Шаркаўшчынскі сядзібны дом

Шаркаўшчынскі сядзібны дом — помнік архітэктуры неакласіцызму. Знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчыне ў парку на беразе ракі Дзісны. Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя, належаў Федаровічам.

Сядзібны дом
Шаркаўшчынскі сядзібны дом
55°21′16″ пн. ш. 27°26′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Шаркаўшчына
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000827шыфр 213Г000827
Стан выкарыстоўваецца, як бальнічны корпус
Map

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура правіць

Прамавугольны ў плане аднапавярховы аб’ём пад пакатым вальмавым дахам. На галоўным фасадзе асіметрычна размешчаны чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам, на дваровым — выступае пяцігранны эркер. Пластыку фасадаў узбагачаюць нішы, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны антаблемент. У інтэр’еры часткова захаваліся ляпныя разеткі і карнізы.

У будынку да 2012 года размяшчалася тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы.

Літаратура правіць

  • Сядзібны дом у г.п. Шаркаўшчына // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 442.
  • Шарковщинский усадебный дом // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2008. — С. 202.

Спасылкі правіць