Шарль Люсьен Банапарт
Шарль Люсьен Банапарт (фр.: Charles Lucien Bonaparte, 24 мая 1803 — 29 ліпеня 1857) — французскі біёлаг, прынц Каніна і Мусіньяна.
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Парыжы ў сям'і Люсьена Банапарта, быў родным пляменнікам імператара Напалеона I Банапарта. Выхоўваўся ў Італіі. У Рыме атрымаў ад бацькі ў маёмасць рэзідэнцыю.
У 1822 г. у Бруселі заключыў шлюб са стрыечнай сястрой Зенаід, дачкой Жазефа Банапарта. Пасаг жонкі ў некалькі разоў перавышаў кошт маёмасці самога Шарля Люсьена, што выклікала супярэчнасці сярод сваякоў. Пара вырашыла пераехаць у ЗША, дзе ў той перыяд жыў Жазеф Банапарт. Падчас вандроўкі ў Філадэльфію Шарль Люсьен адкрыў новы від буравесніка, які апісаў у публікацыі пасля прыбыцця. Актыўна займаўся амерыканскай арніталогіяй. Гэта прынесла яму вядомасць, аднак канфлікт з мясцовымі калегамі вымусіў яго ў 1826 г. вярнуцца ў Еўропу.
Да 1849 г. жыў пераважна ў Італіі, займаўся заалогіяй, арганізоўваў навуковыя сустрэчы і публікацыі. У 1840 г. атрымаў у спадчыну тытул прынца Каніна і Мусіньяна. У 1848 г. падтрымаў барацьбу італьянцаў супраць Аўстрыі, прымаў удзел у стварэнні рэспубліканскага ўрада ў Рыме. У 1849 г. пасля падзення Рымскай рэспублікі пакінуў Італію. З 1850 г. жыў у Парыжы, займаўся таксаноміяй, быў дырэктарам батанічнага сада.
У шлюбе з Зенаід Банапарт меў 12 дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Charles Lucien Bonaparte // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Charles-Lucien Bonaparte, prince di Canino e di Musignano // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bell A. Charles-Lucien Bonaparte, prince di Canino e di Musignano — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 26 студзеня 2020.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ http://www.rac.es/2/2_ficha.php?id=504
ЛітаратураПравіць
- Stroud, P. T. The Emperor of Nature: Charles-Lucien Bonaparte and His World. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 2000. — ISBN 0-8122-3456-0.