Шанхай Мастэрс 2014 (снукер)
Шанха́й Ма́стэрс 2014 (англ.: Shanghai Masters 2014, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 14 верасня 2014 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў восьмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. «Bank of Communications» у чацвёрты раз запар спансаваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £456 000 (на £31 000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85 000 атрымаў пераможца (на £5 000 больш, чым у мінулым годзе).
Шанхай Мастэрс 2014 | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 8 — 14 верасня 2014 |
Арэна | Шанхайская гранд-сцэна |
Горад | Шанхай |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Bank of Communications |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £456,000 |
Прызавыя пераможцы | £85,000 |
Мінулы чэмпіён | Дзін Цзюньхуэй |
Фінал | |
Пераможца | Сцюарт Бінэм |
Фіналіст | Марк Ален |
Лік | 10:3 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 40 (+96) |
Колькасць матчаў | 39 (+92) |
Колькасць фрэймаў | 297 (+701) |
Колькасць соценных серый | 25 (+34) |
Найвышэйшая серыя | 144 (Бары Хокінс) (кваліфікацыя: 142 (Курт Мэфлін)) |
←2013 ● Шанхай Мастэрс ● 2015→ | |
Снукерны сезон 2014/2015 | |
←Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі |
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі→ |
Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу чатырох дзён з 12 па 15 жніўня 2014 года на арэне «Метрадром» у Барнслі, Англія, і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (103 прафесіянальных снукерыста і 9 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Ва ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўвалася чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.
Леташні фіналіст турніру Сяа Гадун саступіў у кваліфікацыі Джымі Робертсану з лікам 4:5. Пяць з васьмі першых нумароў пасеву выбылі ў першым жа раўндзе, уключаючы другога нумара рэйтынгу аўстралійца Ніла Робертсана, які саступіў Майклу Уайту (4:5), і чацвёртага сеянага Роні О’Салівана, які прайграў Алану Мак-Манусу (3:5). Абодва, Уайт і Мак-Манус, самы малады прафесіянал на турніры і адзін з самых узроставых удзельнікаў адпаведна, былі дэбютантамі Шанхай Мастэрс і здолелі дайсці да чвэрцьфінальнай стадыі. З топ-8 сеяных гульцоў да 1/4 фіналу дайшлі толькі леташні пераможца Дзін Цзюньхуэй і чэмпіён свету Марк Сэлбі, якія атрымалі першы і другі нумары пасеву адпаведна. Яны абодва прайгралі ў паўфінальнай стадыі: Дзін саступіў Сцюарту Бінэму (4:6), а Сэлбі — Марку Алену (5:6). Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру ў другі раз запар аформіў Бары Хокінс, які зрабіў брэйк у 140 ачкоў у матчы першага раўнда супраць Марка Уільямса.
Пераможцам турніру стаў Сцюарт Бінэм, які перайграў на сваім шляху да тытула кітайца Лі Хана (5:3), Дамініка Дэйла (5:1), Алана Мак-Мануса (5:1) у чвэрцьфінале, леташняга чэмпіёна Дзіна Цзюньхуэя (6:4) у паўфінальным матчы, а таксама разграміў Марка Алена ў фінальным паядынку з лікам 10:3. Гэтая перамога стала другім рэйтынгавым тытулам у кар’еры брытанца, а таксама першым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Бінэмам за тры гады (у ліпені 2011 года ён выйграў адкрыты чэмпіянат Аўстраліі).
Турнір
правіцьШанхай Мастэрс 2014 года стаў восьмым розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай[1].
Шанхай Мастэрс 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015[2][3].
Матчы асноўнай стадыі турніру (39 паядынкаў) гуляліся на чатырох сталах на шанхайскай гранд-сцэне, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла амаль за месяц да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія[4][5].
Прызавыя грошы
правіцьBank of Communications у чацвёрты раз запар спансаваў Шанхай Мастэрс[6][7][8]. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £450,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £5,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2013 года атрымаў пераможца турніру — £85,000[9].
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014[10], калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў[9].
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/24 фіналу | |
1/32 фіналу | |
1/48 фіналу | |
Вышэйшы брэйк у кваліфікацыі | |
Вышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | |
Агульны прызавы фонд |
Фармат турніру
правіцьНа Шанхай Мастэрс 2014 прыняло ўдзел 136 ігракоў, з якіх 119 — удзельнікі мэйн-тура і 17 — аматары. 64 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 112, 7 снукерыстаў, якія не мелі рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не мелі нумара пасеву, а таксама 9 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў 12 жніўня 2014 года (амаль за месяц да асноўнай стадыі). У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Другі круг праходзіў 13 жніўня 2014 года. Усе 32 пераможцы матчаў другога раўнда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), які праходзіў 14 жніўня 2014 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 15 жніўня 2014 года. Кваліфікацыя Шанхай Мастэрс праходзіла на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых выпадковых гульцоў з тых, якія прайшлі кваліфікацыю[4][11].
Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаюцца з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) прайшлі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу расцягнутыя на тры дні) на шанхайскай гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай[5][12].
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Першы кваліфікацыйны раўнд | 12 жніўня | 9 | 5 |
Другі кваліфікацыйны раўнд | 13 жніўня | 9 | 5 |
Трэці кваліфікацыйны раўнд | 14 жніўня | 9 | 5 |
Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд | 15 жніўня | 9 | 5 |
Уайлдкард раўнд | 8—9 верасня | 9 | 5 |
1/16 фіналу | 8—10 верасня | 9 | 5 |
1/8 фіналу | 11 верасня | 9 | 5 |
1/4 фіналу | 12 верасня | 9 | 5 |
1/2 фіналу | 13 верасня | 11 | 6 |
Фінал | 14 верасня | 19 | 10 |
Кваліфікацыя
правіцьКваліфікацыйная сетка
правіцьСоценныя серыі
правіцьУ 94 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 34 соценных серый. Сцюарт Кэрынгтан, які пачаў турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда і згуляў чатыры матчы, выканаў тры соценныя брэйкі. Апроч таго, 24-ы сеяны Дамінік Дэйл у матчы заключнага кваліфікацыйнага этапу таксама выканаў тры сэнчуры. У другім кваліфікацыйным раўндзе 33-і сеяны турніру Курт Мэфлін у паядынку супраць Джоэля Уолкера зрабіў брэйк у 142 балы, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. Такім чынам, прадстаўнік Нарвегіі атрымаў узнагароду ў £200 за вышэйшы брэйк у кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца[14][15].
Гулец | 100+ | Усе серыі 100+ |
---|---|---|
Курт Мэфлін | 1 | 142 |
Мэцью Сэлт | 1 | 140 |
Джэк Джонс | 1 | 139 |
Дэвід Морыс | 1 | 136 |
Джымі Робертсан | 1 | 136 |
Сцюарт Кэрынгтан | 3 | 129, 108, 102 |
Майкл Уайт | 2 | 128, 110 |
Цаа Юйпэн | 1 | 125 |
Дамінік Дэйл | 3 | 123, 120, 111 |
Роры Мак-Лаўд | 1 | 121 |
Алан Мак-Манус | 1 | 120 |
Напон Саенхам | 1 | 119 |
Робін Хал | 1 | 117 |
Майкл Уослі | 2 | 112, 108 |
Кірэн Уілсан | 1 | 112 |
Лі Хан | 1 | 112 |
Сяа Гадун | 1 | 111 |
Алекс Дэйвіс | 1 | 110 |
Джэймі Коўп | 1 | 110 |
Мэцью Сэлт | 2 | 107, 105 |
Цянь Пэнфэй | 1 | 106 |
Джэрард Грын | 1 | 103 |
Эндру Хігінсан | 1 | 102 |
Джо Свэйл | 1 | 101 |
Ян Бэрнс | 1 | 101 |
Цепчая Ун-Нух | 1 | 100 |
Джэк Лісоўскі | 1 | 100 |
Увогуле | 34 | Найвышэйшы брэйк: 142 (Курт Мэфлін) |
Удзельнікі
правіцьУ асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2014 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.
Шэсць снукерыстаў: Ніл Робертсан[16], Марк Сэлбі[17], Шон Мёрфі[18], Сцюарт Бінэм[19], Дзін Цзюньхуэй[20] і Раян Дэй[21] прымалі ўдзел у восьмым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.
8 кітайскіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ж прывілей у 2012[7] і 2013[8] гадах (абодва разы саступіў у стартавых паядынках), і Юань Сыцзюнь, які таксама атрымаў уайлдкард у 2013 годзе (таксама не сумеў прайсці бар'ер уайлдкард раўнда)[8], а таксама навічкі турніру Янь Бінтаа, Чэнь Цзыфань, Ню Чжуан, Сюй Сы, Чжан Юн і Хуан Цзяхаа.
У 2014 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 8 дэбютантаў: Алан Мак-Манус (26)[22], Майкл Уайт (29)[23], Янь Бінтаа[24], Чэнь Цзыфань[25], Ню Чжуан[26], Сюй Сы[27], Чжан Юн[28] і Хуан Цзяхаа[29].
Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Шэсць удзельнікаў розыгрышу 2014 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Дамінік Дэйл (2007), Рыкі Уолдэн (2008), Роні О’Саліван (2009), Марк Сэлбі (2011), Джон Хігінс (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2013)[1].
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2014 года стаў 45-гадовы Джо Свэйл. Кену Доэрці падчас турніру было 44 гады, а Алану Мак-Манусу — 43.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс[6][7][8][30][31][32][33].
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
П | Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НС[у 1] | Ф/50+[у 1] | Ф/100+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 3 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2007 | Перамога (2013) | 7 | 15 | 9 | 6 | 60% | 122 | 66 | 56 | 54,1% | 43 | 6 | 132 | 2,84 | 20,33 | 111,175 |
2 | 1 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2007 | Перамога (2011) | 7 | 22 | 16 | 6 | 72,7% | 173 | 103 | 70 | 59,5% | 47 | 11 | 131 | 3,68 | 15,73 | 125,140 |
3 | 2 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2007 | Паўфінал (2011) | 7 | 14 | 7 | 7 | 50% | 103 | 54 | 49 | 52,4% | 32 | 2 | 122 | 3,22 | 51,5 | 48,890 |
4 | 4 | Роні О’Саліван | 05.12.1975 | 2007 | Перамога (2009) | 3 | 12 | 10 | 2 | 83,3% | 108 | 68 | 40 | 63% | 52 | 10 | 145 | 2,08 | 10,8 | 87,000 |
5 | 5 | Бары Хокінс | 23.04.1979 | 2008 | Паўфінал (2013) | 4 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 54 | 27 | 27 | 50% | 11 | 2 | 140 | 4,91 | 27 | 36,845 |
6 | 6 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2008 | Фінал (2012) | 5 | 10 | 5 | 5 | 50% | 88 | 41 | 47 | 46,6% | 35 | 7 | 135 | 2,51 | 12,57 | 50,825 |
7 | 7 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2007 | Паўфінал (2009, 2012) | 7 | 17 | 10 | 7 | 58,8% | 132 | 71 | 61 | 53,8% | 45 | 10 | 143 | 2,93 | 13,2 | 61,625 |
8 | 8 | Марка Фу | 08.01.1978 | 2007 | Чвэрцьфінал (2008) | 6 | 10 | 4 | 6 | 40% | 78 | 40 | 38 | 51,3% | 28 | 2 | 124 | 2,79 | 39 | 34,645 |
9 | 10 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 2007 | Перамога (2012) | 6 | 18 | 13 | 5 | 72,2% | 139 | 81 | 58 | 58,3% | 46 | 8 | 147 | 3,02 | 17,38 | 117,775 |
10 | 9 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2009 | 1/8 фіналу (2011, 2012) | 5 | 7 | 2 | 5 | 28,6% | 50 | 21 | 29 | 42% | 13 | 1 | 100 | 3,85 | 50 | 31,915 |
11 | 11 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 2007 | Чвэрцьфінал (2007, 2012) | 7 | 15 | 8 | 7 | 53,3% | 107 | 52 | 55 | 48,6% | 27 | 6 | 142 | 3,96 | 17,83 | 45,795 |
12 | 12 | Рыкі Уолдэн | 11.11.1982 | 2008 | Перамога (2008) | 5 | 13 | 9 | 4 | 69,2% | 110 | 62 | 48 | 56,4% | 34 | 6 | 139 | 3,24 | 18,33 | 81,050 |
13 | 13 | Стывен Магуайр | 13.03.1981 | 2007 | Паўфінал (2008) | 6 | 12 | 6 | 6 | 50% | 96 | 48 | 48 | 50% | 31 | 5 | 124 | 3,1 | 19,2 | 40,200 |
14 | 14 | Джо Пэры | 13.08.1974 | 2008 | Чвэрцьфінал (2012) | 4 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 52 | 29 | 23 | 55,8% | 18 | 4 | 131 | 2,89 | 13 | 30,865 |
15 | 16 | Грэм Дот | 12.05.1977 | 2007 | Паўфінал (2007) | 6 | 14 | 8 | 6 | 57,1% | 107 | 53 | 54 | 49,5% | 28 | 2 | 108 | 3,82 | 53,5 | 43,640 |
16 | 17 | Роберт Мілкінс | 06.03.1976 | 2010 | 1/8 фіналу (2011, 2013) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50% | 61 | 32 | 29 | 52,5% | 15 | 1 | 109 | 4,07 | 61 | 27,225 |
19 | 20 | Марк Уільямс | 21.03.1975 | 2007 | Фінал (2011) | 6 | 17 | 11 | 6 | 64,7% | 138 | 79 | 59 | 57,2% | 39 | 6 | 132 | 3,54 | 23 | 73,070 |
20 | 22 | Раян Дэй | 23.03.1980 | 2007 | Фінал (2007) | 7 | 19 | 12 | 7 | 63,2% | 142 | 79 | 63 | 55,6% | 58 | 9 | 135 | 2,45 | 15,78 | 59,750 |
22 | 23 | Майкл Холт | 07.08.1978 | 2007 | Паўфінал (2013) | 4 | 9 | 5 | 4 | 55,6% | 67 | 35 | 32 | 52,2% | 18 | 4 | 115 | 3,72 | 16,75 | 39,440 |
23 | 24 | Лян Вэньбо | 05.03.1987 | 2008 | Фінал (2009) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50% | 64 | 30 | 34 | 46,9% | 14 | 2 | 118 | 4,57 | 32 | 44,175 |
24 | 25 | Дамінік Дэйл | 29.12.1971 | 2007 | Перамога (2007) | 4 | 10 | 7 | 3 | 70% | 86 | 53 | 33 | 61,6% | 27 | 8 | 143 | 3,19 | 10,75 | 67,300 |
25 | 27 | Мартын Гоўлд | 14.09.1981 | 2010 | 1/8 фіналу (2010, 2011, 2013) | 4 | 9 | 5 | 4 | 55,6% | 73 | 38 | 35 | 52,1% | 18 | 3 | 127 | 4,06 | 24,33 | 28,475 |
26 | 26 | Алан Мак-Манус | 21.01.1971 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 8,425 |
28 | 29 | Фергал О’Браен | 08.03.1972 | 2007 | 1/8 фіналу (2011) | 4 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 51 | 26 | 25 | 51% | 13 | 0 | 73 | 3,92 | — | 25,750 |
29 | 31 | Майкл Уайт | 05.07.1991 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 8,900 |
34 | 38 | Кен Доэрці | 17.09.1969 | 2007 | Чвэрцьфінал (2009) | 3 | 7 | 4 | 3 | 57,1% | 54 | 27 | 27 | 50% | 14 | 2 | 129 | 3,86 | 27 | 23,225 |
35 | 35 | Эндру Хігінсан | 13.12.1977 | 2009 | 1/8 фіналу (2010) | 4 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 40 | 15 | 25 | 37,5% | 8 | 0 | 96 | 5 | — | 24,590 |
38 | 39 | Джэк Лісоўскі | 25.06.1991 | 2011 | 1/16 фіналу (2011) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 15 | 8 | 7 | 53,3% | 2 | 0 | 60 | 7,5 | — | 7,000 |
53 | 54 | Джымі Робертсан | 03.05.1986 | 2012 | Уайлдкард раўнд (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 9 | 4 | 5 | 44,4% | 1 | 0 | 82 | 9 | — | 8,300 |
54 | 55 | Мэцью Сэлт | 07.03.1985 | 2009 | 1/16 фіналу (2009) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 12 | 7 | 5 | 58,3% | 5 | 2 | 128 | 2,4 | 6 | 9,090 |
68 | 70 | Лі Хан | 04.10.1990 | 2010 | Уайлдкард раўнд (2010, 2011) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 13 | 3 | 10 | 23,1% | 2 | 0 | 55 | 6,5 | — | 250 |
71 | 74 | Джо Свэйл | 29.08.1969 | 2009 | 1/16 фіналу (2009) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 8 | 3 | 5 | 37,5% | 3 | 0 | 52 | 2,67 | — | 9,615 |
УК | А[у 3] | Янь Бінтаа | 16.02.2000 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Чэнь Цзыфань | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
УК | А[у 3] | Ню Чжуан | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
УК | А[у 3] | Сюй Сы | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
УК | А[у 3] | Чжан Юн | 21.07.1995 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Чжаа Сіньтун | 2012 | Уайлдкард раўнд (2012, 2013) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 17 | 7 | 10 | 41,2% | 4 | 0 | 98 | 4,25 | — | 0 | |
УК | А[у 3] | Юань Сыцзюнь | 2013 | Уайлдкард раўнд (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 5 | 0 | 5 | 0% | 0 | 0 | 14 | — | — | 0 | |
УК | А[у 3] | Хуан Цзяхаа | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
Ход турніру
правіцьПершы дзень (8 верасня)
правіцьВыбылі: Сюй Сы, Чжан Юн, Юань Сыцзюнь, Джо Свэйл (71), Ню Чжуан, Лян Вэньбо (23), Роні О’Саліван (4), Чэнь Цзыфань
8 верасня на шанхайскай гранд-сцэне пачаліся паядынкі асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2014, якія гуляліся на працягу дзвюх сесій за чатырма сталамі адначасова. Першы дзень уключаў у сябе 6 матчаў уайлдкард раўнда і два матчы 1/16 фіналу. 20-ы нумар пасеву Раян Дэй з Уэльса сустракаўся з аматарам Сюем Сы і не саступіў яму ніводнага фрэйма, перамогшы з лікам 5:0 і серыямі 57, 52 і 64 ачкі. У сваю чаргу вышэйшым брэйкам кітайца стаў падыход у 35 балаў у першай партыі[відэа 1]. Суайчыннік Раяна двухразовы чэмпіён свету[34][35] Марк Уільямс таксама пачынаў турнір з уайлдкард раўнда і сустракаўся з Чжанам Юнам. Валіец выйграў першы фрэйм, зрабіўшы серыю ў 59 балаў, пасля чаго прайграваў 0:35 у другой партыі, але здзейсніў падыход у 29 ачкоў, а пад канец фрэйма падвоіў лік клірэнсам у 25 балаў. Пры ліку 2:30 у трэцяй партыі 39-гадовы Уільямс выканаў яшчэ адну серыю ў 59 ачкоў і пазней скончыў фрэйм, забіўшы апошні ружовы шар. Марк зрабіў падыход у 41 ачко пры ліку 15:12 у чацвёртым фрэйме, але Чжан здзейсніў выдатны клірэнс у 47 балаў і выйграў першае ачко, размачыўшы лік да перапынку. Брытанскі снукерыст узяў пятую партыю з падыходамі ў 43 і 26 балаў, але кітайскі аматар быў мацней у шостым фрэйме, дзякуючы некалькім выніковым падыходам. Пры ліку 4:2 на карысць Марка Уільямса ён выканаў дзве серыі ў 31 і 41 ачко ў сёмай партыі і, такім чынам, здабыў сабе месца ў 1/16 фіналу, перамогшы апанента з лікам 5:2. 22-і сеяны Майкл Холт у сваім матчы ўайлдкард раўнда гуляў супраць маладога аматара Юаня Сыцзюня. Холт пачаў сустрэчу брэйкам у 47 балаў, пасля чаго сумеў давесці партыю да перамогі, а Сыцзюнь дамінаваў у другім фрэйме і зраўняў лік — 1:1. Брытанскі гулец пакінуў за сабой тры наступныя партыі з паўсоценнымі брэйкамі 67, 60 і 72, у той час як яго праціўнік аформіў падыход у 41 ачко ў чацвёртым фрэйме. Юань вёў у шостай партыі з лікам 28:1, пасля чаго 34-гадовы Холт перахапіў ініцыятыву і выйшаў наперад з лікам 42:28 пры ўсіх каляровых шарах на стале. Кітайскі аматар набраў 14 балаў у першым падыходзе, зраўняўшы лік, а таксама забіў ружовы і чорны шары, скараціўшы адставанне ў матчы — 2:4. Англічанін саступаў у наступным фрэйме з лікам 0:20, але зрабіў брэйк у 49 балаў, а пазней лік стаў 63:32 на яго карысць. Сыцзюнь здзейсніў падыход у 19 ачкоў, пакінуўшы на стале ружовы і чорны, а пазней забіў і ружовы шар, скараціўшы адставанне да ліку 57:63. Такім чынам, кітаец меў магчымасць выдрапаць яшчэ адну партыю, але чорны шар дастаўся Майклу, які давёў матч да перамогі з лікам 5:2. У гэты час 7-ы сеяны Шанхай Мастэрс 2014 Шон Мёрфі і Джо Свэйл з Паўночнай Ірландыі, які патрапіў на спаборніцтва, выйграўшы чатыры кваліфікацыйныя матчы, адкрылі першы раўнд асноўнай сеткі. 32-гадовы Мёрфі пачаў паядынак з падыходу ў 35 балаў, але пазней яго праціўнік адказаў серыяй у 48 ачкоў і завяршыў фрэйм перамогай на каляровых шарах. Шон здзейсніў брэйкі ў 80 і 102 (відэа) балы ў двух наступных фрэймах, не дазволіўшы апаненту набраць ніводнага ачка, і, такім чынам, выйшаў наперад у матчы з лікам 2:1, пасля чаго выканаў серыю ў 65 балаў у наступнай партыі. Але, прайграючы з лікам 16:65, Свэйл сумеў зарабіць 12 штрафных ачкоў, а таксама зачысціць усе каляровыя шары да апошняга чорнага ўключна, пасля якога лік у партыі стаў 70:69 на карысць былога паўфіналіста чэмпіянату свету, а лік у матчы да перапынку стаў роўным — 2:2. 45-гадовы Джо выйшаў наперад, выйграўшы наступны фрэйм з серыяй у 54 ачкі, але чэмпіён свету 2005 года дамінаваў у шостай партыі і выйграў яе на апошнім сінім шары. Пасля гэтага Мёрфі зноў выйшаў наперад, 4:3, дзякуючы брэйку ў 56 балаў, але яго апанент пачаў восьмы фрэйм з серыі ў 50 ачкоў і давёў яе да перамогі, зраўняўшы лік у матчы і давёўшы яго да вырашальнай партыі. У дзявятым фрэйме 74-ы нумар сусветнага рэйтынгу набраў першыя 8 балаў, але англічанін прадэманстраваў добрую пазіцыйную гульню і скончыў паядынак брэйкам у 75 ачкоў[відэа 2]. Такім чынам, Шон Мёрфі, які прайграваў у 1/16 фіналу Шанхай Мастэрс у 2007 і 2008 годзе, у шосты раз запар выйшаў у 1/8 фіналу гэтага турніру[18][36].
У другой сесіі першага гульнявога дня трэці валійскі гулец, Майкл Уайт, гуляў ва ўайлдкард раўндзе супраць Ню Чжуана. 29-ы сеяны добра пачаў паядынак, зрабіўшы брэйкі ў 98 і 92 балы ў першых фрэймах, а таксама дамінаваўшы ў трэцяй партыі, у той час, як яго праціўнік набраў толькі 11 балаў. Ён працягваў давіць на Ню ў наступным фрэйме, зрабіўшы серыю ў 48 ачкоў у пачатку партыі, але кітаец адказаў брэйкам у 68 балаў і скараціў адставанне да двух ачкоў да перапынку — 1:3. З дапамогай падыходаў у 49 і 20 ачкоў 23-гадовы Майкл выйграў пяты фрэйм, а брэйкам у 59 балаў ён паставіў кропку ў паядынку. Фіналіст Шанхай Мастэрс 2009[32] Лян Вэньбо з Кітая ў матчы ўайлдкард раўнда гуляў супраць свайго суайчынніка Яня Бінтаа. У першай партыі, якая праходзіла ў тактычнай барацьбе, снукерысты набралі 41 штрафное ачко на дваіх, а лік адкрыў Бінтаа, забіўшы апошнія руды і сіні шары. Лян дамінаваў у наступным фрэйме, але з серыяй у 85 балаў 14-гадовы аматар вярнуў сабе лідарства ў матчы — 2:1. З падыходамі ў 23 і 46 балаў Янь узяў верх у чацвёртай партыі, а брэйкі ў 53 і 70 ачкоў прынеслі яму ў пэўнай ступені сенсацыйную перамогу ў паядынку над больш дасведчанным апанентам з лікам 5:1 і месца ў 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру ў другі раз у сезоне і ў кар'еры[37]. У гэты час гуляўся другі матч 1/16 фіналу паміж 4-м сеяным Роні О’Саліванам, фіналістам чэмпіянату свету 2014[38], і дэбютантам спаборніцтва шатландцам Аланам Мак-Манусам, чвэрцьфіналістам апошняга сусветнага першынства[38]. Апошні раз спартсмены сустракаліся ў далёкім 2004 годзе на Мастэрс, дзе О'Саліван перамог з лікам 6:0[39]. Роні О’Саліван, які не прымаў удзел на турнірах у Усі і ў Аўстраліі і для якога Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым першынствам у сезоне[40], адкрыў лік у матчы, дзякуючы брэйку ў 57 балаў, пасля чаго 43-гадовы шатладскі снукерыст дамінаваў у другой партыі і зраўняў лік. У трэцім фрэйме 38-гадовы О'Саліван выканаў выдатны тотал-клірэнс у 139 балаў (відэа), а ў пачатку чацвёртай партыі 26-ы сеяны Алан зрабіў падыход у 51 ачко, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі і зраўняў лік да перапынку — 2:2. Роні пачаў пятую партыю, павёўшы 28:0, пасля чаго яго апанент аформіў серыю ў 47 ачкоў і выйшаў наперад, але пяціразовы чэмпіён свету адказаў брэйкам у 45 балаў і пазней давёў фрэйм да перамогі на апошнім рудым шары. Мак-Манус паказаў добрую тактычную гульню ў пачатку шостай партыі, зарабіўшы 17 штрафных ачкоў, але пры ліку 26:0 дазволіў О'Салівану, які быў у фінале Шанхай Мастэрс у 2008[31], а таксама перамог на турніры ў 2009 годзе[32], аформіць паўсоценную серыю, 54, пасля чаго здолеў выканаць выдатны клірэнс і на апошнім чорным шары ў трэці раз зраўняў лік у паядынку. Пры ліку 29:35 у сёмым фрэйме Алан Мак-Манус зрабіў пераможную серыю ў 39 балаў і ўпершыню выйшаў наперад у матчы, 4:3, а таксама дамінаваў у восьмай партыі і выйграў яе на апошнім ружовым шары, узяўшы трэці фрэйм запар і выйшаўшы ў другі раўнд[відэа 3]. У яшчэ адной сустрэчы першага гульнявога дня сустрэліся кітайскія снукерысты Лі Хан, які два разы прайграваў у папярэднім уайлдкард раўндзе Шанхай Мастэрс, і дэбютант Чэнь Цзыфань. 68-ы сеяны Лі пакінуў за сабой дзве першыя партыі з брэйкамі ў 78 і 51 ачко, а яго апанент дамінаваў у наступным фрэйме, скараціўшы адставанне. З падыходамі ў 36 і 43 ачкі 23-гадовы Лі Хан выйграў чацвёрты фрэйм, а ў пачатку пятай партыі Чэнь аформіў брэйк у 60 балаў, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі, зрабіўшы лік 2:3. 70-ы нумар сусветнага рэйтынгу, які дэбютаваў у мэйн-туры ў сезоне 2008/2009[41], дамінаваў у наступнай партыі, выйграўшы яе з серыяй у 40 балаў, пасля чаго яго праціўнік аформіў першы сэнчуры ў матчы, 106 балаў, і лік стаў 4:3 на карысць прафесіянала. Лі Хан адказаў сваім соценным брэйкам, 102, і давёў гэты кітайскі паядынак да перамогі з лікам 5:3, упершыню выйшаўшы ў 1/16 фіналу Шанхай Мастэрс[42][43][44][45][5].
Уайлдкард раўнд | ||
Раян Дэй (20) Уэльс |
5-0 | Сюй Сы Кітай |
67-35, 102-18 (57), 91-29, 69-23 (52), 84-7 (64)[хт 1] | ||
Марк Уільямс (19) Уэльс |
5-2 | Чжан Юн Кітай |
95-3 (59), 59-48, 69-42 (59), 56-59, 88-28, 9-66, 72-0 | ||
Майкл Холт (22) Англія |
5-2 | Юань Сыцзюнь Кітай |
73-29, 25-66, 78-19 (67), 78-41 (60), 72-0 (72), 42-55, 70-57 | ||
Майкл Уайт (29) Уэльс |
5-1 | Ню Чжуан Кітай |
112-0 (92), 98-10 (98), 89-1, 48-72 (68), 73-29, 59-14 (59) | ||
Лян Вэньбо (23) Кітай |
1-5 | Янь Бінтаа Кітай |
59-92, 66-16, 0-95 (85), 32-74, 39-79 (53), 0-74 (70) | ||
Лі Хан (68) Кітай |
5-3 | Чэнь Цзыфань Кітай |
78-6 (78), 68-16 (51), 35-67, 79-13, 24-72 (60), 67-39, 0-106 (106), 102-0 (102) | ||
1/16 фіналу | ||
Шон Мёрфі (7) Англія |
5-4 | Джо Свэйл (71) Паўночная Ірландыя |
39-78, 81-0 (80), 102-0 (102), 69-70 (65 Мёрфі), 35-71 (54), 74-42, 78-32 (56), 2-64 (50), 95-8 (75) | ||
Роні О’Саліван (4) Англія |
3-5 | Алан Мак-Манус (26) Шатландыя |
84-0 (57), 25-63, 139-0 (139), 17-70 (51), 77-50, 54-62 (54 О'Саліван), 35-68, 48-72 |
Другі дзень (9 верасня)
правіцьВыбылі: Бары Хокінс (5), Джон Хігінс (9), Хуан Цзяхаа, Мэцью Сэлт (54), Роберт Мілкінс (16), Джад Трамп (6), Джэк Лісоўскі (38), Рыкі Уолдэн (12)
9 верасня на Шанхай Мастэрс былі згуляныя апошнія матчы ўайлдкард раўнда, а таксама працягвалася стадыя 1/16 фіналу. 5-ы нумар пасеву Бары Хокінс, леташні паўфіналіст турніру[8], сустракаўся з фіналістам Шанхай Мастэрс 2011[6] Маркам Уільямсам з Уэльса. Снукерысты сустракаліся паміж сабой 10 разоў і, нягледзячы на тое, што толькі адна іх сустрэча адбылася на рэйтынгавым узроўні, Хокінс перамог толькі аднойчы, аднак апошні раз яны гулялі паміж сабой у лістападзе 2010 года, калі Бары яшчэ не з'яўляўся гульцом топ-16[46]. Двухразовы чэмпіён свету Уільямс няўпэўнена пачаў паядынак у той час, як 35-гадовы Бары з серыямі ў 70 і 50 балаў пакінуў за сабой дзве першыя партыі. 39-гадовы валіец выйграў трэці фрэйм на каляровых шарах і дамінаваў у чацвёртай партыі, зраўняўшы лік у матчы да перапынку. Хокінс, які дайшоў да фіналу чэмпіянату свету ў 2013 годзе[47], выйграў пятую партыю на апошнім жоўтым шары, але Марк Уільямс зноў зраўняў лік, аформіўшы серыю ў 68 ачкоў у шостым фрэйме. Пры ліку 7:34 у сёмай партыі англічанін зрабіў падыход у 42 балы, пасля чаго 20-ы нумар сусветнага рэйтынгу набраў 13 ачкоў і скараціў адставанне да ліку 47:49. Бары забіў руды і сіні шары, але памыліўся на ружовым шары і падарыў 6 штрафных балаў праціўніку, які забіў ружовы і чорны шары, давёўшы партыю да перамогі. Упершыню саступаючы ў ліку, 3:4, Хокінс, які два разы выходзіў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[48], выканаў найвышэйшую серыю на турніры — тотал-клірэнс у 144 ачкі (відэа) — і вывеў паядынак у вырашальны фрэйм. Снукерыст з Англіі меў магчымасць пачаць атаку ў дзявятай партыі, але не выкарыстаў свае шанцы і Уільямс перамог у фрэйме з падыходамі ў 32 і 29 ачкоў і давёў матч да перамогі з лікам 5:4[відэа 4], у шосты раз выйшаўшы ў другі круг асноўнай сеткі шанхайскага першынства.
У гэты час 9-ы сеяны Джон Хігінс з Шатландыі гуляў супраць Раяна Дэя. З 15 матчаў паміж снукерыстамі валіец выйграў усяго 3, аднак характэрна, што Дэй і Хігінс ужо тройчы да гэтага сустракаліся на Шанхай Мастэрс. У 2008 годзе Раян перамог з лікам 5:3, а ў розыгрышах 2009 і 2012 гадоў шатландскі спартовец атрымліваў упэўненыя перамогі — 5:1 і 5:0 адпаведна[49]. Пераможца Шанхай Мастэрс 2012[7] Хігінс адкрыў лік у матчы з серыяй у 68 балаў у стартавай партыі. Пасля гэтага Дэй, які дайшоў да фіналу на першым розыгрышы турніру ў 2007 годзе[30], выйграй два наступныя фрэймы з серыямі ў 70 і 78 ачкоў, не дазволіўшы праціўніку забіць ніводнага шара. Пры ліку 43:46 у чацвёртай партыі 39-гадовы Джон зрабіў пераможны падыход у 20 балаў і выйграў фрэйм на каляровых шарах. Пасля перапынку чатырохразовы чэмпіён свету узяў яшчэ два ачкі з брэйкамі ў 63 і 55 ачкоў і зрабіў лік 4:2 на сваю карысць. 22-і нумар рэйтынгу перахапіў ініцыятыву і дамінаваў у наступных партыях і зраўняў лік з брэйкамі ў 55 і 102 (відэа) бала. Хігінс, які яшчэ ні разу не прайграваў раней за 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[50], меў выдатную магчымасць выйграць вырашальны дзявяты фрэйм, але спыніў атаку на 43 ачках і дазволіў праціўніку павесці серыю, якая стала пераможным клірэнсам у 77 балаў. Такім чынам, снукерыст з Уэльса ў трэці раз запар і ў шосты раз у кар'еры выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[відэа 5][21].
У рамках уайлдкард раўнда чвэрцьфіналіст розыгрышу 2009 года[32] Кен Доэрці сустракаўся з аматарам Хуанам Цзяхаа. 44-гадовы ірландзец выйграў першы фрэйм на каляровых шарах, пасля чаго дамінаваў у дзвюх наступных партыях, выйграўшы іх з вышэйшым брэйкам у 48 балаў і зрабіўшы лік 3:0. Зрабіўшы серыю ў 42 ачкі ў чацвёртым фрэйме, кітаец павёў у ліку 46:0, але Доэрці здзейсніў цудоўны брэйк у 91 бал, павялічыўшы свой адрыў да чатырох партый. Кітайскі аматар размачыў лік, зачысціўшы ўсе каляровыя шары ў наступным фрэйме, пасля чаго аформіў першы сэнчуры ў матчы, 114, і скараціў адставанне да двух фрэймаў. Кен вёў серыю ў сёмай партыі, але спыніўся на 36 балах, пасля чаго Хуан зрабіў серыю ў 71 ачко, зрабіўшы лік 71:36 і пакінуўшы на стале адзін чырвоны шар. Азіят забіў чырвоны шар у той час, як ірландскі снукерыст прадэманстраваў цудоўную тактычную гульню і зарабіў 30 штрафных ачкоў, а пазней забіў жоўты, зялёны і руды, выйшаўшы наперад у ліку 75:72, але Цзяхаа забіў сіні і фрэйм-бол ружовы, выйграўшы трэцюю партыю запар. Пасля гэтага чэмпіён свету 1997 года выканаў два выніковых падыходу ў 37 і 42 балы ў восьмым фрэйме, не пакінуўшы праціўніку шанцаў на працяг барацьбы, і ўпершыню з 2010 года выйшаў у асноўную сетку Шанхай Мастэрс[51]. У апошнім матчы ўайлдкард раўнда сустракаліся 54-ы сеяны Мэцью Сэлт, які толькі аднойчы гуляў у 1/16 фіналу Шанхай Мастэрс у 2009 годзе, і Чжаа Сіньтун, які ў трэці раз запар атрымаў права на ўдзел у ўайлдкард раўндзе Шанхай Мастэрс. Кітаец выйграў першую партыю, забіўшы апошнія ружовы і чорны шары, а Сэлт зраўняў лік, забіўшы сіні і ружовы шары ў другой партыі, а таксама дамінаваў у трэцім фрэйме, выйшаўшы наперад з лікам 2:1. Чжаа дамінаваў у чацвёртай партыі, а пазней ён выйграў пяты фрэйм на каляровых шарах і шосты фрэйм з серыяй у 57 ачкоў, зрабіўшы лік 4:2 на сваю карысць. З падыходамі ў 38 і 30 балаў 29-гадовы англічанін перамог у сёмай партыі, але Сіньтун быў мацней у наступным фрэйме і выйшаў у 1/16 фіналу турніру, стаўшы, такім чынам, другім аматарам, які перамог у паядынку ўайлдкард раўнда[52][5].
Другая сесія другога гульнявога дня ўключала ў сябе яшчэ чатыры матчы 1/16 фіналу. 16-ы нумар пасеву Роберт Мілкінс гуляў супраць ірландца Фергала О'Браена, які займаў 29-е месца ў рэйтынгу. 42-гадовы О'Браен дамінаваў у першых дзвюх партыях, выйграўшы іх з вышэйшым брэйкам у 75 ачкоў, у той час, як яго сапернік, які два разы праходзіў у 1/8 фіналу гэтага спаборніцтва[53], набраў толькі 23 бала. Пасля гэтага ірландскі снукерыст перамог у трэцяй партыі на каляровых шарах, а з дапамогай пераможнай серыі ў 38 ачкоў ён узяў верх у чацвёртым фрэйме, і лік у матчы стаў 4:0. 38-гадовы Мілкінс пакінуў за сабой пятую партыю, забіўшы апошнія зялёны і руды шары, і размачыў лік, пасля чаго О'Браен выканаў брэйк у 63 ачкі ў шостым фрэйме і пазней давёў партыю і ўвесь паядынак да перамогі з лікам 5:1 і ў другі раз выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[54]. 6-ы нумар сусветнага рэйтынгу Джад Трамп сустракаўся з валійцам Дамінікам Дэйлам. Англічанін, які быў у фінале Шанхай Мастэрс 2012 года[7], але ў чатырох астатніх розыгрышах, у якіх ён прымаў удзел, саступаў адразу ў 1/16 фіналу[55], выйграваў ва ўсіх пяці папярэдніх матчах паміж гульцамі (усе на рэйтынгавым узроўні), у тым ліку два разы на чэмпіянатах свету ў 2012 і 2013 гадах[56]. Ён узяў першы фрэйм на каляровых шарах, але Дэйл, пераможца дэбютнага розыгрышу Шанхай Мастэрс у 2007 годзе[30], дамінаваў у другой партыі і зраўняў лік. 25-гадовы Джад, які атрымаў рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў пачатку сезона[57], аформіў серыю ў 100 балаў (відэа) у трэцім фрэйме, пасля чаго яго праціўнік пакінуў за сабой чацвёртую партыю, дзякуючы серыі ў 57 балаў. 24-ы сеяны турніру пачаў пяты фрэйм брэйкам у 45 балаў, пасля чаго давёў яго да перамогі на каляровых, і выдатна правёў дзве наступныя партыі, зрабіўшы два сэнчуры, 103 (відэа) і 102 (відэа) ачкі, і выйшаў у 1/8 фіналу шанхайскага рэйтынгавага турніру ўпершыню з трыумфальнага 2007 года і ў другі раз у кар'еры[відэа 6][58]. Такім чынам, Джад Трамп далучыўся да О'Салівана і Хокінса, якія, будучы гульцамі топ-8, вылецелі з турніру ў першым раўндзе. Таксама ў гэты час да стала выйшлі дзеючы пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй з Кітая і 38-ы сеяны Джэк Лісоўскі з Англіі. 3-і нумар рэйтынгу дамінаваў у першых двух фрэймах і павёў у ліку 2:0, пасля чаго Лісоўскі, які ў другі раз пасля 2011 года патрапіў на спаборніцтва[59], выйграў трэцюю партыю на каляровых шарах. Азіят вярнуў сабе ініцыятыву і выйграў дзве наступныя партыі, аформіўшы серыю ў 128 ачкоў (відэа) у пятым фрэйме і зрабіўшы лік 4:1. Пры ліку 0:1 у шостай партыі 23-гадовы Джэк пачаў атаку, але спыніўся на 44 балах, дазволіўшы апаненту павесці пераможную серыю ў 67 ачкоў і выйсці ў наступны раўнд з лікам 5:1. Такім чынам, Дзін выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс у другі раз запар і ў пяты раз у кар'еры[відэа 7][20]. Апошнім матчам, які завяршыўся ў другі гульнявы дзень, стала сустрэча 12-га сеянага Рыкі Уолдэна, які выйграў свой першы рэйтынгавы турнір у Шанхаі ў 2008 годзе[31], і Майкла Холта, паўфіналіста леташняга розыгрышу[8]. 36-гадовы Холт павёў у ліку 46:1 у стартавым фрэйме, пасля чаго яго праціўнік выканаў серыю ў 46 балаў і пазней выйшаў наперад з лікам 62:47, але Майкл зарабіў 18 штрафных ачкоў і здабыў перамогу ў партыі на апошнім ружовым шары, адкрыўшы лік у паядынку. 31-гадовы Рыкі Уолдэн пачаў другі фрэйм серыяй у 67 балаў і пазней давёў партыю да перамогі на апошнім сінім шары і зраўняў лік у паядынку. Майкл Холт выйграў трэці фрэйм з серыяй у 66 балаў, а пры ліку 0:43 у чацвёртым фрэйме выдрапаў яго на каляровых шарах і сышоў на перапынак пры ліку 3:1 на сваю карысць. Уолдэн пакінуў за сабой пятую партыю, аформіўшы брэйк у 80 балаў, а таксама вёў з лікам 40:0 у наступнай, але Холт адыграў адставанне і пакінуў за сабой партыю, зачысціўшы каляровыя шары з зялёнага да ружовага, і зрабіў лік 4:2, пасля чаго дамінаваў у сёмым фрэйме і давёў матч да перамогі з лікам 5:2, у другі раз запар і ў трэці раз у кар'еры выйшаўшы ў 1/8 фіналу шанхайскага спаборніцтва[60][61][62][63][64][5].
Уайлдкард раўнд | ||
Кен Доэрці (34) Ірландыя |
5-3 | Хуан Цзяхаа Кітай |
70-51, 83-21, 95-10, 91-46 (91), 34-84, 12-119 (114), 75-83 (71 Хуан), 79-7 | ||
Мэцью Сэлт (54) Англія |
3-5 | Чжаа Сіньтун Кітай |
55-65, 66-47, 64-1, 16-68, 44-55, 14-77 (57), 73-47, 22-63 | ||
1/16 фіналу | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
4-5 | Марк Уільямс (19) Уэльс |
75-5 (70), 66-19 (50), 46-63, 1-69, 64-29, 0-72 (68), 58-66, 144-0 (144), 15-66 | ||
Джон Хігінс (9) Шатландыя |
4-5 | Раян Дэй (20) Уэльс |
73-28 (65), 0-70 (70), 0-78 (78), 63-46, 74-0 (63), 104-23 (55), 1-79 (55), 16-115 (102), 43-78 (77) | ||
Роберт Мілкінс (16) Англія |
1-5 | Фергал О’Браен (28) Ірландыя |
14-77, 9-76 (75), 52-61, 21-60, 68-25, 0-88 (63) | ||
Джад Трамп (6) Англія |
2-5 | Дамінік Дэйл (24) Уэльс |
64-50, 16-86, 117-1 (100), 41-80 (57), 39-73, 0-103 (103), 5-117 (102) | ||
Дзін Цзюньхуэй (1) Кітай |
5-1 | Джэк Лісоўскі (38) Англія |
63-32, 85-16, 45-72, 63-37, 128-4 (128), 68-4 (67) | ||
Рыкі Уолдэн (12) Англія |
2-5 | Майкл Холт (22) Англія |
62-83, 76-49 (67), 0-68 (66), 44-74, 89-32 (80), 40-60, 8-84 |
Трэці дзень (10 верасня)
правіцьВыбылі: Янь Бінтаа, Ніл Робертсан (3), Лі Хан (68), Джо Пэры (14), Джымі Робертсан (53), Эндру Хігінсан (35), Кен Доэрці (34), Марка Фу (8)
10 верасня на Шанхай Мастэрс 2014 сканчалася стадыя 1/16 фіналу — першага раўнда асноўнай сеткі. 15-ы сеяны турніру Грэм Дот з Шатландыі сустракаўся з кітайцам Янем Бінтаа, які прайшоў у 1/16 праз папярэдні ўайлдкард раўнд і ў другі раз у сезоне і ў жыцці гуляў у гэтым раўндзе на рэйтынгавым узроўні[37]. Шатландскі снукерыст, які гуляў у паўфінале Шанхай Мастэрс у 2007 годзе[30], хутка ўвайшоў у гульню і выйграў тры стартавыя партыі з брэйкамі ў 65, 69 і 66 ачкоў і зрабіў лік 3:0 у той час, як лепшым падыходам яго праціўніка была серыя ў 21 бал. Пры ліку 32:45 у чацвёртым фрэйме і ўсіх каляровых шарах на стале 37-гадовы Грэм забіў жоўты, зялёны і руды, пасля чаго паставіў добры снукер на сінім і зарабіў 10 штрафных ачкоў, а таксама забіў сіні шар і выйшаў наперад у ліку 56:45. Пасля гэтага Янь пакінуў за сабой ружовы і выйграў сваё першае ачко на апошнім чорным шары. Азіят таксама дамінаваў у натупнай партыі і скараціў адставанне да аднаго фрэйма і меў магчымасць працягнуць пераможную серыю, калі пачаў добрую атаку ў шостым фрэйме, але спыніўся на ліку 45:7, дазволіўшы апаненту зраўняцца з сабой і выйграць партыю на каляровых шарах. Серыя ў 58 балаў дапамагла Доту выйграць сёмы фрэйм, які стаў апошнім і пасля якога лік стаў 5:2 на карысць чэмпіёна свету 2006 года, які ў чацвёрты раз выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[відэа 8][65]. 2-і нумар сусветнага рэйтынгу Ніл Робертсан з Аўстраліі гуляў супраць валійца Майкла Уайта. 32-гадовы аўстраліец, які ўжо выйграў Усі Класік у пачатку сезона[66], пакінуў за сабой першыя дзве партыі з вышэйшым брэйкам у 43 балы, а пры ліку 0:46 у трэцім фрэйме выканаў серыю ў 96 ачкоў і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць. З дапамогай клірэнса ў 32 балы, 23-гадовы снукерыст з Уэльса, які дайшоў да чвэрцьфіналаў чэмпіянату свету[47] і адкрытага чэмпіянату Індыі[67] ў 2013 годзе і ўпершыню ў кар'еры здолеў увайсці ў топ-32 рэйтынгу, размачыў лік у чацвёртай партыі, а таксама выйграў пятую партыю з серыямі ў 48 і 55 балаў і шостую з брэйкам у 55 ачкоў, зраўняўшы лік у матчы. Ніл, які быў у паўфінале Шанхай Мастэрс у 2011 годзе[6], пачаў сёмы фрэйм з серыі ў 50 балаў, на якую 29-ы сеяны спаборніцтва адказаў сваім брэйкам у 51 ачко, пасля чаго Робертсан перамог у тактычнай дуэлі і скончыў партыю перамогай, зрабіўшы лік 4:3 на сваю карысць. Дэбютант шанхайскага рэйтынгавага турніру Уайт дамінаваў у восьмай партыі і перавёў вырашэнне пераможцы ў дзявяты фрэйм. У вырашальнай партыі аўстраліец першым атрымаў шанец на серыю, але здолеў набраць толькі 16 балаў, пасля чаго дальні чырвоны шар дазволіў яго праціўніку пачаць свой брэйк, і Майкл Уайт набраў 64 балы і здзейніў сенсацыю, перайграўшы аднаго з фаварытаў першынства з лікам 5:4, а таксама замацаваў свой статус аднаго з самых перспектыўных маладых снукерыстаў[відэа 9].
11-ы сеяны Сцюарт Бінэм сустракаўся з кітайцам Лі Ханам, які займаў 70-ы радок у афіцыйным рэйтынгу. Азіят зрабіў серыю ў 62 ачкі ў пачатку першага фрэйма, пасля чаго англічанін выдрапаў партыю на каляровых шарах, дзякуючы некалькім выніковым падыходам. 23-гадовы кітайскі снукерыст працягваў сярыйную гульню, зрабіўшы цудоўны брэйк у 136 балаў у другой партыі, серыю ў 65 ачкоў у трэцяй і 141 бал у чацвёртым фрэйме, якія прынеслі яму лідарства з лікам 3:1. Пасля перапынку 38-гадовы Сцюарт перахапіў ініцыятыву і, дазволіўшы праціўніку набраць толькі 7 ачкоў у трох наступных партыях, выйшаў наперад з лікам 4:3, дзякуючы тром паўсоценным серыям — 96, 91 і 78. Восьмы фрэйм праходзіў у пазіцыйнай барацьбе, вынікам якой стаў пераможны брэйк у 20 балаў Бінэма, які да гэтага два разы выходзіў у чвэрцьфіналы гэтага турніру. Такім чынам, брытанскі снукерыст у сёмы раз у кар'еры выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[19], перамогшы Лі з лікам 5:3. 40-гадовы Джо Пэры гуляў супраць 25-га сеянага турніру Мартына Гоўлда. Снукерысты сустракаліся паміж сабой у паўфінале Усі Класік у пачатку сезона, дзе Джо перамог апанента з лікам 6:4[68]. 14-ы нумар сусветнага рэйтынгу дамінаваў у пачатку сустрэчы і выйграў тры першыя фрэймы з адным паўсоценным брэйкам — 60 балаў. 33-гадовы Гоўлд, які ў пяты раз запар удзльнічаў на Шанхай Мастэрс і ніколі не праходзіў далей за 1/8 фіналу, выйграў чацвёртую партыю на каляровых шарах, пасля чаго пры ліку 13:35 у пятай партыі Джо Пэры зрабіў яшчэ адзін брэйк за 50, 64 ачкі, і лік у паядынку стаў 4:1 на яго карысць. Мартын выканаў сэнчуры-брэйк, 105, у шостым фрэйме, пасля чаго пакінуў за сабой наступны фрэйм і з серыяй у 83 балы зраўняў лік у матчы — 4:4. Пры ліку 1:40 у вырашальным фрэйме Пэры, які даходзіў да 1/4 фіналу на Шанхай Мастэрс у 2012 годзе[7], спрабаваў перахапіць ініцыятыву, але набраў 28 балаў за два падыходы, пасля чаго яго сапернік атрымаў чатыры штрафныя ачкі і, забіўшы апошнія руды і сіні шары, здабыў месца ў 1/8 фіналу шанхайскага турніру ў другі раз запар і ў чацвёрты раз у сваёй прафесійнай снукернай кар'еры[69][70][71][5].
Падчас вячэрняй сесіі трэцяга гульнявога дня 13-ы нумар пасеву Стывен Магуайр з Шатландыі сустракаўся з 28-гадовым Джымі Робертсанам. Магуайр, які выйграў чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі менш, чым за тыдзень да гэтага[72], выйграў першую партыю з серыяй у 54 ачкі, а яго праціўнік узяў наступны фрэйм на каляровых шарах, зраўняўшы лік у паядынку. 33-гадовы шатландзец пакінуў за сабой наступны фрэйм з брэйкам у 66 ачкоў, пасля чаго павялічыў адрыў з падыходамі ў 25 і 37 ачкоў у чацвёртай партыі. Стывен, які дайшоў да паўфіналу Шанхай Мастэрс у 2008 годзе[31], выйграў яшчэ два фрэймы пасля перапынку з серыямі ў 61 і 46 балаў і з лікам 5:1 выйшаў у другі раўнд плэй-оф. 9-ы нумар рэйтынгу Марк Ален з Паўночнай Ірландыі гуляў супраць Эндру Хігінсана. 28-гадовы Ален узяў першую партыю на каляровых шарах, пасля чаго вёў з лікам 50:0 у другім фрэйме, але, дзякуючы падыходам у 37 і 26 ачкоў, Хігінсан выдрапаў партыю на апошнім ружовым шары і зраўняў лік. Снукерыст з Паўночнай Ірландыі, які ніводнага разу не праходзіў далей за 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[73], выйграў яшчэ два фрэйма з серыямі ў 79 і 87 балаў, а пасля перапынку яго праціўнік, для якога лепшым дасягненнем на турніры таксама была толькі 1/8, да якой ён дайшоў у 2010 годзе[74], пакінуў за сабой наступныя дзве партыі з брэйкамі ў 87 і 45 ачкоў, зрабіўшы лік 3:3. Марк дамінаваў у сёмым фрэйме, выйграўшы яго з лепшай серыяй у 43 ачкі, пасля чаго 36-гадовы англічанін зрабіў падыход у 49 балаў на старце восьмай партыі, але ўпусціў фрэйм, дазволіўшы апаненту правесці пераможную серыю ў 68 ачкоў і ў трэці раз выйсці ў другі раўнд на Шанхай Мастэрс[73]. Праціўнікам чэмпіёна свету Марка Сэлбі па першаму раўнду быў адзін з самых узроставых удзельнікаў Кен Доэрці з Ірландыі. 45-гадовы Доэрці няўдала пачаў паядынак, набраўшы толькі 38 ачкоў у трох першых партыях у той час, як яго праціўнік павёў у ліку 3:0, аформіўшы серыі 50, 99 і 61 ачко. Чвэрцьфіналіст Шанхай Мастэрс 2009 пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм з брэйкам у 68 балаў, скараціўшы адставанне да двух ачкоў, пасля чаго 31-гадовы Марк, які стаў чэмпіёнам у Шанхаі ў 2011 годзе[6], выйграў зацяжную пятую партыю. Ірландзец перамог у наступным фрэйме на каляровых шарах, але, дзякуючы двум выніковым падыходам у сёмай партыі, Сэлбі зрабіў лік 5:2 і ў другі раз запар і ў шосты раз у кар'еры выйшаў у 1/8 фіналу на Шанхай Мастэрс[відэа 10][17].
Марка Фу з Ганконга гуляў супраць уладальніка ўайлдкард 17-гадовага Чжаа Сіньтуна, які даходзіў да 1/8 фіналу International Championship 2012 і Усі Класік 2014[75], але ніколі не далучаўся да прафесіяналаў. Снукерысты абмяняліся соценнымі серыямі — 117 ачкоў набраў Фу (відэа) і 114 баламі адказаў яго праціўнік (відэа) — у пачатку матча, пасля чаго кітайскі аматар, які дайшоў да фіналу чэмпіянату свету па снукеры сярод аматараў у 2013 годзе[76], дамінаваў у двух наступных фрэймах, выйграўшы іх з вышэйшай серыяй у 56 балаў, і зрабіў лік 3:1 на сваю карысць. 8-ы нумар пасеву, які дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі Шанхай Мастэрс у 2008 годзе[31], пакінуў за сабой пятую партыю, пасля чаго Чжаа выйграў наступны фрэйм на каляровых шарах, і лік стаў 4:2 на яго карысць. Фу выйграў сёмую партыю з пераможным брэйкам у 66 балаў, пасля чаго выйграў восьмы фрэйм на каляровых шарах і перавёў паядынак у вырашальную дзявятую партыю. Марка набліжаўся да перамогі ў дзвятым фрэйме, але пры ліку 64:1 памыліўся на матч-боле пры спробе згуляць сіні шар у цэнтральную лузу і дазволіў свайму маладому апаненту вярнуцца да стала і выканаць цудоўны клірэнс у 64 балы, выйграўшы партыю і паядынак на апошнім шары з лікам 65:64[відэа 11]. Такім чынам, у першым раўндзе Шанхай Мастэрс 2014 з турніру вылецела 5 гульцоў з топ-8 (усе акрамя Дзіна, Марка Сэлбі і Шона Мёрфі) і 9 гульцоў з топ-16 сеяных[77][78][79][5].
1/16 фіналу | ||
Грэм Дот (15) Шатландыя |
5-2 | Янь Бінтаа Кітай |
73-13 (65), 69-21 (69), 66-16 (66), 56-58, 26-69, 71-45, 67-7 (58) | ||
Ніл Робертсан (3) Аўстралія |
4-5 | Майкл Уайт (29) Уэльс |
64-46, 87-4, 96-46 (96), 41-72, 17-107 (55), 0-80 (55), 81-55 (50 Робертсан, 51 Уайт), 6-82, 21-65 (64) | ||
Сцюарт Бінэм (11) Англія |
5-3 | Лі Хан (68) Кітай |
74-62 (62 Лі), 0-136 (136), 5-96 (65), 0-141 (141), 104-1 (96), 98-5 (91), 86-1 (78), 54-43 | ||
Джо Пэры (14) Англія |
4-5 | Мартын Гоўлд (25) Англія |
60-15, 81-1 (60), 77-39, 30-66, 77-35 (64), 0-105 (105), 38-60, 0-83 (83), 29-53 | ||
Стывен Магуайр (13) Шатландыя |
5-1 | Джымі Робертсан (53) Англія |
80-0 (54), 29-47, 72-0 (66), 67-45, 86-32 (61), 78-8 | ||
Марк Ален (10) Паўночная Ірландыя |
5-3 | Эндру Хігінсан (35) Англія |
64-42, 50-63, 88-5 (79), 87-18 (87), 11-87 (87), 12-52, 76-9, 68-49 (68) | ||
Марк Сэлбі (2) Англія |
5-2 | Кен Доэрці (34) Ірландыя |
90-26 (50), 99-0 (99), 73-12 (61), 0-74 (68), 57-30, 50-71, 62-2 | ||
Марка Фу (8) Ганконг |
4-5 | Чжаа Сіньтун Кітай |
117-0 (117), 13-114 (114), 23-91 (56), 38-69, 60-37, 46-64, 114-33 (66), 73-51, 64-65 (64 Сіньтун) |
Чацвёрты дзень (11 верасня)
правіцьВыбылі: Марк Уільямс (19), Раян Дэй (20), Дамінік Дэйл (24), Шон Мёрфі (7), Стывен Магуайр (13), Майкл Холт (22), Чжаа Сіньтун, Мартын Гоўлд (25)
11 верасня на шанхайскай гранд-сцэне прайшлі 8 паядынкаў другога раўнда асноўнай сеткі Шанхай Мастэрс 2014. Марк Ален сустракаўся з двухразовым чэмпіёнам свету Маркам Уільямсам з Уэльса. З 14 матчаў, якія снукерысты правялі паміж сабой, Ален атрымаў перамогу ў 8 выпадках, Уільямс — у 5, і 1 паядынак завяршыўся ўнічыю. З 6 гульняў рэйтынгавага ўзроўню снукерысты выйгралі па 3 паядынкі. Валійскі гулец не перайграваў саперніка з чэрвеня 2012 года, калі аказаўся мацней у 1/8 фіналу Усі Класік з лікам 5:3, а апошняя рэйтынгавая сустрэча адбылася ў 1/16 фіналу на World Open 2014, дзе снукерыст з Паўночнай Ірландыі ўзяў верх з лікам 5:3[80]. 28-гадовы Марк выйграў першы фрэйм з серыяй у 67 ачкоў, пасля чаго зрабіў пераможны клірэнс у другой партыі і зрабіў лік 3:0, дзякуючы яшчэ аднаму паўсоценнаму брэйку — 56 балаў. Пасля гэтага Алену дастаўся і чацвёрты фрэйм пасля таго, як фіналіст Шанхай Мастэрс 2011 дапусціў тры памылкі пры гульні адкрытага чырвонага шара. Пасля перапынку Марк Уільямс здолеў узяць адну партыю, набраўшы 12 штрафных ачкоў на апошнім ружовым шары і зрабіўшы лік 1:4, пасля чаго Марк Ален здзейсніў брэйк у 85 ачкоў і ўпершыню ў сваёй кар'еры выйшаў у 1/4 фіналу Шанхай Мастэрс[відэа 12][73]. У адным з матчаў другога раўнда сышліся два валійскія снукерысты: Майкл Уайт, які сенсацыйна перамог Ніла Робертсана ў 1/16 фіналу, і Раян Дэй, які быў пасеяны пад 20-м нумарам. 23-гадовы гулец, які быў самым маладым прафесіяналам на турніры, прадэманстраваў цудоўны пачатак паядынку, узяўшы тры першыя партыі з серыямі ў 104, 78 і 128 ачкоў у той час, як яго апанент забіў толькі два чырвоныя шары і ніводнага каляровага. Уайт працягваў дамінаваць у чацвёртым фрэйме, зрабіўшы чацвёртую серыю за 50 балаў, 62 ачкі, але фіналіст першага розыгрышу Шанхай Мастэрс забіў чырвоны шар, пасля чаго зарабіў 4 штрафныя ачкі і выканаў выдатны пераможны клірэнс у 61 ачко, скараціўшы адставанне да ліку 1:3. Майкл узяў верх у пятай партыі, зрабіўшы серыю ў 71 бал, пасля чаго Раян пакінуў за сабой шостую з брэйкам у 94 балы, працягваючы выдатны ўзровень сярыйнасці снукерыстаў у матчы. У пачатку сёмага фрэйма дэбютант спаборніцтва сваю шостую паўсоценную серыю ў матчы і пазней давёў партыю да перамогі, усталяваўшы канчатковы лік 5:2 на сваю карысць і ў трэці раз у сваёй кар'еры выйшаў у чвэрцьфінал рэйтынгавага турніру[81]. 25-ы нумар рэйтынгу Дамінік Дэйл, які выбіў з турніру Джада Трампа ў першым крузе, гуляў супраць Сцюарта Бінэма. Адзіная рэйтынгавая сустрэча, якая праходзіла паміж снукерыстамі, адбывалася ў 1/16 фіналу World Open 2014, дзе валіец перамог у вырашальнай партыі — 5:4. Да яе Дамінік і Сцюарт гулялі яшчэ чатыры разы і атрымалі па дзве перамогі[82]. Нягледзячы на выдатны матч, які валійскі ігрок правёў у 1/16 фіналу, у гэты дзень ён не змог хутка ўвайсці ў гульню і набраў толькі 24 ачкі ў першых трох партыях, і з брэйкамі ў 71, 103 і 117 балаў Бінэм выйшаў наперад з лікам 3:0. Пасля гэтага англічанін выйграў і чацвёрты фрэйм на каляровых шарах, але снукерыст з Уэльса дамінаваў у пятай партыі, узяўшы яе з брэйкамі ў 35 і 42 ачкі, і размачыў лік — 1:4. Дзякуючы серыі ў 79 балаў, Сцюарт выйграў у шостай партыі і, паказаўшы выдатны ўзровень, выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс у трэці раз у кар'еры[19]. За чацвёртым сталом падчас першай сесіі чацвёртага гульнявога дня сышліся чэмпіёны свету 2005[83] і 2006[84] гадоў: Шон Мёрфі і Грэм Дот. Снукерысы 7 разоў перасякаліся на рэйтынгавым узроўні, і ў 6 выпадках Шон быў мацней, уключаючы матчы чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 (6:2), чэмпіянату свету 2013 (13:11) і World Open 2014 (5:4)[85]. Шатландзец адкрыў лік з серыяй у 98 ачкоў, пасля чаго яго праціўнік зраўняў лік, выйграўшы другую партыю з паўсоценным брэйкам у 55 балаў. Дот пакінуў за сабой трэці фрэйм на каляровых шарах і да перапынку зрабіў лік 3:1 з серыяй у 66 ачкоў. Мёрфі зрабіў сэнчуры, 121 (відэа), у пятым фрэйме, пасля чаго ўзяў верх у шостай партыі і зраўняў лік — 3:3. Пасля гэтага 37-гадовы Грэм вярнуў сабе ініцыятыву, выйграўшы сёмы фрэйм з пераможным брэйкам у 50 балаў і восьмы з вышэйшым падыходам у 42 балы. Такім чынам, Грэм Дот перамог у паядынку з лікам 5:3 і ў чацвёрты раз выйшаў у 1/4 фіналу Шанхай Мастэрс[відэа 13][65][86][5].
У другой сесіі былы другі нумар сусветнага рэйтынгу Стывен Магуайр і Алан Мак-Манус, які ўпершыню патрапіў на шанхайскі турнір[22], сустрэліся ў шатландскім дэрбі. З 10 матчаў, якія яны згулялі, Алан выйграў толькі 2 — апошні раз на кубку Мальты 2005 года[87]. 43-гадовы Мак-Манус, які за год падняўся з 43-га на 26-е месца ў табелі аб рангах[88][89], пакінуў за сабой стартавую партыю, пасля чаго выйграў другі фрэйм з брэйкам у 69 ачкоў, а таксама трэцюю і чацвёртую партыю з вышэйшымі падыходамі ў 37 і 35 балаў, давёўшы лік да 4:0. Магуайр выканаў серыю ў 96 балаў пасля перапынку, узяўшы першае ачко, але Алан перамог у шостай партыі з брэйкамі ў 38 і 24 ачкі, выйграўшы з лікам 5:1 і выйшаўшы ў чвэрцьфінал на Сцюарта Бінэма[відэа 14]. Майкл Холт сустракаўся з другім сеяным Маркам Сэлбі. Сэлбі выйграў усе тры рэйтынгавыя сустрэчы, якія яны правялі паміж сабой, апошняя з якіх адбылася ў 1/8 фіналу World Open 2012[90]. Чэмпіён свету адкрыў лік з пераможнай серыяй у 43 балы, пасля чаго выйграў другую партыю з брэйкамі ў 50 і 76 балаў, а таксама не дазволіў праціўніку навязаць барацьбу ў трэцім фрэйме, выйграўшы яго з серыяй у 65 ачкоў, і лік у паядынку стаў 3:0 на яго карысць. Пасля гэтага 36-гадовы Холт перахапіў ініцыятыву і ўзяў чацвёрты фрэйм з серыяй у 43 балы, а таксама пятую партыю. У шостай партыі леташні паўфіналіст саступаў з лікам 0:49, але здолеў перамагчы ў фрэйме з падыходамі ў 30 і 26 балаў і зраўняць лік — 3:3. Марк, які стаў чэмпіёнам у Шанхаі ў 2011 годзе[6], прайграваў у сёмай партыі з лікам 3:67, але скончыў партыю пераможным клірэнсам у 39 ачкоў, выйграўшы яе з лікам 68:67, а пазней дамінаваў у восьмым фрэйме і з пераможным брэйкам у 50 балаў у другі раз запар і ў шосты раз у кар'еры выйшаў у чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс[17]. Уладальнік уайлдкард Чжаа Сіньтун з Кітая гуляў супраць 44-гадовага Фергала О'Браена. Азіят выйграў першую партыю з серыямі ў 41 і 80 ачкоў, пасля чаго Фергал перамог у другім фрэйме на каляровых шарах, а таксама ўзяў трэцюю партыю з брэйкамі ў 42 і 61 бал. Чжаа пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм з серыяй у 69 ачкоў, а таксама пяты з двума падыходамі ў 33 балы і выйшаў наперад з лікам 3:2. Ірландзец дамінаваў у шостай партыі, а таксама на каляровых шарах узяў верх у сёмым фрэйме, зрабіўшы лік 4:3 на сваю карысць. Пры ліку 14:44 Сіньтун, які выбіў з спаборніцтва Мэцью Сэлта і Марку Фу, павёў атаку, але спыніўся на 28 балах, зрабіўшы лік 42:44, пасля чаго дазволіў праціўніку выканаць пераможны брэйк у 23 балы і ўпершыню выйсці ў 1/4 фіналу шанхайскага рэйтынгавага турніру[54]. Дзеючы чэмпіён Дзін Цзюньхуэй сустракаўся з 32-гадовым англічанінам Мартынам Гоўлдам. Снукерысты ўжо сустракаліся на Шанхай Мастэрс у 2011 годзе, калі ў 1/16 фіналу Мартын перамог свайго апанента з лікам 5:3[91]. Брытанскі ігрок выйграў стартавы фрэйм з падыходамі ў 49 і 32 балы, а пры ліку 42:23 на карысць Дзіна ў другой партыі завязалася тактычная барацьба, у ходзе якой снукерысты зарабілі па 28 штрафных балаў і пераможцам якой стаў Гоўлд, атрымаўшы магчымасць зачысціць стол да чорнага шара і зрабіць лік у паядынку 2:0 на сваю карысць. Пасля гэтага кітаец дамінаваў у матчы, выйграўшы трэці фрэйм з брэйкам у 96 балаў, чацвёрты — з падыходамі ў 60 і 30 ачкоў, а таксама пяты — з падыходамі ў 67 і 34 балы. Шостая партыя праходзіла ў пазіцыйнай барацьбе, і трэці нумар афіцыйнага рэйтынгу выйграў чацвёртае ачко запар на каляровых шарах, зрабіўшы лік 4:2 на сваю карысць, пасля чаго Мартын аформіў серыю ў 97 балаў і здолеў скараціць адставанне да аднаго ачка. Дзін выйграў восьмы фрэйм з лепшым падыходам у 28 балаў і зрабіў лік 5:3, выйшаўшы ў чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс у другі раз запар і ў трэці раз у кар'еры[відэа 15][20][92][93][94][95][5].
1/8 фіналу | ||
Марк Ален (10) Паўночная Ірландыя |
5-1 | Марк Уільямс (19) Уэльс |
67-1 (67), 60-51, 76-9 (56), 38-0, 51-72, 85-0 (85) | ||
Майкл Уайт (29) Уэльс |
5-2 | Раян Дэй (20) Уэльс |
116-0 (104), 115-1 (78), 128-1 (128), 62-66 (62 Уайт, 61 Дэй), 72-20 (71), 12-120 (94), 68-9 (55) | ||
Дамінік Дэйл (24) Уэльс |
1-5 | Сцюарт Бінэм (11) Англія |
7-77 (71), 0-103 (103), 17-118 (118), 50-72, 79-8, 5-87 (79) | ||
Грэм Дот (15) Шатландыя |
5-3 | Шон Мёрфі (7) Англія |
98-1 (98), 41-80 (55), 86-41, 71-23 (66), 0-134 (121), 11-59, 75-13 (50), 89-33 | ||
Стывен Магуайр (13) Шатландыя |
1-5 | Алан Мак-Манус (26) Шатландыя |
28-64, 0-114 (69), 10-72, 16-79, 97-0 (96), 7-63 | ||
Майкл Холт (22) Англія |
3-5 | Марк Сэлбі (2) Англія |
41-68, 1-126 (50, 76), 0-66 (65), 59-20, 64-20, 60-49, 67-68 (59 Холт), 0-106 (50) | ||
Чжаа Сіньтун Кітай |
3-5 | Фергал О’Браен (28) Ірландыя |
121-1 (80), 51-66, 1-112 (61), 78-7 (69), 91-40, 0-71, 40-69, 42-67 | ||
Дзін Цзюньхуэй (1) Кітай |
5-3 | Мартын Гоўлд (25) Англія |
24-95, 70-79, 100-6 (96), 90-5 (60), 101-18 (67), 59-23, 0-97 (97), 67-15 |
Пяты дзень (12 верасня)
правіцьВыбылі: Фергал О’Браен (28), Майкл Уайт (29), Алан Мак-Манус (26), Грэм Дот (15)
12 верасня на Шанхай Мастэрс 2014 праходзілі матчы чвэрцьфінальнай стадыі і ў адрозненні ад папярэдніх раўндаў на арэне выкарыстоўваліся ўсяго два снукерныя сталы. У адным з матчаў першай сесіі да стала выйшлі 28-ы сеяны турніру Фергал О’Браен з Ірландыі і першы нумар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі. Снукерысты тры разы перасякаліся паміж сабой, у тым ліку два разы на рэйтынгавых турнірах. Ірландскі гулец перамог праціўніка ў іх першым матчы ў першым крузе чэмпіянату Вялікабрытаніі ў 2003 годзе з лікам 9:8, а таксама разграміў яго ў групавым этапе на Гран-пры 2006 з лікам 3:0. Апошні раз О'Браен і Сэлбі гулялі адзін з адным падчас аднаго з этапаў серыі PTC у 2012 годзе і англічанін не прайграў ніводнай партыі — 4:0[96]. Марк адкрыў лік у паядынку з серыяй у 75 балаў, пасля чаго саступаў у другой партыі з лікам 7:27, але выканаў серыю ў 36 ачкоў і давёў фрэйм да перамогі. Пры ліку 34:36 і каляровых шарах на стале чэмпіён свету атрымаў шанец на атаку і забіў жоўты, зялёны і руды, а сіні дастаўся ірландскаму снукерысту, пасля чаго пры ліку 43:41 Сэлбі здолеў забіць апошні ружовы шар і пакінуць за сабой трэцюю партыю, зрабіўшы лік 3:0 на сваю карысць. У чацвёртым фрэйме О'Браен ішоў наперадзе з лікам 48:31, але даў магчымасць саперніку пачаць атаку і, зрабіўшы пераможны падыход у 33 балы, выйграць чацвёртае ачко на каляровых шарах і наблізіцца да перамогі — 4:0. Пасля перапынку 42-гадовы Фергал не змог завязаць барацьбу, а яго апанент зрабіў серыю ў 46 ачкоў і пераможны брэйк у 76 балаў і з лікам 5:0 выйшаў у паўфінал Шанхай Мастэрс — упершыню з 2011 года і ў пяты раз у кар'еры[відэа 16][17]. Майкл Уайт, які ў трэці раз у кар'еры выйшаў у чвэрцьфінал рэйтынгавага турніру, сустракаўся з Маркам Аленам з Паўночнай Ірландыі. Адзіны матч, які гульцы правялі паміж сабой, адбыўся падчас 11-га этапу PTC 2011/2012 і застаўся за валійскім снукерыстам з лікам 4:1[97]. 9-ы нумар пасеву упэўнена выйграў дзве першыя партыі з брэйкамі ў 83 і 55 балаў, пасля чаго Уайт з падыходамі ў 50 і 38 ачкоў пакінуў за сабой трэці фрэйм, але Марк зрабіў серыю ў 74 ачкі ў чацвёртай партыі і зноў усталяваў адрыў у два фрэймы — 3:1. 23-гадовы Майкл пачаў атаку ў пятай партыі і аформіў падыход у 46 балаў, на што яго праціўнік адказаў серыяй у 39 ачкоў і зарабіў яшчэ 11 штрафных ачкоў, а пры ліку 46:52 і каляровых шарах на стале валійскі снукерыст забіў жоўты і зялёны, скараціўшы адставанне да ліку 51:52. Падчас тактычнай барацьбы за руды шар Ален паставіў снукер і зарабіў яшчэ 4 штрафных ачка, але пазней дазволіў апаненту забіць руды, пасля чаго яму дасталіся сіні і ружовы шары, а з імі і пятая партыя матча. Майкл Уайт панаваў каля стала ў трох наступных партыях, не дазволіўшы свайму праціўніку набраць ніводнага бала, і, аформіўшы серыі ў 85, 83 і 76 ачкоў, зраўняў лік і перавёў высвятленне пераможцы ў вырашальны фрэйм. Ён таксама вёў у ліку 32:7 у дзявятай партыі, але 28-гадовы гулец з Паўночнай Ірландыі перахапіў ініцыятыву і выдрапаў паядынак на каляровых шарах[відэа 17]. Такім чынам, Марк Ален, які быў у фіналах двух этапаў серыі PTC у жніўні 2014 года[98][99], адзін з якіх выйграў, упершыню выйшаў у паўфінал Шанхай Мастэрс[73][5].
У другой сесіі пятага гульнявога дня да сталоў выйшлі яшчэ дзве пары чвэрцьфіналістаў спаборніцтва. 11-ы нумар рэйтынгу Сцюарт Бінэм сустракаўся з 43-гадовым Аланам Мак-Манусам, які ўпершыню патрапіў на Шанхай Мастэрс[22]. З 7 матчаў, якія снукерысты правялі паміж сабой да гэтага, Алан выйграў толькі ў адным — на адным з этапаў серыі PTC 2011/2012, а яго праціўнік, у сваю чаргу, перамог Мак-Мануса ў кваліфікацыі да Шанхай Мастэрс 2007 года (5:4), два разы ў кваліфікацыях да чэмпіянатаў свету: у 2009 годзе з лікам 10:6, у 2011 — 10:2, а таксама тройчы на міні-рэйтынгавым узроўні. Такім чынам, гэтая сустрэча стала першай паміж гульцамі ў асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру[100]. Англічанін пакінуў за сабой стартавую партыю з пераможным брэйкам у 50 балаў, пасля чаго шатландскі снукерыст здолеў зраўняць лік, выйграўшы другі фрэйм з трыма выніковымі падыходамі ў 21, 30 і 39 ачкоў. Пасля гэтага Бінэм дамінаваў у наступных партыях, выйграўшы трэцюю з серыяй у 47 балаў, чацвёртую — з падыходамі ў 20 і 24 і пятую — дзякуючы сэнчуры-брэйку ў 114 балаў, у той час, як Мак-Манус набраў у іх толькі 27 ачкоў. Апроч таго, 38-гадовы гулец з графства Эсэкс дамінаваў у шостым фрэйме і з дапамогай некалькіх падыходаў зрабіў лік 65:17 на сваю карысць, пасля чаго яго апанент спрабаваў адыграцца, але пры ліку 65:47 Сцюарт забіў апошні ружовы шар і паставіў кропку ў паядынку, усталяваўшы лік 5:1 і ўпершыню выйшаўшы ў паўфінальную стадыю першынства[відэа 18][19]. Апошнім паўфіналістам, які вызначыўся 12 верасня, стаў пераможца паядынку паміж дзеючым пераможцам Дзінам Цзюньхуэем і Грэмам Дотам, які выходзіў у паўфінал Шанхай Мастэрс у 2007 годзе[30]. Да гэтага спартсмены згулялі паміж сабой 8 матчаў, і азіят перамагаў 6 разоў, уключаючы матч 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2006 (5:2), матч групавога этапу Гран-пры 2006 (3:0), чвэрцьфінальны паядынак Мастэрс 2011 (6:2) і апошні двубой снукерыстаў у паўфінале International Championship 2013 (9:7), а перамога Дота ў 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс 2007 з лікам 5:1 стала яго адзіным поспехам у матчах супраць Цзюньхуэя[101]. У стартавым фрэйме шатландзец вёў у ліку 41:19, але Дзін перахапіў ініцыятыву і пакінуў за сабой першае ачко, дзякуючы некалькім падыходам. Пасля гэтага кітаец, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у мінулым сезоне, падвоіў сваю перавагу з пераможным брэйкам у 52 балы, але Грэм зрабіў серыю ў 89 балаў у трэцяй партыі і зрабіў лік 1:2. 3-ці нумар афіцыйнага рэйтынгу выйграў чацвёрты фрэйм на каляровых, але 37-гадовы шатландзец дамінаваў у пятай партыі і зноў скараціў адставанне да аднаго фрэйма — 2:3. Пасля гэтага 27-гадовы Дзін цалкам дамінаваў у паядынку, зрабіўшы серыю ў 101 бал у шостай партыі (відэа) і з падыходамі ў 56 і 26 ачкоў давёўшы матч да перамогі з лікам 5:2, і ў другі раз запар выйшаў у 1/2 фіналу Шанхай Мастэрс[відэа 19][20][102][103][104][105][5].
12 верасня | ||
Фергал О’Браен (28) Ірландыя |
0-5 | Марк Сэлбі (2) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
5-98 (75), 27-59, 41-49, 48-64, 5-123 (76) |
12 верасня | ||
Майкл Уайт (29) Уэльс |
4-5 | Марк Ален (10) Паўночная Ірландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
11-84 (83), 0-81 (55), 88-18 (50), 9-74 (74), 55-67, 86-0 (85), 83-0 (83), 76-0 (76), 36-57 |
12 верасня | ||
Сцюарт Бінэм (11) Англія |
5-1 | Алан МакМанус (26) Шатландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
92-36 (50), 1-90, 80-17, 66-2, 119-8 (114), 71-47 | ||
Соценныя серыі: Бінэм: 114 |
12 верасня | ||
Дзін Цзюньхуэй (1) Кітай |
5-2 | Грэм Дот (15) Шатландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
72-41, 88-25 (52), 0-89 (89), 66-52, 36-73, 122-8 (101), 82-7 (56) | ||
Соценныя серыі: Дзін: 101 |
Шосты дзень (13 верасня)
правіцьВыбылі: Марк Сэлбі (2), Дзін Цзюньхуэй (1)
13 верасня на шанхайскай гранд-сцэне ў рамках паўфінальнай стадыі Шанхай Мастэрс 2014, дзе паядынкі гуляліся да шасці перамог у фрэймах, вызначаліся ўдзельнікі фінальнага матча. У першай гульнявой сесіі да стала выйшлі 10-ы сеяны Марк Ален з Паўночнай Ірландыі, які ўпершыню прайшоў далей за 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[73], і лідар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі. Снукерысты 12 разоў сустракаліся паміж сабой, з якіх англічанін атрымаў 7 перамог, уключаючы дзве перамогі ў чвэрцьфіналах Мастэрс 2009 і 2010 гадоў з аднолькавым лікам 6:5. Апроч таго, Ален і Сэлбі былі праціўнікамі ў фінальным паядынку першага этапу еўрапейскага туру ў бягучым сезоне, дзе Сэлбі перамог у вырашальнай партыі, прайграючы з лікам 0:3, — 4:3. Аднак, адзіны рэйтынгавы матч паміж гульцамі, які адбыўся ў рамках паўфіналу World Open 2012, застаўся за Маркам Аленам, які прайграваў з лікам 2:5, але здзейсніў камбэк і выдрапаў двубой з лікам 6:5[114]. 31-гадовы чэмпіён свету выдатна стартаваў і выйграў першую партыю з серыяй у 70 балаў, а другую — з соценным брэйкам у 116 ачкоў (відэа). Снукерыст з Паўночай Ірландыі пакінуў за сабой трэці фрэйм з паўсоценнай серыяй, 52, пасля чаго Сэлбі быў мацней у чацвёртай партыі, выйграўшы яе з брэйкам у 47 балаў, а таксама дамінаваў у пятым фрэйме, узяўшы яго з некалькімі выніковымі падыходамі і зрабіўшы лік у матчы 4:1 на сваю карысць. 28-гадовы Марк Ален зрабіў серыю ў 68 балаў у шостым фрэйме і скараціў адставанне да дзвюх партый, а серыя ў 71 бал у сёмым дапамагла Сэлбі зрабіць лік 5:2 і наблізіцца да перамогі. Ален, які быў у двух фіналах турніраў серыі PTC у жніўні 2014 года, адзін з якіх пакінуў за сабой, зрабіў два падыходы ў 27 балаў у пачатку восьмай партыі і пазней давёў яе да перамогі, пасля чаго прадэманстраваў добрую сярыйнасць, узяўшы яшчэ два фрэйма з брэйкамі ў 115 (відэа) — першы соценны брэйк спартоўца на спаборніцтве — і 64 ачкі, і лік у матчы стаў 5:5. Англійскі снукерыст, які перамагаў у Шанхаі ў 2011 годзе, першым атрымаў шанец на атаку ў вырашальнай партыі і выканаў серыю ў 63 балы, але страціў пазіцыю, няўдала патрапіўшы ў скопішча чырвоных. Марк Ален, які выйграў два рэйтынгавыя турніры ў Кітаі, World Open у 2012[115] і 2013[116] гадах, адказаў серыяй у 40 балаў, пасля чаго Сэлбі забіў апошні чырвоны і не здолеў згуляць пасля яго ружовы шар у цэнтральную лузу. Такім чынам, пры ліку 44:64 Ален атрымаў добрую магчымасць забіць усе каляровыя шары і паспяхова справіўся з гэтай задачай, выдрапаўшы перамогу на апошнім чорным шары і выйшаўшы ў фінал Шанхай Мастэрс 2014[відэа 20][117][5].
Другую пуцёўку ў фінал разыгралі дзеючы чэмпіён Дзін Цзюньхуэй і 11-ы сеяны Сцюарт Бінэм, які ўпершыню выйшаў у паўфінальную стадыю Шанхай Мастэрс[19]. Кітайскі снукерыст перамагаў саперніка ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2005 (5:4), у той жа стадыі на Шанхай Мастэрс 2009 (5:2), а таксама ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету 2011 года (13:12), што стала апошняй перамогай Дзіна над праціўнікам. Бінэм быў мацней на Гран-пры 2007 (4:1), а таксама ў чатырох апошніх паядынках паміж імі, уключаючы адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2011 (5:2) і паўфінал адкрытага чэмпіянату Уэльса 2013 (6:5). Такім чынам, агульны лік па асабістых сустрэчах усталяваўся 6:4 на карысць Сцюарта, на рэйтынгавым узроўні — 3:3[118]. Кітаец дамінаваў у першай партыі, а таксама пакінуў за сабой другую з брэйкам у 69 балаў у той час, як брытанец набраў толькі 12 ачкоў. 38-гадовы Бінэм размачыў лік, выйграўшы трэці фрэйм з серыяй у 87 балаў, але Дзін Цзюньхуэй зрабіў падыход у 45 ачкоў у пачатку чацвёртай партыі, пасля чаго давёў яе да перамогі і зноў павялічыў адрыў да двух фрэймаў — 3:1. Бінэм узяў верх у пятай партыі, выйграўшы яе з брэйкам у 55 ачкоў, пасля чаго Дзін перамог у шостай партыі на каляровых шарах, зрабіўшы лік 4:2 на сваю карысць. Пры ліку 22:24 у сёмым фрэйме Сцюарт зрабіў пераможны брэйк у 63 балы, пасля чаго цалкам дамінаваў над апанентам, у якога сталі праступаць памылкі, у рэшце двубоя і, зрабіўшы падыходы ў 46, 59, 41 і 97 балаў, выйграў восьмы, дзявяты і дзясяты фрэймы і ўсталяваў на табло фінальны лік — 6:4 на сваю карысць. Такім чынам, Сцюарт Бінэм, пераможца аднаго рэйтынгавага турніру, адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2011[119], здзейсніў камбэк, выйграўшы чатыры апошнія партыі матча, і выйшаў у свой чацвёрты фінальны матч рэйтынгавага ўзроўню ў кар'еры на Марка Алена[відэа 21][120][121][122][123][124][125][5].
13 верасня | ||
Марк Ален (10) Паўночная Ірландыя |
6-5 | Марк Сэлбі (2) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
16-111 (70), 0-116 (116), 70-33 (52), 7-67, 20-68, 69-0 (68), 17-97 (71), 68-44, 115-0 (115), 74-20 (64), 71-64 (63 Сэлбі) | ||
Соценныя серыі: Ален: 115; Сэлбі: 116 |
13 верасня | ||
Дзін Цзюньхуэй (1) Кітай |
4-6 | Сцюарт Бінэм (11) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
|