Шаньдун

правінцыя Кітая

Шаньду́н (кіт.: 山东, піньінь Shāndōng; бел. — усход гор) — правінцыя на ўсходзе Кітая. Сталіца — горад Цзінань. Найбуйнейшы горад і порт — Цындаа. Іншыя буйныя і гістарычна значныя гарады: Таянь ля падножжа свяшчэннай гары Тайшань, Вэйфан, курорты Вэйхай і Янтай, радзіма Канфуцыя — гістарычны горад Цюйфу, буйны прамысловы цэнтр і чыгуначны вузел Цзыба і іншыя. Насельніцтва 95 793 065 чалавек (2-е месца сярод правінцый; даныя 2010 г.).

Шаньдун
山东, Shāndōng
Краіна Кітайская Народная Рэспубліка
Статус Правінцыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Цзінань
Губернатар Хань Юйцюнь*
Сакратар КПК Чжан Гаолі
ВУП (2004) 1,55 трлн юаняў  (2-й)
Насельніцтва (2010) 95 793 065
Шчыльнасць 613,20 чал./км² (8-е месца)
Плошча 156 219 км²
(19-е месца)
Шаньдун на карце
Часавы пояс UTC+8
Абрэвіятура 鲁 (Lǔ)
Код ISO 3166-2 CN-SD
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць
 
Гара Тайшань.

Займаная правінцыяй плошча 156 219 км² (19-е месца).

Адміністрацыйны падзел

правіць

У адміністрацыйным плане правінцыя Шаньдун падзяляецца на пятнаццаць гарадскіх акруг і два горада субправінцыйнага значэння:

Карта # Беларуская назва Кітайская назва Піньінь Тып
 
1 Цзінань 济南市 Jǐnán Shì горад субправінцыйнага значэння
2 Цындаа 青岛市 Qīngdǎo Shì горад субправінцыйнага значэння
3 Біньчжоу 滨州市 Bīnzhōu Shì гарадская акруга
4 Дэчжоу 德州市 Dézhōu Shì гарадская акруга
5 Дун'ін 东营市 Dōngyíng Shì гарадская акруга
6 Хэцзэ 菏泽市 Hézé Shì гарадская акруга
7 Цзінін 济宁市 Jìníng Shì гарадская акруга
8 Лаю 莱芜市 Láiwú Shì гарадская акруга
9 Ляачэн 聊城市 Liáochéng Shì гарадская акруга
10 Ліньі 临沂市 Línyí Shì гарадская акруга
11 Жычжаа 日照市 Rìzhào Shì гарадская акруга
12 Таянь 泰安市 Tài'ān Shì гарадская акруга
13 Вэйфан 潍坊市 Wéifāng Shì гарадская акруга
14 Вэйхай 威海市 Wēihǎi Shì гарадская акруга
15 Яньтай 烟台市 Yāntái Shì гарадская акруга
16 Цзаачжуан 枣庄市 Zǎozhuāng Shì гарадская акруга
17 Цзыба 淄博市 Zībó Shì гарадская акруга

Вядомыя выхадцы

правіць

Спасылкі

правіць