Шарль Альбер Гоба
Шарль Альбер Гоба (фр.: Charles Albert Gobat, 21 мая 1843 — 16 сакавіка 1914) — швейцарскі юрыст і палітык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1902) разам з Элі Дзюкаменам.
Шарль Альбер Гоба | |
---|---|
фр.: Charles Albert Gobat | |
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, адвакат |
Дата нараджэння | 21 мая 1843[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1914[2][3][4] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Marguerite Gobat[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1882 годзе Гоба быў абраны ў Вялікі савет Берна. У тым жа годзе ён быў прызначаны на пасаду папячыцеля Бернскага дэпартамента народнай адукацыі, на якім знаходзіўся на працягу 30 гадоў. На гэтай пасадзе ён ажыццявіў шэраг рэформ: паглыбіў праграму навучання, дамогся павышэння фінансавання адукацыі, а таксама ўвёў курсы прафесійнай падрыхтоўкі для дарослых.
З 1884 года Гоба з'яўляўся членам Саюзнага савета Швейцарыі, а ў 1890 увайшоў у склад Нацыянальнага савета. У 1889 годзе ўдзельнічаў у першай канферэнцыі Міжпарламенцкага саюза, мэтай якога з'яўлялася актывізацыя сумеснай дзейнасці паміж членамі ўсіх парламентаў для ўмацавання міру і супрацоўніцтва. У 1892 годзе ён старшынстваваў на чацвёртай канферэнцыі саюза, дзе быў абраны дырэктарам Міжпарламенцкага бюро — штаб-кватэры саюза, якая займалася каардынацыяй яго дзейнасці.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Charles Albert Gobat // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ 3,0 3,1 Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della Svizzera — Bern: 1998.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Charles Albert Gobat // Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8