Шапкаўскі сельсавет
Ша́пкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Юрцава.
Шапкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Аршанскі раён |
Уключаў | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Юрцава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 верасня 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Шапкаўскі (Шапкінскі, Юрцаўскі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шапкі. У 1925 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юрцава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Шапкі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены зноў у вёску Юрцава. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Аршанскага раёна. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Межаўскага (7 населеных пунктаў: Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына, Шапкі, Юрцава, пасёлак Юрцава і раз’езд Юрцава) і Высокаўскага (5 населеных пунктаў: Абухава, Барсукі, Селякта, пасёлак чыгуначнай станцыі Хлусава і дзіцячы дом Хлусава) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.