Адкрыць галоўнае меню

Шаркаўшчына

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Шаркоўшчына)
Гарадскі пасёлак
Шаркаўшчына
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў Шаркаўшчыне.jpg
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
127 м
Насельніцтва
6 330 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2154
Паштовы індэкс
211910
Аўтамабільны код
2
Афіцыйны сайт
http://sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by/
(руск.)  (англ.) 
Шаркаўшчына на карце Беларусі ±
Шаркаўшчына (Беларусь)
Шаркаўшчына
Шаркаўшчына (Віцебская вобласць)
Шаркаўшчына

Ша́ркаўшчына[2] (трансліт.: Šarkaŭščyna, мясц. дыял.: Шарко́ўшчына) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Шаркаўшчынскага раёна, на рацэ Дзісна. За 197 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі КрулеўшчынаДруя, аўтамабільнымі дарогамі звязаная з Глыбокім, Браславам, Міёрамі і інш. Насельніцтва 6 330 чал. (2017)[1].

НазваПравіць

Назва Шаркаўшчыны — балцкая, ад літоўскага šarkа «сарока». У раёнах па абодва бакі беларуска-літоўскай мяжы дастаткова шмат населеных пунктаў з назвамі тыпу Шаркішкі (Браслаўскі р-н) ці Шаркуці (Іўеўскі р-н), таксама шмат літоўскіх антрапонімаў тыпу Šarka[3]. У рэгіёне таксама нямала паселішчаў з больш познімі назвамі тыпу Сарочына.

ГісторыяПравіць

Вядома з 1503 года ў ВКЛ як маёнтак Зяновічаў, пазней належала Сапегам, Дамброўскім, Лапацінскім. У 1767 годзе побач на правым беразе ракі Дзісна узнікла мястэчка Новая Шаркаўшчына, якое ў пачатку ХХ стагоддзя злілося са Старой Шаркаўшчынай. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Дзісненскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Шаркаўшчынскага раёна, з 12 кастрычніка 1940 года — гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну з 30 чэрвеня 1941 года па 1 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, якія загубілі ў Шаркаўшчыне 865 жыхароў. З 20 студзеня 1944 года ў Полацкай, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Віцебскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Мёрскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года зноў цэнтр раёна.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1866 — 0,5 тыс. чал. у Новай Шаркоўшчыне, 150 чал. у Старой Шаркоўшчыне[4]; 1881 — 215 чал. у Старой Шаркоўшчыне; 1897 — 1 038 чал. у Новай Шаркоўшчыне, 127 чал. у Старой Шаркоўшчыне
  • XX стагоддзе: 1939 — 1 802 чал.
  • XXI стагоддзе: 2005 — 7,3 тыс. чал.; 2006 — 7,2 тыс. чал.; 2008 — 7,0 тыс. чал.; 2009 — 6,9 тыс. чал.; 2010 — 6,9 тыс. чал.; 2016 — 6 424 чал.[5]; 2017 — 6 330 чал.[1]

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • Шаркаўшчынскі кансервава-агароднінасушыльны завод
  • Шаркаўшчынскі камбінат кааператыўнай прамысловасці

Адукацыя і культураПравіць

У Шаркаўшчыне працуюць 2 сярэднія, спартыўная дзіцяча-юнацкая, дзіцячая школа мастацтваў.

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтр рамёстваў.

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Адамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. Паставы, 2018. С. 9-12.
  4. Шаркаўшчына на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць