Шарашоўскае Евангелле

Шарашоўскае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя.

Шарашоўскае Евангелле. Апостал Матвей.

Гісторыя стварэння

правіць

Створана на тэрыторыі Беларусі ў 1495 (па іншых звестках, у сярэдзіне XVI ст.). названа па запісу на адной са старонак, дзе відаць, што ў XVII і XIX стагоддзях яно было напрастольным у Прачысценскай царкве пасёлка Шарашова Пружанскага раёна, які быў некалі мястэчкам Вялікага Княства Літоўскага.

Мастацкае афармленне

правіць
 
Шарашоўскае Евангелле. Апостал Лука.

Тэкст выкананы чырвонай і чорнай фарбамі, мастацкае афармленне складаецца з чатырох мініяцюр з выявамі евангелістаў, пяці заставак, малюнкаў на палях (раслінная арнаментыка) і ініцыялаў.

Асаблівасці мініяцюр, выкананых чырвонай, карычневай і залаціста-зялёнай фарбамі, тыповы для беларускай мастацкай школы: простанароднасць сялянскага тыпажу, рысы готыкі ў трактоўцы архітэктурных куліс (спічастыя вокны), ромбападобная арнаментыка німбаў.

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: : Фрэска. Абраз. Партрэт / Склад.: Н. Ф. Высоцкая, Т. А. Карповіч; Аўт. уступ. тэксту Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 1980. — С. 23—25. — 50 000 экз.