Шарль Гарнье (архітэктар)

(Пасля перасылкі з Шарль Гарнье, архітэктар)

Жан Луі Шарль Гарнье (6 лістапада 1825, Парыж — 3 жніўня 1898) — французскі архітэктар эпохі эклектыкі і гісторык мастацтва. Ідэолаг і практык стылю боз-ар.

Шарль Гарнье
Дата нараджэння 6 лістапада 1825(1825-11-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1898(1898-08-03)[1][4][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Крысціян Гарнье[d]
Альма-матар
Член у
Уплыў Луі-Іпаліт Леба[d] і Jean Antoine Injalbert[d]
Уплыў на Joseph Cassien-Bernard[d] і Martha Stettler[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1842—1848 гадах вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, дзе ў 1848 годзе атрымаў Гран-пры Рымскай прэміі. Тэма дыпломнай працы — «Праект кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў з галерэяй-выстаўкай прамысловых вырабаў». З 17 студзеня па 31 снежня 1849 года навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, затым працяглы час падарожнічаў па Грэцыі.

З 1860 года — архітэктар Парыжа.

У 1864 годзе Шарль Гарнье быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.

У 1867 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам каралеўскага інстытута англійскіх архітэктараў.

Пасля завяршэння будаўніцтва Оперы Шарль Гарнье стаў адным з выбітных выкладчыкаў архітэктуры, удзельнічаў у дзяржаўных камісіях.

У 1874 годзе абраны членам парыжскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.

Пахаваны на могілках Манпарнас.

Асноўныя праекты правіць

Стваральнік пампезных збудаванняў у духу эклектызму: тэатр «Гранд-Апера» ў Парыжы (1861—1867, канчатковая апрацоўка да 1875 года), Оперны тэатр (1878—1879) і казіно (1861—1910) у Монтэ-Карла.

Зноскі

  1. а б Charles Garnier
  2. Jean Louis Charles Garnierministère de la Culture.
  3. а б Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
  4. Charles Garnier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. RKDartists Праверана 13 чэрвеня 2020.

Літаратура правіць