Шаркаўшчынскі раён
Шаркаўшчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Браслаўскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Пастаўскім раёнамі.
Шаркаўшчынскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Шаркаўшчына | ||||
Дата ўтварэння |
15 студзеня 1940, 30 ліпеня 1966 |
||||
Дата скасавання | 17 красавіка 1962 | ||||
Кіраўнік | Дзмітрый Міхайлавіч Ламака[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 89,6 %, руская 9,6 % Размаўляюць дома: беларуская 80,03 %, руская 15,36 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
18 620 чал.[2] (16-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 15,66 чал./км² (7-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 91,93 %, рускія — 4,99 %, палякі — 1,34 %, іншыя — 1,74 %[2] |
||||
Плошча |
1 189,18[3] (21-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
130 м[4] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | 2154 | ||||
Паштовыя індэксы | 211921 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвораны 15 студзеня 1940 года. У 1962 годзе быў скасаваны, у 1966 — адноўлены. Раённы цэнтр — гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, размешчаны за 210 км ад Віцебска і 195 км ад Мінска. Працягласць тэрыторыі з захаду на ўсход 60 км, з поўдня на поўнач — 30 км.
У раёне 7 сельсаветаў: Більдзюжскі, Валожынскі, Германавіцкі, Ёдскі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Станіславоўскі.
Геаграфія
правіцьПаверхня раёна плоскаўвагнутая, знаходзіцца ў межах Дзісненскай нізіны, якая ўтварылася на месцы былога Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёма. З поўначы і паўночнага захаду ўкліньваецца Браслаўская града. Рэльеф тэрыторыі пераважна раўнінны, што ўскладняе адток атмасферных ападкаў і стварае вялікія плошчы пераўвільготненых зямель. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы.
Сярэдняя тэмпература ў студзені −7, ліпені +17,8 °C. Ападкаў 564 мм за год. Вегетатыўны перыяд 185 сутак.
Найбольшая рака Дзісна з прытокамі Янка, Маціца, Бярэжа (злева) і Бярозаўка, Паловіца, Мнюта, Ілаўка (справа). На тэрыторыі раёна размешчана 11 азёр: Алашскае, Асвята, Барысаўка, Валозева, Вярхі, Даўбенішкі, Ілава, Карцэя, Княж, Рапсінак, Скно.
На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна знаходзяцца:
- біялагічны заказнік Забалацце;
- гідралагічны заказнік абласнога значэння Стрэчна;
- гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння Ельня.
Таксама ў раёне маюцца 18 тарфяных заказнікаў мясцовага значэння.
Гісторыя
правіцьШаркаўшчынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 г. гарадскі пасёлак) Шаркаўшчына. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Беладворскі, Більдзюгскі, Варонкаўскі, Германавіцкі, Ёдскі, Каўшэлеўскі, Куштальскі, Навасёлкаўскі, Полаўскі, Пяліцкі, Ручайскі, Слабадскі, Шкунціцкі, Юзафоўскі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Беладворскі, Варонкаўскі, Каўшэлеўскі, Куштальскі, Слабадскі і Юзафоўскі сельсаветы, Навасёлкаўскі сельсавет перайменаваны ў Буйкаўскі, Полаўскі сельсавет — у Жукоўшчынскі, утвораны Дулінаўскі і Корніцкі сельсаветы. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны Ёдскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года раён скасаваны: Більдзюгскі і Корніцкі сельсаветы перададзены Браслаўскаму раёну, гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Дулінаўскі, Жукоўшчынскі, Пяліцкі, Ручайскі, Шкунціцкі сельсаветы — Мёрскаму раёну.
30 ліпеня 1966 года Шаркаўшчынскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Лужкоўскі, Пяліцкі, Ручайскі сельсаветы Мёрскага раёна, Більдзюгскі і Ёдскі сельсаветы Браслаўскага раёна, Дулінаўскі і Шкунціцкі сельсаветы Глыбоцкага раёна. 23 кастрычніка 1970 года Пяліцкі сельсавет перайменаваны ў Станіславоўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шаркаўшынскага раёна 9 сельсаветаў, 371 населены пункт[5]. 31 студзеня 1983 года ўсе населеныя пункты, якія ўваходзілі ў склад Шаркаўшчынскага пассавета, за выключэннем Шаркаўшчыны, перададзены ў склад Дулінаўскага сельсавета. 9 снежня 1987 года Дулінаўскі сельсавет перайменаваны ў Радзюкоўскі, скасаваны Шкунціцкі сельсавет. 16 кастрычніка 1989 года Буйкаўскі сельсавет перайменаваны ў Валожынскі. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Ручайскі сельсавет[6], 10 кастрычніка 2013 года — Валожынскі сельсавет[7].
Насельніцтва
правіць- 2001 — 23,2 тыс.
- 2005 — 21,4 тыс.
- 2014 — 16 316 чалавек
Буйнейшае паселішча — Шаркаўшчына (6,9 тыс. чал., 2009). Буйнымі сельскімі населенымі пунктамі з’яўляюцца Більдзюгі, Германавічы, Ёды, Гарадзец, Лужкі, Радзюкі, Станіславова.
Паводле нацыянальнага складу (перапіс насельніцтва 1999) пераважаюць беларусы — 89 %, рускіх — 6,9, палякаў — 2,7 %, украінцаў — 0,7 %.
Гаспадарка
правіцьБуйныя прадпрыемствы:
- Шаркаўшчынскі кансервава-агароднінасушыльны завод
- Шаркаўшчынскі камбінат кааператыўнай прамысловасці
Раён па статыстыцы мае самыя нізкія зарплаты ў Беларусі[крыніца?].
Вядомыя асобы
правіць- Антоні Клімантовіч — рэлігійны дзеяч, ксёндз
- Міхась Машара — беларускі паэт, празаік, драматург і перакладчык
- Алена Міхалюк (нар. 15 мая 1930, вёска Лонскія) — дзеяч беларускай эміграцыі
- Павел Піліпавіч Дубашынскі — акцёр
- Алег Табола (1929, в. Заазерцы — 2003) — беларускі грамадскі дзеяч, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП)
Славутасці
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ http://sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom-ru/
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 65. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004
- Шаркоўшчынскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1986. — Т. 5. — С. 370—371.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
правіць- Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
- Спіс населенных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна па сельсаветах
- Навіны Шаркаўшчынскага раёна на сайце Westki.info Архівавана 27 лютага 2013.
- Адметныя мясціны Шаркаўшчынскага раёна на сайце radzima.org
- Азёры Шаркаўшчынскага раёна на сайце poseidon.by Архівавана 24 ліпеня 2010. (руск.)