Шаравое зорнае скопішча

(Пасля перасылкі з Шаравое скопішча)

Шаравое зорнае скопішча (глабулярны кластар, ад англ.: globular cluster) — зорнае скопішча, якое адрозніваецца ад рассеянага скопішча большай колькасцю зорак, выразна акрэсленай сіметрычнай формай, блізкай да сферычнай, і павелічэннем канцэнтрацыі зорак да цэнтра скопішча. Прасторавыя канцэнтрацыі зорак у цэнтральных абласцях шаравых скопішчаў складаюць ≈103—104 пк−3 (для параўнання — у наваколлях Сонца прасторавая канцэнтрацыя зорак складае ≈0,13 пк−3, гэта значыць, у наваколлях Сонца у 7—70 тысяч разоў меншая зорная шчыльнасць), колькасць зорак ≈104—106. Дыяметры шаравых скопішчаў складаюць 20—60 пк, масы — 104—106 сонечных.

Шаравое скопішча М13 у сузор’і Геркулеса. Утрымлівае некалькі тысяч зорак.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць