Шарашэўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Шарашэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Шарашова.

Шарашэўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шарашова
Дата ўтварэння 29 мая 2015
Насельніцтва (2009) 758
Шарашэўскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 1

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Шарашоўскі пассавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 26 лютага 2002 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Крыніцкага сельсавета. 29 мая 2015 года Шарашоўскі пассавет рэарганізаваны ў Шарашэўскі сельсавет[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Шарашова) — 758 чалавек[2], з іх 86,8 % — беларусы, 6,5 % — украінцы, 3,8 % — рускія[3].

Зноскі

  1. [http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D915b0071406 Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.