Шапавальскі мох
Водна-балотны заказнік «Шапавальскі мох» — заказнік мясцовага значэння, размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Быў заснаваны ў 2015 годзе.
Шапавальскі мох | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь |
Плошча | 582 га |
Дата заснавання | 2005 |
Апісанне
правіцьРазмешчаны на буйным балотным масіве плошчай 582 га. На тэрыторыі заказніка сустракаецца больш за 10 відаў млекакормячых, выяўлена 56 відаў птушак, пражываюць больш за 300 відаў насякомых.
У складзе фаўны адзначана 6 відаў насякомых, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (рашэцісты жужаль, жужаль Менетрые, тарфяннікавая жаўтушка). Акрамя таго, адзначаны 4 віды, якія патрабуюць прафілактычнай аховы.
Выяўлена месца росту баранца звычайнага, уключанага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама выяўлена 7 відаў раслін, якія патрабуюць прафілактычнай аховы, і 5 месцаў пражывання птушак, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чорны бусел, змеяед, скапа, шэры журавель). Зарэгістравана 4 віды птушак, якія маюць 2-ю SPEC катэгорыю, і 12 відаў, якія маюць 3-ю SPEC катэгорыю[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Соломянко, Н. В. Живая природа родного края / Н. В. Соломянко // Полацкі веснік. — 2018. — 2 лют. — С. 6.