 5 | 133 | 2,62 | 11 | 26125 |
8 | 8 | Стывен Магуайр | 13.03.1981 | 2007 | Паўфінал (2008) | 3 | 8 | 5 | 3 | 62,5% | 67 | 37 | 30 | 55,2% | 24 | 5 | 124 | 2,79 | 13,4 | 22700 |
9 | 9 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2008 | 1/16 фіналу (2008, 2010) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33,3% | 23 | 9 | 14 | 39,1% | 7 | 2 | 135 | 3,29 | 11,5 | 10825 |
10 | 11 | Грэм Дот | 12.05.1977 | 2007 | Паўфінал (2007) | 3 | 9 | 6 | 3 | 66,7% | 70 | 34 | 36 | 48,6% | 19 | 1 | 102 | 3,68 | 70 | 23640 |
11 | 10 | Роні О’Саліван | 05.12.1975 | 2007 | Перамога (2009) | 2 | 10 | 9 | 1 | 90% | 94 | 60 | 34 | 63,8% | 44 | 8 | 145 | 2,14 | 11,75 | 80000 |
12 | 13 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2009 | 1/16 фіналу (2009, 2010) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 14 | 4 | 10 | 28,6% | 2 | 0 | 78 | 7 | — | 11415 |
13 | 19 | Пітэр Эбдан | 27.08.1970 | 2007 | 1/8 фіналу (2010) | 4 | 5 | 1 | 4 | 20% | 39 | 15 | 24 | 38,5% | 6 | 1 | 114 | 6,5 | 39 | 15765 |
14 | 14 | Мэцью Стывенс | 11.09.1977 | 2007 | Чвэрцьфінал (2007, 2010) | 4 | 9 | 5 | 4 | 55,6% | 66 | 35 | 31 | 53% | 13 | 2 | 120 | 5,08 | 33 | 23320 |
15 | 18 | Джэймі Коўп | 12.09.1985 | 2007 | Паўфінал (2010) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50% | 56 | 25 | 31 | 44,6% | 10 | 2 | 147 | 5,6 | 28 | 25620 |
16 | 16 | Стывен Хендры | 13.01.1969 | 2007 | 1/8 фіналу (2007, 2009) | 4 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 46 | 20 | 26 | 43,5% | 12 | 0 | 88 | 3,83 | — | 17095 |
17 | 12 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 2007 | Чвэрцьфінал (2007) | 4 | 9 | 5 | 4 | 55,6% | 67 | 33 | 34 | 49,3% | 17 | 4 | 142 | 3,94 | 16,75 | 22795 |
18 | 17 | Стывен Лі | 12.10.1974 | 2007 | Чвэрцьфінал (2007) | 3 | 5 | 2 | 3 | 40% | 41 | 19 | 22 | 46,3% | 9 | 0 | 85 | 4,56 | — | 16190 |
19 | 15 | Марк Дэвіс | 12.08.1972 | 2010 | Чвэрцьфінал (2010) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 26 | 14 | 12 | 53,8% | 8 | 2 | 105 | 3,25 | 13 | 12775 |
21 | 20 | Мартын Гоўлд | 14.09.1981 | 2010 | 1/8 фіналу (2010) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 24 | 14 | 10 | 58,3% | 4 | 1 | 101 | 6 | 24 | 7975 |
25 | 25 | Эндру Хігінсан | 13.12.1977 | 2009 | 1/8 фіналу (2010) | 2 | 4 | 2 | 2 | 50% | 26 | 11 | 15 | 42,3% | 4 | 0 | 59 | 6,5 | — | 12290 |
26 | 30 | Марк Кінг | 28.03.1974 | 2008 | Чвэрцьфінал (2010) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50% | 42 | 17 | 25 | 40,5% | 10 | 1 | 100 | 4,2 | 42 | 18365 |
28 | 29 | Раян Дэй | 23.03.1980 | 2007 | Фінал (2007) | 4 | 12 | 8 | 4 | 66,7% | 97 | 55 | 42 | 56,7% | 40 | 6 | 135 | 2,43 | 16,17 | 40750 |
30 | 31 | Лян Вэньбо | 05.03.1987 | 2008 | Фінал (2009) | 3 | 7 | 4 | 3 | 57,1% | 58 | 29 | 29 | 50% | 14 | 2 | 118 | 4,14 | 29 | 37175 |
31 | 28 | Дамінік Дэйл | 29.12.1971 | 2007 | Перамога (2007) | 2 | 7 | 6 | 1 | 85,7% | 60 | 40 | 20 | 66,7% | 21 | 5 | 143 | 2,86 | 12 | 55000 |
33 | 36 | Роберт Мілкінс | 06.03.1976 | 2010 | Уайлдкард раўнд (2010) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 8 | 3 | 5 | 37,5% | 2 | 0 | 71 | 4 | — | 6725 |
36 | 39 | Энтані Хэмілтан | 29.06.1971 | 2008 | 1/16 фіналу (2008) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 13 | 7 | 6 | 53,8% | 1 | 0 | 55 | 13 | — | 9025 |
37 | 35 | Фергал О’Браен | 08.03.1972 | 2007 | 1/16 фіналу (2007, 2008) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33,3% | 22 | 11 | 11 | 50% | 6 | 0 | 69 | 3,67 | — | 10450 |
40 | 41 | Найджэл Бонд | 15.11.1965 | 2007 | 1/16 фіналу (2007, 2009) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33,3% | 25 | 11 | 14 | 44% | 6 | 0 | 85 | 4,17 | — | 9540 |
45 | 45 | Майкл Холт | 07.08.1978 | 2007 | 1/16 фіналу (2007, 2009) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 15 | 5 | 10 | 33,3% | 2 | 1 | 102 | 7,5 | 15 | 10640 |
52 | 51 | Джэк Лісоўскі | 25.06.1991 | 2011 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
65 | Джэймс Уатана | 17.01.1970 | 2011 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2425 | |
УК | А[у 3] | Хусэйн Вафаі Аюры | 14.09.1994 | 2011 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Цзінь Лун | 23.05.1981 | 2007 | 1/16 фіналу (2010) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33,3% | 24 | 11 | 13 | 45,8% | 3 | 0 | 61 | 8 | — | 0 |
УК | А[у 3] | Лі Хан | 04.10.1990 | 2010 | Уайлдкард раўнд (2010) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 8 | 3 | 5 | 37,5% | 2 | 0 | 55 | 4 | — | 0 |
УК | А[у 3] | Цаа Сіньлун | 16.08.1981 | 2007 | Уайлдкард раўнд (2007, 2008) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 12 | 2 | 10 | 16,7% | 2 | 0 | 83 | 6 | — | 0 |
УК | А[у 3] | Жоўцзы Маймайці | 04.07.1983 | 2010 | Уайлдкард раўнд (2010) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 2 | 5 | 28,6% | 2 | 0 | 57 | 3,5 | — | 0 |
УК | А[у 3] | Танават Тырапонгпайбун | 14.12.1993 | 2011 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2200 |
УК | А[у 3] | Тан Цзюнь | 21.09.1978 | 2009 | Уайлдкард раўнд (2009) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 1 | 5 | 16,7% | 0 | 0 | 36 | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Цай Цзяньчжун | 20.08.1976 | 2011 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
Рэферы правіць
Матчы асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2011 абслугоўвалі 11 рэферы, з якіх сямёра былі кітайскімі[3].
Рэферы | Матчы, якія абслугоўваў |
---|---|
Эйрыян Уільямс | Фінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу |
Аліўе Мартэл | Паўфінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Пол Кольер | Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 3 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Пітэр Уільямсан | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Чжу Ін | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Дэн Юэюань | 1 матч 1/8 фіналу, 2 матча 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Чжэн Вэйлі | 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Лу Канмін | 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Го Цзюнь | 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Цянь Мінхуэй | 1 матч 1/16 фіналу |
Шэн Чуню | 1 матч 1/16 фіналу |
Ход турніру правіць
Першы дзень (5 верасня) правіць
Выбылі: Лі Хан, Жоўцзы Маймайці, Цзінь Лун, Хусэйн Вафаі Аюры, Тан Цзюнь, Цай Цзяньчжун, Танават Тырапонгпайбун, Цаа Сіньлун
Асноўная стадыя Шанхай Мастэрс 2011 пачалася 5 верасня на шанхайскай гранд-сцэне, калі на працягу дзвюх сесій за чатырма сталамі былі згуляны матчы ўайлдкард раўнда. 40-гадовы Энтані Хэмілтан сустракаўся з кітайскім аматарам Лі Ханам. З серыямі ў 123, 75, 60, 57 і 52 ачкі 36-ы сеяны турніру разграміў 20-гадовага азіята, дазволіўшы яму набраць толькі 20 балаў за ўвесь матч, і выйшаў у 1/16 фіналу на Стывена Магуайра[41]. 51-ы нумар рэйтынгу Джэк Лісоўскі, які прайграў толькі адзін фрэйм у трох кваліфікацыйных паядынках, гуляў супраць 28-гадовага Жоўцзы Маймайці. Пры ліку 40:63 і двух каляровых шарах на стале ў стартавай партыі 20-гадовы англічанін здзейсніў два выніковыя снукеры на ружовым, атрымаўшы 12 штрафных балаў пасля памылак апанента, а таксама забіў ружовы і чорны шары, адкрыўшы лік у матчы. Пасля гэтага ён дамінаваў у дзвюх наступных партыях, павялічыўшы адрыў да ліку 3:0, аднак азіяцкі аматар пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм на каляровых шарах і выканаў серыю ў 91 бал у пятай партыі, скараціўшы адставанне да аднаго ачка. Лісоўскі, які ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю Шанхай Мастэрс[32], дамінаваў у наступным фрэйме і з вышэйшай серыяй у 53 балы выйграў сёмую партыю, скончыўшы матч з лікам 5:2 на сваю карысць[42] і выйшаўшы ў 1/16 фіналу на Джэймі Коўпа. 41-гадовы Джэймс Уатана, які тройчы перамагаў на рэйтынгавых турнірах у 1990-х гадах[43], сустракаўся з Цзінем Лунам, які дайшоў да 1/16 фіналу леташняга розыгрышу[40]. Снукерыст з Тайланда выйграў першы фрэйм на каляровых шарах, а яго 30-гадовы апанент пакінуў за сабой другую партыю з пераможным брэйкам у 70 балаў. Уатана, які ў першы раз прайшоў кваліфікацыю да Шанхай Мастэрс[33], выканаў серыю ў 79 ачкоў у трэцім фрэйме, пасля чаго ўзяў верх у чацвёртай партыі на апошнім ружовым шары і выйграў пяты фрэйм на каляровых шарах, атрымаўшы ў ім 31 штрафны бал і зрабіўшы лік 4:1, а серыя ў 75 ачкоў у шостай партыі прынесла яму перамогу з лікам 5:1 і выхад у 1/16 фіналу на Роні О’Салівана[44]. 39-гадовы Фергал О’Браен з Ірландыі гуляў супраць Іранскага аматара Хусэйна Вафаі Аюры. 35-ы нумар рэйтынгу, які гуляў у 1/16 фіналу двух першых розыгрышаў Шанхай Мастэрс[45], выйграў першы фрэйм з падыходамі ў 37 і 25 балаў і другую партыю з падыходамі ў 39 і 21 ачко, пасля чаго аформіў серыю ў 60 балаў і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць, дазволіўшы праціўніку набраць толькі 24 ачкі. 16-гадовы іранскі снукерыст дамінаваў у чацвёртай партыі, а О'Браен узяў верх у пятым фрэйме з брэйкам у 71 бал, а таксама дамінаваў у шостай партыі і з лікам 5:1 выйшаў у 1/16 фіналу спаборніцтва на Пітэра Эбдана[46][47].
У другой сесіі першага гульнявога дня Шанхай Мастэрс 2011 33-ці сеяны Роберт Мілкінс гуляў супраць кітайскага гульца Тана Цзюня. З пяцю паўсоценнымі серыямі ў 70, 60, 109, 74 і 89 ачкоў 35-гадовы англічанін, які саступіў у ўайлдкард раўндзе леташняга турніру[40], выйграў матч з лікам 5:0, дазволіўшы праціўніку набраць толькі 37 балаў, і выйшаў у 1/16 фіналу на Стывена Хендры[48]. 45-ы сеяны Майкл Холт сустракаўся з 35-гадовым аматарам Цаем Цзяньчжунем. Англічанін узяў першы фрэйм на каляровых шарах, пасля чаго падвоіў сваю перавагу з брэйкам у 72 балы, а азіят выйграў трэцюю партыю з серыяй у 68 ачкоў і зраўняў лік у матчы, перамогшы ў чацвёртым фрэйме. 33-гадовы Холт зрабіў серыю ў 94 ачкі ў пятай партыі, пасля чаго Цай зрабіў лік 3:3, пакінуўшы за сабой шосты фрэйм, аднак з пераможнымі брэйкамі ў 63 і 100 балаў снукерыст з Англіі выйграў дзве апошнія партыі і з лікам 5:3 выйшаў у 1/16 фіналу на Грэма Дота[49]. Самы ўзроставы ўдзельнік турніру 45-гадовы Найджэл Бонд гуляў супраць Танавата Тырапонгпайбуна з Тайланда. Брытанскі снукерыст адкрыў лік у матчы, дзякуючы некалькім выніковым падыходам у стартавай партыі, пасля чаго другі фрэйм застаўся за 17-гадовым азіятам, а серыя ў 84 ачкі зноў вывела Бонда наперад — 2:1. Танават выйграў чацвёрты фрэйм з серыяй у 55 балаў, пасля чаго пераможца Shoot-Out 2011 года выканаў серыю ў 76 ачкоў у пятым фрэйме і дамінаваў у дзвюх наступных партыях, скончыўшы паядынак з лікам 5:2 на сваю карысць[50] і выйшаўшы ў 1/16 фіналу Шанхай Мастэрс 2011 на Марка Сэлбі. Пераможца Шанхай Мастэрс 2007 года[37] Дамінік Дэйл з Уэльса гуляў супраць 30-гадовага Цаа Сіньлуна. Кітайскі снукерыст, які гуляў у ўайлдкард раўндах Шанхай Мастэрс у 2007 і 2008 гадах, але не праходзіў далей[28], аформіў брэйк у 92 балы ў першым фрэйме, пасля чаго падвоіў лік з серыяй у 49 ачкоў у другой партыі. Ён таксама лідыраваў з лікам 40:5 у трэцяй партыі, але 39-гадовы валіец пакінуў фрэйм за сабой з клірэнсам у 36 ачкоў. Дэйл зрабіў лік 2:2 з серыяй у 93 балы, пасля чаго выйшаў наперад у матчы, забіўшы апошнія сіні і ружовы шары ў пятым фрэйме. З падыходам у 42 ачкі кітайскі аматар зраўняў лік, а яго апанент аформіў першы сэнчуры-брэйк у матчы, 102 балы, пакінуўшы за сабой сёмую партыю. У восьмым фрэйме Цаа быў блізкі да перамогі, але пры ліку 45:29 памыліўся на простым чорным шары пры адным чырвоным на стале, пасля чаго Дэйл паставіў на ім складаны снукер і, атрымаўшы магчымасць павесці атаку, выйграў восьмую партыю падыходам у 26 балаў і з лікам 5:3 выйшаў у 1/16 фіналу на Шона Мёрфі[51]. Такім чынам, ва ўсіх васьмі матчах уайлдкард раўнда перамогі атрымалі прафесійныя снукерысты[52][53].
Уайлдкард раўнд | ||
Энтані Хэмілтан (36) Англія |
5-0 | Лі Хан Кітай |
63-11, 123-0 (123), 123-8 (75), 117-1 (60, 57), 83-0 (52)[хт 1] | ||
Джэк Лісоўскі (52) Англія |
5-2 | Жоўцзы Маймайці Кітай |
65-63, 72-47, 60-7, 40-57, 0-91 (91), 76-22, 72-29 (53) | ||
Джэймс Уатана Тайланд |
5-1 | Цзінь Лун Кітай |
56-36, 22-92 (70), 79-1 (79), 58-46, 81-71, 75-12 (75) | ||
Фергал О’Браен (37) Ірландыя |
5-1 | Хусэйн Вафаі Аюры Іран |
63-9, 73-2, 79-13 (60), 15-68, 72-1 (71), 75-12 | ||
Роберт Мілкінс (33) Англія |
5-0 | Тан Цзюнь Кітай |
117-6 (70), 66-18 (60), 109-0 (109), 74-6 (74), 89-7 (89) | ||
Майкл Холт (45) Англія |
5-3 | Цай Цзяньчжун Кітай |
73-49, 77-0 (72), 31-71 (68), 23-60, 94-0 (94), 7-58, 81-16 (63), 130-0 (100) | ||
Найджэл Бонд (40) Англія |
5-2 | Танават Тырапонгпайбун Тайланд |
58-13, 26-67, 94-0 (84), 38-68 (55), 83-0 (76), 65-15, 77-40 | ||
Дамінік Дэйл (31) Уэльс |
5-3 | Цаа Сіньлун Кітай |
4-92, 39-89, 55-41, 93-0 (93), 59-45, 21-78, 102-0 (102), 63-45 |
Другі дзень (6 верасня) правіць
Выбылі: Раян Дэй (28), Дамінік Дэйл (31), Алістэр Картэр (1), Пітэр Эбдан (13), Джэймс Уатана, Джэк Лісоўскі (52), Стывен Магуайр (8), Найджэл Бонд (40)
На другі гульнявы дзень Шанхай Мастэрс 2011 пачаліся гульні 1/16 фіналу турніру. 25-гадовы Марк Ален з Паўночнай Ірландыі сустракаўся з Раянам Дэем, які дайшоў да фіналу спаборніцтва 2007 года[37]. 31-гадовы валійскі снукерыст цалкам дамінаваў у пачатку паядынку, пакінуўшы за сабой дзве першыя партыі з серыямі ў 82 і 77 ачкоў, пасля чаго Ален, які да гэтага не праходзіў далей за 1/16 фіналу шанхайскага турніру[54], пакінуў за сабой трэці фрэйм з падыходамі ў 35 і 26 балаў і чацвёрты з брэйкамі ў 44 і 51 ачко, зраўняўшы лік, а таксама дамінаваў у астатняй частцы паядынку, выйграўшы яшчэ тры партыі з серыямі ў 55, 57 і 49 балаў. Такім чынам, Ален упершыню выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс, перамогшы апанента з лікам 5:2[55]. 6-ы нумар рэйтынгу[56] Шон Мёрфі гуляў супраць Дамініка Дэйла з Уэльса, які атрымаў перамогу ў дэбютным розыгрышы Шанхай Мастэрс у 2007 годзе[37]. 31-ы сеяны турніру выйграў першую партыю з выдатным брэйкам у 128 ачкоў і амаль перамог у другім фрэйме, але дапусціў памылку на простым апошнім чорным шары пры ліку 56:53 і дазволіў апаненту зраўняць лік. Валійскі гулец дамінаваў у трэцяй партыі, пасля чаго з серыяй у 45 балаў пакінуў за сабой і чацвёрты фрэйм у той час, як яго праціўнік дапускаў шмат памылак. Пры ліку 32:45 у пятай партыі Дэйл забіў выпадковы руды шар, што дазволіла яму зачысціць стол і выйграць яшчэ адзін фрэйм, зрабіўшы лік 4:1. Чэмпіён свету 2005 года цалкам дамінаваў у дзвюх наступных партыях, не дазволіўшы апаненту набраць ніводанага ачка і скараціўшы адставанне да аднаго фрэйма, 3:4, пасля чаго зрабіў серыю ў 45 балаў у наступнай партыі, але пры ліку 45:58 і пяці шарах на стале Дамінік атрымаў добрую пазіцыю каляровых шароў і меў магчымасць зачысціць стол. Тым не менш валіец памыліўся на простым рудым шары, пасля чаго 29-гадовы Шон выйграў тактычную барацьбу за сіні шар і, забіўшы сіні і ружовы шары, зраўняў лік у матчы, выйграўшы трэці фрэйм запар. У пачатку вырашальнай партыі Мёрфі, які даходзіў да паўфіналу Шанхай Мастэрс у 2009 годзе[39], набраў 45 балаў, пасля чаго яго апанент меў дзве добрыя магчымасці пачаць атаку, але набраў толькі 18 ачкоў, пазней аддаўшы англічаніну просты чырвоны шар і дазволіўшы яму скончыць матч з лікам 5:4 на сваю карысць[57]. Такім чынам, Шон Мёрфі здзейсніў камбэк, выйграўшы 4 фрэймы запар, і ў трэці раз запар выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[20] на Марка Алена. Дзеючы чэмпіён Шанхай Мастэрс[40] Алістэр Картэр гуляў супраць 30-га нумара рэйтынгу[56] Марка Кінга. 37-гадовы Кінг выйграў першы фрэйм з пераможным падыходам у 45 балаў, пасля чаго 7-ы нумар сусветнага рэйтынгу зраўняў лік з серыяй у 46 ачкоў у другой партыі і выйграў трэці фрэйм на каляровых шарах. Марк Кінг, які дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі леташянга розыгрышу[40], перамог у чацвёртай партыі з падыходамі ў 41 і 29 ачкоў і ў пятым фрэйме з брэйкамі ў 58 і 64 балы, зноў выйшаўшы наперад, а 32-гадовы Картэр прайграваў у шостай партыі з лікам 0:41, але выйграў фрэйм на каляровых шарах, пасля чаго пакінуў за сабой сёмую партыю, забіўшы апошні ружовы шар, і зрабіў лік 4:3 на сваю карысць. У восьмым фрэйме фіналіст чэмпіянату свету 2008 года меў магчымасць скончыць матч, але спыніўся на ліку 35:4, дазволіўшы апаненту выканаць серыю ў 62 балы, пасля чаго паставіў неабходны снукер і, зачысціўшы стол, зраўняў лік у партыі, 66:66, перавёўшы вырашэнне пераможцы ў перагулёўку на чорным шары, які Марк забіў выдатным дальнім ударам і зрабіў лік 4:4. У вырашальным фрэйме Картэр атрымаў магчымасць павесці атаку, але, набраўшы 36 ачкоў, няўдала правёў спліт чырвоных і страціў пазіцыю, а Марк Кінг зрабіў падыходы ў 17 і 44 балы і з лікам 5:4 у трэці раз выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[58][59]. У чацвёртым матчы першай сесіі 13-ы сеяны Пітэр Эбдан сустракаўся з Фергалам О'Браенам з Ірландыі. 39-гадовы О'Браен выйграў першы фрэйм з пераможнай серыяй у 62 ачкі, а яго апанент, які дайшоў да 1/8 фіналу турніру ў 2010 годзе[40], зраўняў лік, пакінуўшы за сабой другую партыю на апошнім рудым шары. У трэцім фрэйме ірландскі снукерыст зрабіў серыю ў 50 балаў, але дазволіў свайму 41-гадоваму праціўніку выдрапаць фрэйм з падыходамі ў 28 і 34 ачкі, пасля чаго пакінуў за сабой дзве наступныя партыі з брэйкамі ў 64 і 73 балы і выйшаў наперад з лікам 3:2. Чэмпіён свету 2002 года перамог у доўгім шостым фрэйме, забіўшы апошнія ружовы і чорны шары, а 37-ы сеяны турніру, які ніколі не праходзіў далей за 1/16 фіналу Шанхай Мастэрс[45], дамінаваў у сёмай партыі і зрабіў лік 4:3 на сваю карысць. О'Браен павёў з лікам 37:4 у восьмым фрэйме, пасля чаго Пітэр выканаў серыю ў 55 ачкоў, але прадстаўнік Ірландыі зачысціў усе каляровыя шары, скончыўшы паядынак, які працягваўся 4 гадзіны і 11 хвілін, з лікам 5:3[60], і выйшаў у наступны раўнд на Марка Кінга[61].
У другой сесіі другога гульнявога дня на арэну выйшлі пераможца Шанхай Мастэрс 2009 года[39] Роні О’Саліван і 65-ы нумар рэйтынгу[56] Джэймс Уатана з Тайланда. 35-гадовы англічанін выйграў дзве першыя партыі з серыямі ў 76 і 111 балаў, пасля чаго яго 41-гадовы праціўнік, які займаў трэці радок у сусветным рэйтынгу ў 1990-х гадах[62], пакінуў за сабой трэці фрэйм з падыходамі ў 26 і 44 ачкі. 10-ы нумар сусветнага рэйтынгу, які не выйграваў рэйтынгавых турніраў пасля поспеху ў Шанхаі ў 2009 годзе[63], дзе ён перамог Ляна Вэньбо ў фінальным матчы[39], дамінаваў у наступных партыях і з брэйкамі ў 53, 110 і 97 балаў скончыў матч з лікам 5:1 на сваю карысць[відэа 1][64] і ў трэці раз выйшаў у 1/8 фіналу спаборніцтва[65]. 15-ы сеяны турніру Джэймі Коўп гуляў супраць 20-гадовага суайчынніка Джэка Лісоўскі. 25-гадовы Коўп, леташні паўфіналіст Шанхай Мастэрс[40], адкрыў лік з серыяй у 88 балаў у стартавай партыі і падвоіў сваю перавагу з падыходамі ў 33 і 50 ачкоў у другім фрэйме. 51-ы нумар рэйтынгу скараціў адставанне з серыямі ў 34 і 43 балы ў трэцяй партыі, пасля чаго фіналіст адкрытага чэмпіянату Кітая 2007 года аформіў сэнчуры ў 101 бал у чацвёртым фрэйме, а таксама ўзяў пятую партыю на апошнім чорным шары. Джэк выйграў шосты фрэйм з брэйкам у 60 ачкоў, а таксама дамінаваў у сёмай партыі, скараціўшы адставанне да аднаго фрэйма, аднак серыя ў 77 балаў у восьмым фрэйме прынесла Джэймі Коўпу перамогу з лікам 5:3[66] і чацвёрты запар выхад у 1/8 фіналу турніру[23]. 8-ы нумар рэйтынгу[56] Стывен Магуайр з Шатландыі сустракаўся з 40-гадовым Энтані Хэмілтанам. 36-ы сеяны турніру адкрыў лік у матчы з серыяй у 45 балаў у першым фрэйме, пасля чаго 30-гадовы Магуайр зраўняў лік з пераможным брэйкам у 40 ачкоў у другім фрэйме. Хэмілтан, які ў другі раз патрапіў на Шанхай Мастэрс[67], аформіў соценную серыю ў 129 балаў у трэцяй партыі, пасля чаго шатландскі снукерыст узяў верх у чацвёртым фрэйме з брэйкам у 70 ачкоў, аднак прадстаўнік Англіі набраў 72 балы за падыход у пачатку пятай партыі і зноў выйшаў наперад — 3:2. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу працягнуў серыю высокаякаснага снукера ў двух наступных фрэймах, выйграўшы іх з брэйкамі ў 73 і 50 балаў і не дазволіўшы апаненту набраць ніводнага ачка, і ўпершыню ў паядынку выйшаў наперад, аднак Энтані, які дайшоў да фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая ў 2002 годзе ў Шанхаі[68], выдатна правёў дзве апошнія партыі і з соценнымі брэйкамі ў 104 і 112 ачкоў скончыў матч з лікам 5:4 на сваю карысць[69] і выйшаў у 1/8 фіналу турніру на Роні О’Салівана. У яшчэ адным матчы другой сесіі гулялі 2-гі нумар рэйтынгу[56] Марк Сэлбі і 45-гадовы Найджэл Бонд. Трохразовы паўфіналіст турніру выйграў стартавую партыю з падыходамі ў 45 і 27 балаў, пасля чаго 40-ы нумар пасеву пакінуў за сабой другі фрэйм на апошнім чорным шары і перамог у пазіцыйнай барацьбе ў трэцяй партыі, выйшаўшы наперад з лікам 2:1. 28-гадовы Сэлбі ўзяў чацвёртую партыю з брэйкам у 51 бал, пасля чаго дамінаваў у пятым фрэйме, аднак фіналіст чэмпіянату свету 1995 года выйграў доўгі шосты фрэйм і зраўняў лік у паядынку. Пасля гэтага Марк Сэлбі дамінаваў у матчы і, пакінуўшы за сабой сёмы фрэйм з брэйкамі ў 46 і 37 балаў і восьмую партыю з трыма выніковымі падыходамі, скончыў матч з лікам 5:3 на сваю карысць[70] і ў чацвёрты раз выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс на Джэймі Коўпа[17][71][72][73][74].
1/16 фіналу | ||
Марк Ален (12) Паўночная Ірландыя |
5-2 | Раян Дэй (28) Уэльс |
0-86 (82), 1-77 (77), 61-16, 95-0 (51), 69-33 (55), 77-31 (57), 73-10 | ||
Шон Мёрфі (7) Англія |
5-4 | Дамінік Дэйл (31) Уэльс |
0-128 (128), 60-56, 20-57, 44-71, 45-54, 82-0, 82-0, 73-53, 68-19 | ||
Алістэр Картэр (1) Англія |
4-5 | Марк Кінг (26) Англія |
14-109, 76-27, 66-44, 29-77, 4-129 (58, 64), 72-48, 78-61 (55 Картэр), 66-73 (62 Кінг), 37-67 | ||
Пітэр Эбдан (13) Англія |
3-5 | Фергал О’Браен (37) Ірландыя |
4-126 (62), 65-40, 68-50 (50 О'Браен), 0-82 (64), 19-74 (73), 71-63, 14-69, 59-64 (55 Эбдан) | ||
Роні О’Саліван (11) Англія |
5-1 | Джэймс Уатана Тайланд |
110-6 (76), 111-0 (111), 0-70, 89-9 (53), 115-19 (110), 105-26 (97) | ||
Джэймі Коўп (15) Англія |
5-3 | Джэк Лісоўскі (52) Англія |
102-3 (88), 83-14 (50), 6-88, 101-0 (101), 54-47, 27-68 (60), 1-61, 77-29 (77) | ||
Стывен Магуайр (8) Шатландыя |
4-5 | Энтані Хэмілтан (36) Англія |
19-85, 76-21, 0-129 (129), 75-1 (70), 34-78 (72), 79-0 (73), 85-0 (50), 0-104 (104), 0-116 (112) | ||
Марк Сэлбі (4) Англія |
5-3 | Найджэл Бонд (40) Англія |
80-37, 42-51, 63-102, 67-1 (51), 72-26, 43-75, 83-0, 79-1 |
Трэці дзень (7 верасня) правіць
Выбылі: Эндру Хігінсан (25), Джад Трамп (9), Марк Дэвіс (19), Грэм Дот (10), Стывен Хендры (16), Стывен Лі (18), Дзін Цзюньхуэй (5), Лян Вэньбо (30)
Праграма трэцяга гульнявога дня Шанхай Мастэрс 2011 года ўключала ў сябе 8 астатніх матчаў 1/16 фіналу турніру. У першай сесіі лідар сусветнага рэйтынгу[56] Марк Уільямс з Уэльса сустракаўся з 33-гадовым Эндру Хігінсанам. 36-гадовы валійскі снукерыст пачаў паядынак з серыі ў 77 балаў, пасля чаго дамінаваў у дзвюх наступных партыях і выйграў чацвёрты фрэйм з выйшэйшым падыходам у 41 ачко. 25-ы сеяны меў магчымасць размачыць лік у пятай партыі, зрабіўшы серыю ў 54 балы, але пры ліку 0:59 Уільямс, які дайшоў да чвэрцьфіналу Шанхай Мастэрс у 2008 годзе[38], зрабіў падыход у 7 ачкоў і выканаў клірэнс у 54 пункты, разграміўшы апанента з лікам 5:0[75] і ў чацвёрты раз запар выйшаўшы ў 1/8 фіналу спаборніцтва ў Шанхаі[16]. 9-ы сеяны Джад Трамп гуляў супраць 35-гадовага Сцюарта Бінэма. 12-ы нумар рэйтынгу, які ў ліпені выйграў свой першы рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі[76], выдатна пачаў паядынак, узяўшы першую партыю з брэйкам у 129 балаў, пасля чаго адставаў у другім фрэйме з лікам 0:68, але паставіў два неабходныя снукеры і выйграў партыю на апошнім чорным шары, павялічыўшы адрыў да ліку 2:0. Бінэм, які ніколі не прайграваў раней за 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[25], аформіў яшчэ адзін соценны брэйк, 112 ачкоў, у трэцяй партыі, пасля чаго 22-гадовы Джад пайшоў на максімум у чацвёртым фрэйме, але, забіўшы 12 чырвоных з чорнымі, памыліўся на 13-м чырвоным шары і з серыяй у 96 балаў размачыў лік у матчы — 1:3. Сцюарт дамінаваў у наступных партыях і з серыямі ў 48 і 55 балаў зрабіў лік 5:1[77] і ў пяты раз запар выйшаў у 1/8 фіналу турніру[25]. Чэмпіён свету Джон Хігінс з Шатландыі сустракаўся з 19-м сеяным Маркам Дэвісам. 3-ці нумар рэйтынгу выканаў серыю ў 112 балаў у стартавым фрэйме, а таксама набраў 47 ачкоў у пачатаку другой партыі, аднак яго 39-гадовы апанент зрабіў брэйк у 76 балаў і зраўняў лік. 36-гадовы шатландскі снукерыст дамінаваў у трэцім фрэйме, пасля чаго аформіў брэйк у 84 балы ў чацвёртай партыі і ўзяў верх у пятым фрэйме, зрабіўшы лік 4:1 на сваю карысць. Дэвіс, які дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі леташняга розыгрышу[40], пакінуў за сабой шостую партыю з падыходамі ў 46 і 42 ачкі, а брэйк у 68 балаў у сёмым фрэйме прынёс Джону Хігінсу перамогу з лікам 5:2[78] і чацвёрты выхад у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс на Сцюарта Бінэма[79]. У яшчэ адным матчы першай сесіі трэцяга гульнявога дня сустракаліся 10-ы сеяны Грэм Дот і 33-гадовы Майкл Холт, які ніколі не праходзіў далей за 1/16 фіналу шанхайскага турніру[80]. 45-ы нумар рэйтынгу выйграў тры першыя партыі з серыямі ў 47, 54 і 83 балы, а 34-гадовы шатландзец, які дайшоў да паўфіналу спаборніцтва 2007 года[37], узяў два наступныя фрэймы з паўсоценнымі брэйкамі ў 56 і 58 балаў. Англічанін зрабіў серыю ў 72 ачкі ў шостай партыі, пасля чаго скончыў матч з лікам 5:2[81] перамогай у сёмым фрэйме і ўпершыню выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[80][82].
16-ы сеяны турніру Стывен Хендры з Шатландыі гуляў супраць 36-га нумара рэйтынгу[56] Роберта Мілкінса. Англічанін, які ўпершыню гуляў у 1/16 фіналу Шанхай Мастэрс[83], узяў першую партыю з серыяй у 73 балы, пасля чаго 42-гадовы Хендры, які сем разоў станавіўся чэмпіёнам свету па снукеры[84] і выйграў больш за ўсіх рэйтынгавых турніраў у снукернай гісторыі[85], пакінуў за сабой другі фрэйм з вышэйшым падыходам у 42 ачкі. Шатландскі снукерыст, які два разы даходзіў да 1/8 фіналу спаборніцтва[24], ішоў наперадзе ў трэцяй партыі з лкам 36:13, аднак 35-гадовы Мілкінс з серыяй у 47 балаў выйшаў наперад з лікам 2:1, пасля чаго выканаў брэйк у 73 балы ў чацвёртым фрэйме і дамінаваў у дзвюх наступных партыях, давёўшы паядынак да перамогі з лікам 5:1[86] і ўпершыню выйшаўшы ў 1/8 фіналу турніру на Марка Уільямса[83]. Пасля паразы ў першым крузе спаборніцтва Стывен Хендры, які займаў 16-е месца ў рэйтынгу[56], сутыкнуўся з небяспекай вылету з топ-16 лепшых снукерыстаў свету ўпершыню з 1988 года. 14-ы сеяны Мэцью Стывенс з Уэльса сустракаўся з Стывенам Лі, які займаў 17-ы радок у сусветным снукерным рэйтынгу[56]. 33-гадовы валіец адкрыў лік з серыяй у 62 ачкі ў першым фрэйме, пасля чаго падвоіў сваю перавагу, пакінуўшы за сабой другую партыю. Стывен Лі, які дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі Шанхай Мастэрс 2007 года[37], пачаў трэцюю партыю з серыі ў 46 балаў, аднак яго апанент аформіў пераможны брэйк у 72 ачкі і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць. 36-гадовы прадстаўнік Англіі дамінаваў у дзвюх наступных партыях, выйграўшы іх з падыходамі ў 44 і 40 балаў, а Мэцью, чвэрцьфіналіст розыгрышаў 2007 і 2010 гадоў[22], выйграў шосты і сёмы фрэймы з серыямі ў 52 і 59 балаў, дазволіўшы апаненту набраць у іх толькі 5 ачкоў, і з лікам 5:2[87] у чацвёрты раз у кар'еры і ў трэці раз запар выйшаў у 1/8 фіналу шанхайскага рэйтынгавага турніру[22]. 4-ы нумар рэйтынгу[56] Дзін Цзюньхуэй з Кітая гуляў супраць 29-гадовага англічаніна Мартына Гоўлда. Любімец мясцовай публікі, які дайшоў да чвэрцьфіналу Шанхай Мастэрс у 2009 годзе[39], дамінаваў у першым фрэйме, пасля чаго выйграў другую партыю з серыяй у 52 ачкі і выканаў брэйк у 70 балаў у пачатку трэцяга фрэйма, пасля чаго давёў яго да перамогі падыходам у 49 балаў, зрабіўшы лік 3:0 на сваю карысць. 21-ы сеяны спаборніцтва размачыў лік з серыяй у 62 ачкі ў чацвёртай партыі, а таксама ішоў на максімальны брэйк у пятым фрэйме, але памыліўся на 12-м чорным шары, набраўшы 89 балаў, пасля чаго ўзяў верх у шостым фрэйме на апошнім ружовым шары, зраўняўшы лік у паядынку — 3:3. Гоўлд, які дайшоў да 1/8 фіналу леташняга турніру[40], пакінуў за сабой і доўгі сёмы фрэйм, упершыню ў матчы выйшаўшы наперад, а 24-гадовы Дзін ішоў наперадзе ў восьмай партыі з лікам 52:19, але дазволіў апаненту выдрапаць партыю на апошнім чорным шары і выйграць 5 фрэймаў запар. Такім чынам, прадстаўнік Англіі перамог кітайца з лікам 5:3[88] і ў другі раз запар выйшаў у 1/8 фіналу спаборніцтва на Мэцью Стывенса[89]. 6-ы нумар пасеву Ніл Робертсан з Аўстраліі гуляў супраць яшчэ аднаго кітайскага снукерыста Ляна Вэньбо, які займаў 31-е месца ў сусветным рэйтынгу[56]. 29-гадовы Ніл пакінуў за сабой першы фрэйм з падыходамі ў 34 і 37 балаў, пасля чаго выйграў другую партыю з брэйкам у 72 ачкі і трэці фрэйм з серыяй у 63 балы, зрабіўшы лік 3:0, а яго 24-гадовы апанент, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс у 2009 годзе[39], выдрапаў чацвёртую партыю на апошнім ружовым шары. Чэмпіён свету 2010 года, які толькі аднойчы ў 2008 годзе прайшоў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[19], цалкам дамінаваў у пятым фрэйме і, выйграўшы шостую партыю з брэйкам у 59 ачкоў, давёў паядынак да перамогі з лікам 5:1[90] і ў другі раз выйшаў у 1/8 фіналу спаборніцтва на Майкла Холта[19][91][92][93][94].
1/16 фіналу | ||
Марк Уільямс (3) Уэльс |
5-0 | Эндру Хігінсан (25) Англія |
77-30 (77), 71-27, 75-35, 58-33, 61-59 (54 Хігінсан, 54 Уільямс) | ||
Джад Трамп (9) Англія |
1-5 | Сцюарт Бінэм (17) Англія |
0-130 (129), 68-71, 20-120 (112), 96-0 (96), 24-54, 8-92 (55) | ||
Джон Хігінс (2) Шатландыя |
5-2 | Марк Дэвіс (19) Англія |
116-6 (112), 47-76 (76), 74-19, 90-0 (84), 68-34, 1-88, 69-14 (68) | ||
Грэм Дот (10) Шатландыя |
2-5 | Майкл Холт (45) Англія |
32-70, 36-76 (54), 0-83 (83), 65-5 (56), 72-24 (58), 14-73 (72), 31-66 | ||
Стывен Хендры (16) Шатландыя |
1-5 | Роберт Мілкінс (33) Англія |
6-80 (73), 83-6, 34-66, 29-74 (73), 0-81, 5-56 | ||
Мэцью Стывенс (14) Уэльс |
5-2 | Стывен Лі (18) Англія |
109-0 (62), 71-51, 72-46 (72), 1-69, 12-59, 91-0 (52), 65-5 (59) | ||
Дзін Цзюньхуэй (5) Кітай |
3-5 | Мартын Гоўлд (21) Англія |
81-26, 61-1 (52), 119-14 (70), 27-86 (62), 0-89 (89), 44-61, 26-53, 52-65 | ||
Ніл Робертсан (6) Аўстралія |
5-1 | Лян Вэньбо (30) Кітай |
71-24, 72-43 (72), 86-13 (63), 43-67, 102-1, 75-21 (59) |
Чацвёрты дзень (8 верасня) правіць
Выбылі: Джэймі Коўп (15), Роберт Мілкінс (33), Сцюарт Бінэм (17), Фергал О’Браен (37), Роні О’Саліван (11), Мартын Гоўлд (21), Марк Ален (12), Майкл Холт (45)
8 верасня на шанхайскай гранд-сцэне праходзілі матчы 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс 2011. Другі нумар рэйтынгу[56] Марк Сэлбі сустракаўся з 15-м сеяным спаборніцтва Джэймі Коўпам. Паўфіналіст трох розыгрышаў спаборніцтва выйграў першую партыю з вышэйшым падыходам у 46 балаў, пасля чаго дамінаваў у другім фрэйме і з трыма выдатнымі серыямі ў 64, 110 і 70 ачкоў узяў наступныя партыі і з лікам 5:0 стаў першым чвэрцьфіналістам турніру[95], у чацвёрты раз дайшоўшы да гэтай стадыі[17]. У гэты ж час лідар сусветнага рэйтынгу[56] Марк Уільямс гуляў супраць Роберта Мілкінса. Валійскі снукерыст цалкам дамінаваў у трох першых партыях, выйграўшы іх з серыямі ў 54, 57 і 130 балаў і дазволіўшы праціўніку набраць толькі 15 ачкоў, пасля чаго пры ліку 0:26 у чацвёртым фрэйме выканаў яшчэ адзін паўсоценны брэйк у 82 балы і зрабіў лік 4:0. Фіналіст Shoot-Out 2011 года размачыў лік, узяўшы пяты фрэйм, аднак Уільямс пакінуў за сабой шостую партыю з падыходамі ў 31 і 38 балаў і скончыў паядынак з лікам 5:1 на сваю карысць[96], у другі раз выйшаўшы ў чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс[16]. 12-ы нумар рэйтынгу[56] Сцюарт Бінэм гуляў супраць чэмпіёна свету Джона Хігінса з Шатландыі. 35-гадовы англічанін, які перамог на першым рэйтынгавым турніры сезона ў Аўстраліі, перайграўшы ў фінале Марка Уільямса з лікам 9:8[76], саступаў у стартавым фрэйме з лікам 10:63, аднак з клірэнсам у 35 балаў выдрапаў партыю на апошнім чорным, а яго апанент зраўняў лік, выйграўшы другі фрэйм. У канцы трэцяга фрэйма адбылася працяглая пазіцыйная дуэль за каляровыя шары, якая скончылася забітымі Бінэмам ружовым і чорным шарамі, пасля чаго трэці нумар сусветнага рэйтынгу ўзяў чацвёртую партыю з серыяй у 48 ачкоў. Пры ліку 45:54 і чатырох шарах на стале ў пятым фрэйме Сцюарт, які даходзіў да чвэрцьфінальнай стадыі турніру ў 2007 годзе[37], два разы памыліўся на рудым шары, а з трэцяй спробы аддаў апаненту просты шар у сярэднюю лузу, дазволіўшы Джону зрабіць лік 3:2 і ўпершыню ў матчы выйсці наперад. Пасля гэтага чатырохразовы чэмпіён свету ўзяў шосты фрэйм з падыходамі ў 38 і 26 балаў, а таксама сёмую партыю з найвышэйшай серыяй у матчы ў 69 ачкоў і з лікам 5:2 у другі раз выйшаў у чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс[97][79]. У гэты ж час паміж сабой сышліся 26-ы сеяны Марк Кінг і Фергал О’Браен з Ірландыі. 37-гадовы англічанін, які дайшоў да чвэрцьфіналу леташняга розыгрышу спаборніцтва[40], выйграў першы фрэйм з серыяй у 49 балаў, пасля чаго перамог у другой партыі на каляровых шарах, а таксама ўзяў трэці фрэйм з брэйкам у 60 балаў і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць. Ірландскі снукерыст размачыў лік, зрабіўшы серыю ў 54 ачкі ў чацвёртай партыі, пасля чаго набраў 43 балы ў пачатку пятага фрэйма і пазней давёў яго да перамогі на каляровых шарах, а таксама дамінаваў у наступнай партыі і зраўняў лік у паядынку — 3:3. Пры ліку 28:50 у сёмым фрэйме 39-гадовы О'Браен павёў атаку, але памыліўся на апошнім чырвоным шары, а пазней яго праціўнік зачысціў стол да ружовага шара і зноў выйшаў наперад у матчы. У восьмай партыі ірландзец вёў з лікам 42:17, але серыю ў 47 ачкоў прынесла яшчэ адно ачко Кінгу і перамогу ў матчы з лікам 5:3[98], а таксама другі выхад у чвэрцьфінал запар[58][99].
Падчас другой сесіі чацвёртага гульянвога дня на арэну выйшлі трохразовы чэмпіён свету[100] Роні О’Саліван і яго былы спарынг-партнёр Энтані Хэмілтан, які займаў 39-ы нумар у сусветным рэйтынгу[56]. 35-гадовы О'Саліван пакінуў за сабой першы фрэйм з пераможным брэйкам у 92 ачкі, а яго апанент, які не даходзіў да чвэрцьфіналаў рэйтынгавых турніраў з адкрытага чэмпіянату Уэльса 2009 года[101][102][103][104], выйграў дзве наступныя партыі з серыямі ў 49 і 107 балаў, якая стала яго пятым сэнчуры-брэйкам на спаборніцтве. Пераможца розыгрышу 2009 года ўзяў два наступныя фрэймы з серыямі ў 65 і 74 ачкі і зноў выйшаў наперад, зрабіўшы лік 3:2, але Хэмілтан перахапіў ініцыятыву і выйграў шостую і сёмую партыі з брэйкамі ў 94 і 72 балы. Энтані, які займаў 39-ы радок у сусветным рэйтынгу[56], першым атрымаў магчымасць павесці атаку ў восьмым фрэйме, але не забіў просты чырвоны і спыніўся на 13 ачках, пакінуўшы апаненту толькі дальні шар, пасля чаго О'Саліван памыліўся і дазволіў праціўніку правесці серыю ў 63 балы і перамагчы з лікам 5:3[105]. Такім чынам, Энтані Хэмілтан упершыню выйшаў у чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс на Марка Кінга[67]. Двухразовы чвэрцьфіналіст Шанхай Мастэрс[22] Мэцью Стывенс з Уэльса гуляў супраць Мартына Гоўлда, які займаў 20-е месца ў рэйтынгу[56]. 14-ы сеяны дамінаваў у першым фрэйме, пасля чаго прайграваў у наступнай партыі з лікам 6:35, але сумеў выдрапаць ачко з двума падыходамі ў 20 балаў і падвоіць перавагу. Валіец выканаў серыю ў 46 ачкоў у трэцім фрэйме і павёў з лікам 55:6, але 29-гадовы Мартын Гоўлд зрабіў падыход у 61 ачко і выйграў фрэйм на каляровых шарах, скараціўшы адставанне да ліку 1:2. Стывенс узяў верх у чацвёртай партыі з падыходамі ў 31 і 30 ачкоў і саступаў у наступным фрэйме з лікам 0:40, але аформіў свой адзіны паўсоценны брэйк у паядынку, 64 балы, а пазней давёў партыю да перамогі на каляровых шарах, пасля чаго дамінаваў у шостым фрэйме і з лікам 5:1[106] у трэці раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю шанхайскага рэйтынгавага турніру на свайго суайчынніка Марка Уільямса[22]. Шосты нумар рэйтынгу[56] Шон Мёрфі сустракаўся з 25-гадовым Маркам Аленам з Паўночнай Ірландыі. Паўфіналіст Шанхай Мастэрс 2009 года аформіў соценны брэйк у 102 балы ў стартавай партыі, адкрыўшы лік, пасля чаго вёў з лікам 47:14 у другім фрэйме, але 13-ы нумар сусветнага рэйтынгу выканаў серыю ў 53 балы і выйграў фрэйм на каляровых шарах. Пасля гэтага Ален, які давёў сваю нацыянальную каманду да паўфіналу кубку свету ў ліпені гэтага года[107], пакінуў за сабой яшчэ адну партыю з брэйкам у 58 ачкоў, але Шон выйграў чацвёрты фрэйм з серыяй у 56 балаў і зраўняў лік — 2:2. Доўгі пяты фрэйм, які праходзіў у тактычнай барацьбе, дастаўся прадстаўніку Паўночнай Ірландыі, які забіў апошні ружовы шар пры ліку 61:52, пасля чаго ён атрымаў перамогу ў шостай партыі, выканаўшы сэнчуры-брэйк у 100 балаў і зрабіўшы лік 4:2 на сваю карысць. 29-гадовы Шон Мёрфі, які здзейсніў камбэк у першым матчы на турніры супраць Дамініка Дэйла, дзе саступаў з лікам 1:4[57], аформіў цудоўны тотал-клірэнс у 143 балы, які стаў найвышэйшым брэйкам на турніры, у сёмым фрэйме, а таксама перамог у восьмай партыі з серыяй у 77 ачкоў. Пасля гэтага англічанін працягваў дамінаваць у вырашальнай партыі і з серыяй у 42 балы выйграў трэці фрэйм запар і давёў матч да перамогі з лікам 5:4[108], у другі раз выйшаўшы ў чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс на Марка Сэлбі[20]. 5-ы нумар рэйтынгу[56] Ніл Робертсан з Аўстраліі гуляў супраць Майкла Холта. Чэмпіён свету 2010 года, які ніколі не праходзіў далей за 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[19], узяў перыш фрэйм з серыяй у 52 балы, пасля чаго саступаў у другой партыі з лікам 0:38, але здзейсніў брэйк у 53 ачкі, пасля чаго давёў партыю да перамогі і падвоіў перавагу ў матчы. Аўстраліец пакінуў за сабой і трэці фрэйм з серыяй у 90 ачкоў, зрабіўшы лік 3:0, а 33-гадовы Холт, які займаў 45-е месца ў рэйтынгу[56], размачыў лік, выйграўшы чацвёртую партыю з серыяй у 73 балы. Робертсан дамінаваў у пятым фрэйме, пасля чаго зрабіў серыю ў 46 балаў у пачатку шостага, але англічанін здолеў адыграцца і выдрапаць фрэйм, забіўшы апошнія ружовы і чорны шары пры ліку 57:60 і скараціўшы адставанне да двух ачкоў – 2:4. Ніл ішоў наперадзе з лікам 57:17 у сёмай партыі, але Майкл Холт, які ніколі не праходзіў далей за чвэрцьфінальную стадыю на рэйтынгавых спаборніцтвах[80], скараціў адставанне да ліку 54:57 пры двух шарах на стале, пасля чаго дазволіў апаненту згуляць ружовы шар і скончыць паядынак з лікам 5:2 на яго карысць[109]. Такім чынам, Ніл Робертсан упершыню выйшаў у чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс на Джона Хігінса[19][110][111][112][113][114].
1/8 фіналу | ||
Джэймі Коўп (15) Англія |
0-5 | Марк Сэлбі (4) Англія |
20-65, 16-58, 36-65 (64), 23-111 (110), 5-71 (70) | ||
Марк Уільямс (3) Уэльс |
5-1 | Роберт Мілкінс (33) Англія |
91-0 (54), 73-15 (57), 138-0 (130), 82-27 (82), 37-79, 73-5 | ||
Сцюарт Бінэм (17) Англія |
2-5 | Джон Хігінс (2) Шатландыя |
64-63, 23-62, 72-58, 15-63, 45-77, 9-64, 0-70 (69) | ||
Марк Кінг (26) Англія |
5-3 | Фергал О’Браен (37) Ірландыя |
74-12, 46-26, 61-7 (60), 5-67 (54), 48-80, 1-62, 85-49, 73-42 | ||
Роні О’Саліван (11) Англія |
3-5 | Энтані Хэмілтан (36) Англія |
105-27 (92), 1-59, 0-107 (107), 66-2 (65), 75-0 (74), 22-95 (94), 0-72 (72), 0-76 (63) | ||
Мэцью Стывенс (14) Уэльс |
5-1 | Мартын Гоўлд (21) Англія |
64-24, 53-36, 55-67 (61), 62-37, 87-45 (64), 69-33 | ||
Шон Мёрфі (7) Англія |
5-4 | Марк Ален (12) Паўночная Ірландыя |
102-0 (102), 47-67 (53), 23-67 (58), 78-20 (56), 52-67, 30-100 (100), 143-0 (143), 77-4 (77), 68-3 | ||
Ніл Робертсан (6) Аўстралія |
5-2 | Майкл Холт (45) Англія |
73-3 (52), 84-38 (53), 104-0 (90), 24-77 (73), 60-16, 60-70, 63-54 |
Пяты дзень (9 верасня) правіць
Выбылі: Шон Мёрфі (7), Энтані Хэмілтан (36), Мэцью Стывенс (14), Джон Хігінс (2)
9 верасня на Шанхай Мастэрс 2011 праходзілі чвэрцьфінальныя матчы спаборніцтва: два падчас дзённай сесіі і два падчас вячэрняй. Такім чынам, колькасць сталоў на арэне была скарочана з чатырох да двух. Шон Мёрфі, які дайшоў да паўфінальнай стадыі Шанхай Мастэрс у 2009 годзе, дзе саступіў Ляну Вэньбо[39], гуляў супраць свайго суайчынніка Марка Сэлбі, які займаў другі радок у сусветным рэйтынгу[56]. Да гэтага Шон 9 разоў перамагаў свайго апанента, а Сэлбі — 7, аднак сярод апошніх пяці сустрэч снукерыст з Лестэра атрымаў 4 перамогі і адзін матч скончыў унічыю. На рэйтынгавым узроўні Мёрфі выйграў 3 матчы, уключаючы апошні паядынак у паўфінале адкрытага чэмпіянату Кітая 2008 года, дзе ён перайграў Марка з лікам 6:3, а яго праціўнік толькі аднойчы быў мацней на рэйтынгавых турнірах, перайграўшы Шона ў паўфінале чэмпіянату свету 2007 года ў вырашальным фрэйме — 17:16[115][116][117]. 28-гадовы Марк Сэлбі дамінаваў у пазіцыйнай барацьбе ў стартавым фрэйме, пасля чаго Мёрфі пакінуў за сабой другую партыю з брэйкам у 70 ачкоў і выйграў трэці фрэйм на каляровых шарах. 29-гадовы Шон Мёрфі аформіў серыю ў 85 балаў у чацвёртай партыі, зрабіўшы лік 3:1 на сваю карысць, а яго апанент, які тройчы, у 2007, 2008 і 2010 гадах, даходзіў да паўфіналаў на шанхайскім турніры[17], скараціў адставанне, узяўшы пяты фрэйм з брэйкам у 70 ачкоў. Чэмпіён свету 2005 года пакінуў за сабой яшчэ адзін фрэйм з серыяй у 85 балаў, а Марк Сэлбі зрабіў лік 3:4, выйграўшы сёмую партыю з пераможнай серыяй у 53 балы. Пры ліку 27:53 і адным чырвоным на стале ў восьмым фрэйме Шон, які здзейсніў два ўражальныя камбэкі ў першых матчах спаборніцтва, забіў чырвоны, але пры спробе зрабіць выхад на жоўты пасля сіняга забіў белы шар і аддаў пазіцыю для перамогі свайму апаненту, які зраўняў лік — 4:4. У пачатку вырашальнай партыі Мёрфі няўдала выйшаў з снукера і пакінуў Марку пазіцыю для атакі, якой той скарыстаўся і выканаў соценную серыю ў 117 балаў, скончыўшы паядынак перамогай[118] і ў чацвёрты раз выйшаўшы ў паўфінал Шанхай Мастэрс[17]. У гэты ж час за суседнім сталом гулялі 26-ы сеяны турніру Марк Кінг і 39-ы нумар рэйтынгу[56] Энтані Хэмілтан. Да гэтага снукерысты 6 разоў гулялі паміж сабой, і ў пяці выпадках мацней быў Кінг, уключаючы апошні паядынак у 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2009 года, дзе Марк атрымаў перамогу з лікам 9:2. Адзіная перамога Энтані адбылася ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2002, дзе ён перайграў праціўніка з лікам 5:3[119]. 40-гадовы Хэмілтан аступаў у першым фрэйме з лікам 34:36, але здзейсніў два выніковыя падыходы ў 16 і 18 балаў і адкрыў лік у паядынку, а яго апанент, які дайшоў да чвэрцьфіналу леташняга розыгрышу турніру, дзе саступіў Марку Сэлбі з лікам 1:5[40], дамінаваў у другой партыі і зраўняў лік — 1:1. Хэмілтан зрабіў серыю ў 47 ачкоў у пачатку трэцяга фрэйма, а пазней давёў яго да перамогі, зноў выйшаўшы наперад, але Марк Кінг, які два разы даходзіў да фіналаў рэйтынгавых турніраў[120], узяў дзве наступныя партыі з брэйкамі ў 75 і 61 бал. 57-хвілінны шосты фрэйм таксама застаўся за Кінгам, які выйграў пазіцыйную дуэль за апошні руды шар, забіўшы яго ў дальні кут, а пры ліку 23:39 у сёмай партыі ён здзейсніў пераможны падыход у 47 балаў і скончыў матч перамогай з лікам 5:2[121], упершыню выйшаўшы ў рэйтынгавы паўфінал пасля адкрытага чэмпіянату Уэльса 2005 года[122][123][124][125][126][127][128][129] і ўпершыню выйшаўшы ў паўфінальную стадыю шанхайскага спаборніцтва на Марка Сэлбі[58][130].
Падчас вячэрняй сесіі пятага гульнявога дня Шанхай Мастэрс на арэну выйшлі два валійскія снукерысты Марк Уільямс, які займаў першае месца ў сусветным снукерным рэйтынгу[56], і 14-ы сеяны Мэцью Стывенс. Снукерысты правялі паміж сабой 19 матчаў, і ў 9 з іх мацней быў Стывенс, а па асабістых сустрэчах на рэйтынгавым узроўні лік быў 4:4. Пры гэтым Уільямс перамог праціўніка ў апошнім буйным матчы ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Уэльса 2006 года з лкам 5:1, а таксама быў мацней у фіналах чэмпіянату свету 2000 года (18:16) і чэмпіянату Вялікабрытаніі 1999 года (10:8)[131]. 33-гадовы Стывенс, які ў трэці раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі турніру[22], павёў у ліку ў стартавай партыі 21:6, але яго апанент узяў фрэйм з серыяй у 47 балаў, пасля чаго цалкам дамінаваў у дзвюх наступных партыях, зрабіўшы лік 3:0 з брэйкамі ў 50 і 129 ачкоў. Двухразовы фіналіст чэмпіянатаў свету вёў у чацвёртым фрэйме з лікам 54:34, але клірэнс у 33 балы дазволіў 36-гадоваму Уільямсу выйграць яшчэ адну партыю і павялічыць адрыў да чатырох фрэймаў, пасля чаго ён дамінаваў у пятай партыі і з серыяй у 47 ачкоў давёў паядынак да перамогі з разгромным лікам 5:0[132], упершыню выйшаўшы ў паўфінал Шанхай Мастэрс[16]. За суседнім сталом гулялі чэмпіёны свету двух апошніх гадоў Ніл Робертсан, які займаў пятае месца ў рэйтынгу[56], і 2-гі сеяны Джон Хігінс, які ў маі выйграў свой чацвёрты тытул на сусветным першынстве[133]. Робертсан і Хігінс 12 разоў перасякаліся паміж сабой на прафесійных турнірах, з якіх 6 разоў перамогу святкаваў шатландзец, 5 разоў мацней быў аўстралійскі снукерыст і адзін матч скончыўся ўнічыю. У пяці рэйтынгавых паядынках Ніл перамагаў 3 разы, уключаючы два матчы 2009 года ў 1/8 адкрытага чэмпіянату Уэльса (5:4) і ў паўфінале Гран-пры (6:5). У сваю чаргу Хігінс перайграў апанента ў апошнім рэйтынгавым матчы ў 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2009 з лікам 9:8[134]. Чэмпіён свету 2010 года, які да гэтага не праходзіў далей за 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[19], пакінуў за сабой першую партыю з серыяй у 78 балаў, пасля чаго 36-гадовы Хігінс зрабіў серыю ў 42 ачкі ў другім фрэйме, але дазволіў праціўніку скончыць партыю перамогай з брэйкам у 59 балаў і павесці з лікам 2:0. Шатландскі снукерыст дамінаваў у двух наступных фрэймах, выйграўшы трэцюю партыю з пераможнай серыяй у 64 балы і чацвёртую з падыходамі ў 41 і 31 ачко, і зраўняў лік. Аднак 29-гадовы леварукі гулец перахапіў ініцыятыву і больш не дазволіў апаненту набраць ніводнага бала, узяўшы пяты фрэйм з падыходамі ў 41 і 37 ачкоў, шосты фрэйм з брэйкам у 74 балы і сёмую партыю з серыяй у 69 ачкоў, зрабіўшы лік 5:2[135] і ўпершыню выйшаўшы ў паўфінал Шанхай Мастэрс на Марка Уільямса[19][136][137].
9 верасня. Рэферы: Эйрыян Уільямс | ||
Шон Мёрфі (7) Англія |
4-5 | Марк Сэлбі (4) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
41-77, 85-6 (70), 68-31, 85-5 (85), 5-70 (70), 113-0 (85), 0-88 (53), 28-78, 0-121 (117) | ||
Соценныя серыі: Сэлбі: 117 |
9 верасня. Рэферы: Пітэр Уільямсан | ||
Марк Кінг (26) Англія |
5-2 | Энтані Хэмілтан (36) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
36-68, 68-28, 14-65, 75-0 (75), 105-0 (61), 67-39, 70-39 |
9 верасня. Рэферы: Чжу Ін | ||
Марк Уільямс (3) Уэльс |
5-0 | Мэцью Стывенс (14) Уэльс |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
77-21, 85-10 (50), 129-0 (129), 67-54, 81-2 | ||
Соценныя серыі: Уільямс: 129 |
9 верасня. Рэферы: Аліўе Мартэл | ||
Ніл Робертсан (6) Аўстралія |
5-2 | Джон Хігінс (2) Шатландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
79-36 (78), 90-42 (59), 5-75 (64), 0-76, 78-0, 78-0 (74), 70-0 (69) |
Шосты дзень (10 верасня) правіць
Выбылі: Марк Кінг (26), Ніл Робертсан (6)
10 верасня на Шанхайскай гранд-сцэне праходзілі два паўфінальныя матчы Шанхай Мастэрс 2011 на працягу дзвюх сесій за адным гульнявым сталом. У адрозненне ад папярэдніх раўндаў матчы 1/2 фіналу гуляліся да 6 перамог у фрэймах. Першымі на арэну выйшлі 26-ы сеяны Марк Кінг, які ўпершыню з 2005 года выйшаў у паўфінал рэйтынгавага спаборніцтва[122][123][124][125][126][127][128][129], і Марк Сэлбі, які займаў другі радок у сусветным рэйтынгу[56]. Да гэтага гульцы перасякаліся паміж сабой 11 разоў, і ў 7 выпадках мацней быў Сэлбі, а па рэйтынгавых сустрэчах лік быў 4:2 на яго карысць. Пры гэтым Марк Сэлбі перамагаў у чатырох апошніх рэйтынгавых паядынках паміж снукерыстамі, уключаючы 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс 2008 года і чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс 2010 года (5:0 і 5:1 адпаведна), а Кінг абыгрываў апанента ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету 2008 года (10:8) і ў 1/8 фіналу Мастэрс 2011 года (6:4)[146]. Марк Сэлбі, які ў чацвёрты раз дашоў да паўфінальнай стадыі шанхайскага турніру, але ніколі не праходзіў далей[17], адкрыў лік, пакінуўшы за сабой першую партыю з серыяй у 60 балаў, пасля чаго выйграў другі фрэйм з брэйкам у 49 ачкоў і дамінаваў у трэцім фрэйме, дазволіўшы апаненту набраць толькі 39 балаў у трох першых партыях. З серыямі ў 49 і 36 балаў фіналіст чэмпіянату свету 2007 года, які за тыдзень да пачатку турніру перамог на міні-рэйтынгавым спаборніцтве Пол Хантэр Класік[147], выйграў яшчэ адзін фрэйм і зрабіў лік 4:0 на сваю карысць, а пры ліку 0:47 у пятай партыі Кінг павёў атаку і набраў 64 ачкі, аднак памыліўся на жоўтым шары пасля апошняга чырвонага і пазней дазволіў праціўніку сабраць усе каляровыя шары і ўзяць верх у фрэйме. Серыя ў 71 бал у шостай партыі прынесла Сэлбі перамогу з лікам 6:0 і першы фінал Шанхай Мастэрс у кар'еры[17][148]. Такім чынам, Марк Сэлбі выйшаў у трэці рэйтынгавы фінал у 2011 годзе, саступіўшы на German Masters Марку Уільямсу (7:9)[149] і на адкрытым чэмпіянаце Кітая Джаду Трампу (8:10)[150][151].
У вячэрняй сесіі перадапошняга гульнявога дня на турніры гулялі ўдзельнікі другога матча 1/2 фіналу Марк Уільямс з Уэльса, які выйграў 6 рэйтынгавых тытулаў на тэрыторыі Азіі[152], і аўстраліец Ніл Робертсан. Да гэтага снукерысты правялі паміж сабой 10 паядынкаў, і Марк Уільямс перамог толькі ў апошнім з іх — на турніры Championship League 2011 (2:1). У сваю чаргу Робертсан выйграў абодва рэйтынгавыя матчы паміж снукерыстамі — на кубку Мальты 2005 года (5:1) і ў паўфінале World Open 2010 года (3:2)[153]. 36-гадовы валіец выйграў доўгі стартавы фрэйм з вышэйшым брэйкам у 37 ачкоў, а яго апанент, які не даходзіў да рэйтынгавых фіналаў пасля World Open у верасні 2010 года[154][155], зраўняў лік, выканаўшы серыю ў 72 ачкі ў другой партыі. Пасля гэтага Марк Уільямс пакінуў за сабой трэцюю партыю з соценнай серыяй у 100 балаў і чацвёрты фрэйм з брэйкам у 52 ачкі і зрабіў лік 3:1 на сваю карысць. У 39-хвілінным пятым фрэйме, у якім снукерысты зарабілі 77 штрафных ачкоў на дваіх, 29-гадовы Ніл Робертсан восем разоў памыліўся пры выхадзе з снукера на апошнім зялёным шары, але пры ліку 82:62 Уільямс не забіў руды шар і дазволіў апаненту зачысціць стол і выйграць партыю. З серыямі ў 47 і 30 ачкоў валійскі снукерыст пакінуў за сабой шосты фрэйм і вярнуў перавагу ў два ачкі, а таксама павёў атаку ў сёмай партыі, але пры ліку 58:0 не забіў чырвоны шар у дальні кут, пасля чаго Ніл аформіў выдатны клірэнс у 74 балы і выйграў фрэйм, зрабіўшы лік 3:4. Пры ліку 0:22 у восьмай партыі двухразовы чэмпіён свету здзейсніў падыход у 46 балаў, але памыліўся на чырвоным шары, пасля чаго праціўнік набраў 31 бал і дапусціў памылку, выпадкова паставіўшы сабе снукер на апошнім зялёным, аднак атрымаў другі шанец і выйграў яшчэ адзін фрэйм, зраўняўшы лік. Робертсан, які стаў чэмпіёнам свету ў 2010 годзе, выйграў трэцюю партыю запар з серыяй у 50 ачкоў і ўпершыню ў паядынку выйшаў наперад, 5:4, а ў дзясятым фрэйме гульня дайшла да каляровых шароў, і пасля таго, як аўстраліец быў вымушаны гуляць жоўты шар з снукера, Марк Уільямс атрымаў магчымасць зачысціць стол да ружовага і зрабіць лік 5:5, перавёўшы вырашэнне пераможцы ў апошнюю адзінаццатую партыю. У вырашальным фрэйме Уільямс першым атрымаў шанец павесці атаку, але дапусціў памылку пры гульне простага ружовага шара ў сярэднюю лузу, а яго апанент, у сваю чаргу, набраў толькі 7 балаў і не забіў сіні шар з пазнакі, пасля чаго пайшоў на дальні чырвоны шар і, дапусціўшы памылку, дазволіў Марку набраць неабходныя для перамогі ачкі і з лікам 6:5 выйсці ў другі рэйтынгавы фінал запар пасля адкрытага чэмпіянату Аўстраліі[76][156][157][158][159].
10 верасня. Рэферы: Аліўе Мартэл | ||
Марк Кінг (26) Англія |
0–6 | Марк Сэлбі (4) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
15-75 (60), 24-69, 0-70, 42-89, 64-78 (64 Кінг), 4-87 (71) |
10 верасня. Рэферы: Пол Кольер | ||
Марк Уільямс (3) Уэльс |
6-5 | Ніл Робертсан (6) Аўстралія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
70-17, 28-72 (72), 100-0 (100), 69-0 (52), 82-84, 87-14, 58-74 (58 Уільямс, 74), 46-71, 14-51 (50), 65-49, 63-12 | ||
Соценныя серыі: Уільямс: 100 |
Сёмы дзень (11 верасня) правіць
Выбылі: Марк Уільямс (3)
11 верасня 2011 года на Шанхайскай гранд-сцэне адбыўся фінальны паядынак Шанхай Мастэрс 2011 года паміж лідарамі сусветнага рэйтынгу[56] Маркам Сэлбі з Англіі, які займаў другое месца ў рэйтынгу[56], і 36-гадовым валійцам Маркам Уільямсам, які займаў першы радок у рэйтынгу[56]. Пераможца фінальнага матча забяспечваў сабе першае месца ў сусветнай табелі аб рангах пасля турніру, а фіналіст — другое. Уільямс выйграў 18 рэйтынгавых тытулаў у кар'еры, з якіх 3 — у Кітаі і 3 — у Тайландзе[152]. Марк Сэлбі выйшаў у шосты рэйтынгавы фінал, але да гэтага выйграў толькі адзін тытул рэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2008 года[160][161]. У пачатку сезона абодва снукерысты паказвалі высокі ўзровень гульні: англічанін выйграў запрашальны турнір Усі Класік[162] і міні-рэйтынгавы Пол Хантэр Класік[147], а снукерыст з Уэльса дайшоў да фіналу першага рэйтынгавага турніру ў Аўстраліі[76] і выйграў другі этап прэм'ер-лігі[163]. Да гэтага яны 8 разоў гулялі паміж сабой, і ў 7 выпадках перамагаў Марк Уільямс, уключаючы паядынкі 1/32 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 1999 года (9:0), 1/8 фіналу чэмпіянату свету 2006 года (13:8), 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2008 года (9:7) і фінальны матч German Masters 2011 года (9:7). Адзіную перамогу Сэлбі атрымаў у апошнім рэйтынгавым матчы паміж снукерыстамі ў 1/4 фіналу Гранд-фіналу PTC 2011 года (4:3)[164].
28-гадовы прадстаўнік Англіі пачаў матч з серыі ў 74 балы ў стартавым фрэйме, але пры ліку 30:74 і толькі адным чырвоным на стале Уільямс паставіў цудоўны снукер, які дазволіў яму атрымаць чатыры штрафныя ачкі і свабодны шар, пасля чаго ён правёў клірэнс у 41 бал і выдрапаў фрэйм, адкрыўшы лік у паядынку. Марк Сэлбі зраўняў лік з вышэйшым брэйкам у 46 ачкоў у другой партыі, а ў трэцім фрэйме аформіў першую соценную серыю ў 113 балаў і выйшаў наперад у матчы — 2:1. Снукерыст з Уэльса пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм з серыяй у 68 балаў, пасля чаго Сэлбі выканаў брэйк у 78 ачкоў, вярнуўшы лідарства, аднак серыяй у 132 балы ў шостай партыі Марк Уільямс зноў зраўняў лік — 3:3. Пры ліку 4:38 у сёмай партыі Уільямс здзейсніў падыход у 51 ачко, але 4-ы сеяны турніру паставіў снукер на апошнім чырвоным, пасля чаго атрымаў свабодны шар і перамог у фрэйме, а ў восьмай партыі аформіў серыю ў 95 балаў і ўпершыню ўсталяваў адрыў у два ачкі. У апошнім фрэйме першай сесіі Сэлбі атрымаў магчымасць давесці перавагу да трох партый, але пры ліку 45:1 памыліўся на простым чорным і дазволіў апаненту выканаць выдатны клірэнс у 67 балаў і скараціць адставанне да перапынку да ліку 4:5[165].
«Цяпер я магу ўздыхнуць з палёгкай, бо я заваяваў свой другі рэйтынгавы тытул, саступіўшы да гэтага ў некалькіх фіналах. Кожны раз, калі я праходзіў у фінал мне супрацьстаяў моцны гулец. Сёння я не паказаў сваёй лепшай гульні, але мне трохі пашанцавала». «Я гуляў добра ў першай сесіі і павінен быў выйграваць 6:3. Пазней я зрабіў занадта шмат памылак, але ў рэшце справіўся з нервамі, а Марк не забіў некалькі шароў». «Прыемнае пачуццё быць першым у рэйтынгу, таму што я заўсёды хацеў падняцца на вяршыню спорту. Але нельга расслабляцца, бо іншыя гульцы жадаюць апярэдзіць мяне». |
У выніку першага фрэйма другой сесіі, які праходзіў пераважна ў тактычнай барацьбе, Марку Сэлбі ўдалося падвоіць сваю перавагу пасля абарончай памылкі праціўніка на чырвоным шары. Уільямс зрабіў серыю ў 46 ачкоў у пачатку адзінаццатага фрэйма, а Сэлбі меў магчымасць выдрапаць партыю, але пры ліку 37:46 двойчы памыліўся на зялёным шары ў добрай пазіцыі і дазволіў апаненту зачысціць стол да ружовага шара. 37-хвілінная дванаццатая партыя дайшла да доўгай пазіцыйная дуэлі за апошнія шары, і пры ліку 42:58 і трох шарах на стале Марк Уільямс пайшоў на рызыкоўны дальні ўдар і памыліўся, дазволіўшы праціўніку забіць сіні і зрабіць лік 7:5 на сваю карысць. Пасля гэтага валійскі спартсмен дамінаваў у трынаццатым фрэйме, выйграўшы яго з падыходамі ў 37 і 25 балаў, а наступная партыя зноў працягвалася 30 хвілін, але Уільямс забіў апошнія пяць чырвоных шароў і зрабіў лік 65:30, вымусіўшы апанента шукаць снукеры і зраўняўшы лік у паядынку — 7:7. У пятнаццатым фрэйме памылка Марка Сэлбі на чырвоным шары пры трох чырвоных на стале дазволіла Уільямсу ўсталяваць адрыў у 26 балаў і паставіць снукер на апошнім чырвоным, а пазней валіец атрымаў магчымасць на атаку і пакінуў за сабой яшчэ адну партыю, выйшаўшы наперад у ліку. У шаснаццатай партыі англічанін памыліўся на дальнім чырвоным шары, дазволіўшы Марку Уільямсу пачаць атаку і набраць 88 балаў, выйграўшы чацвёрты фрэйм запар і павялічыўшы перавагу да ліку 9:7. Уільямс зрабіў серыю ў 46 ачкоў у пачатку семнаццатага фрэйма і ўпэўнена ішоў да перамогі, а пры ліку 48:5 паставіў апаненту складаны снукер, пасля выхаду з якога адбыўся спрэчны эпізод з праглядам запаволенага паўтору і вырашэннем пытання, у які шар патрапіў біток у першую чаргу, у чырвоны ці ў ружовы. Рэферы Эйрыян Уільямс вырашыў спрэчку на карысць Марка Сэлбі, а пазней снукерыст з Уэльса пайшоў на складаны чырвоны шар і памыліўся, дазволіўшы праціўніку набраць 43 ачкі і зрабіць лік 48:48, пасля чаго Сэлбі паставіў снукер на апошнім жоўтым шары і атрымаў магчымасць зачысціць стол і скараціць адставанне да аднаго фрэйма. У