Шарлотэнбург (горад)

горад у Германіі

Шарло́тэнбург (ням.: Charlottenburg) — горад у Германіі, заснаваны ў 1705 годзе і ўключаны ў 1920 годзе ў склад Вялікага Берліна.

Шарлотэнбург
Краіна
Каардынаты
Часавы пояс
Шарлотэнбург на карце Германіі
Шарлотэнбург (горад) (Германія)
Шарлотэнбург (горад)
Шарлотэнбург (горад) (Германія)
Шарлотэнбург (горад)

Гісторыя правіць

 
Палац Лютцэнбург, каля 1700 года

Назва горада непасрэдна звязаная з імем Сафіі Шарлоты — жонкі курпрынца Брандэнбурга Фрыдрыха I, які стаў у 1701 годзе першым каралём Прусіі. Сафія Шарлота атрымала ў падарунак невялікі загарадны маёнтак, перабудаваны ў прадстаўнічы летні палац Лютцэнбург (ням.: Schloss Lützenburg). Пасля заўчаснай смерці Сафіі Шарлоты палац Лютцэнбург у яе гонар быў пераназваны ў палац Шарлотэнбург[1].

Вакол палаца Шарлотэнбург з пачатку XVIII стагоддзя паступова разрасталіся паселішчы, да 1 студзеня 1877 года пераўтвораныя ў горад Шарлотэнбург, насельніцтва якога да канца XIX стагоддзя налічвала ўжо больш за 100 000 чалавек. У 1878—1884 гады пабудаваная Вышэйшая тэхнічная школа (ням.: Technische Hochschule), цяпер вядомая як Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт. Да 1893 года Шарлотэнбург стаў другім па велічыні пасля Берліна горадам у правінцыі Брандэнбург.

З 1900 года ў Шарлотэнбургу пачала працаваць свая электрастанцыя, якая забяспечвала вулічнае асвятленне, патрэбнасці хатніх гаспадарак і прамысловасці[2][3]. У 1905 годзе да 200-гадовага юбілею горада замест старой ратушы, пабудаванай у 1705 годзе, была ўрачыста адкрытая новая ратуша з велічнай 88-мятровай вежай. У 1907—1908 гадах Шарлотэнбург абзавёўся ўласнай брамай, у процівагу Брандэнбургскай у Берліне.

 
«Нямецкі дом оперы», адкрыты ў 1912 годзе ў горадзе Шарлотэнбург

Да 1910 года насельніцтва Шарлотэнбурга павялічылася да 306 000 чалавек. У 1911—1912 гады ў горадзе быў пабудаваны будынак Нямецкай оперы. Першапачаткова гэты тэатр называўся «Нямецкі дом оперы» (ням.: Deutsches Opernhaus).

У 1920 годзе Шарлотэнбург быў уключаны ў склад Вялікага Берліна на правах гарадской акругі[4].

Акруга Шарлотэнбург у выніку адміністрацыйнай рэформы 2001 года ў статусе аднайменнага раёна ўваходзіць ва ўзбуйненую заходнюю сталічную акругу Шарлотэнбург-Вільмерсдорф[5].

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Максим Нелюбин. Шарлоттенбург — дворец бабушки Фридриха Великого. Deutsche Welle. Праверана 2019-7-3.
  2. Gundlach, Wilhelm: Geschichte der Stadt Charlottenburg. Berlin (Springer) 1905; Erster Band, S. 560 (ням.)
  3. Historische Kommission zu Berlin, Helmut Engel et al. (Hrsg.): Geschichtslandschaft Charlottenburg. Charlottenburg, Teil 1 — Die historische Stadt. Nicolai, Berlin 1986, ISBN 3-87584-167-0, S. 270ff. (ням.)
  4. Gesetz über die Bildung einer neuen Stadtgemeinde Berlin (ням.). verfassungen.de. Праверана 2019-7-3.
  5. Berlin_charlottenburg-wilmersdorf.png (PNG-Grafik, 800 × 643 Pixel). upload.wikimedia.org. Праверана 2019-7-3.

Спасылкі правіць