Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор

Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор[8] (фр.: Charles Maurice de Talleyrand-Périgord; 2 лютага 1754 — 17 мая 1838) — французскі палітык і дыпламат, які займаў пасаду міністра замежных спраў пры трох рэжымах, пачынаючы з Дырэкторыі і канчаючы ўрадам Луі-Філіпа. Вядомы майстар палітычнай інтрыгі. Бискуп Ацёнскі (з 2 лістапада 1788 г па 13 красавіка 1791). Імя «Талейран» зрабілася ледзь не намінальным для пазначэння хітрасці, спрыту і беспрынцыповасці.

Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор
фр.: Charles-Maurice de Talleyrand-Périgord
Talleyrand 01.jpg
Périgord.svg
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
9 ліпеня 1789 — 30 верасня 1791
кіраўнік урада Францыі[d]
9 ліпеня 1815 — 26 верасня 1815
Пераемнік Арман-Эмануэль дзю Плесі Рышэльё
міністр замежных спраў Францыі
9 ліпеня 1815 — 26 верасня 1815
Папярэднік Louis Pierre Edouard, Baron Bignon[d]
Пераемнік Арман-Эмануэль дзю Плесі Рышэльё
bishop of Autun[d]
1788 — 1790
Папярэднік Yves-Alexandre de Marbeuf[d]
дыяцэзіяльны біскуп[d]
2 лістапада 1788 — 13 красавіка 1791
Папярэднік Yves-Alexandre de Marbeuf[d]
Пераемнік Gabriel François Moreau[d]
каталіцкі біскуп[d]
з 4 студзеня 1789
Нараджэнне 2 лютага 1754(1754-02-02)[1][2] ці 13 лютага 1754(1754-02-13)[3][4][5]
Смерць 17 мая 1838(1838-05-17)[4][1][…] (84 гады)
Месца пахавання
Род House of Talleyrand-Périgord[d]
Бацька Шарль-Даніэль дэ Тайлеран-Перыгор[d]
Маці Alexandrine Victoire Eléonore Damas[d][6]
Жонка Кацярына Гран[d]
Дзеці Шарль Жазеф дэ Флао[d] і Жазэфіна-Паўліна дэ Талейран-Перыгор[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[d][7]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, клірык, каталіцкі святар
Аўтограф Charles Maurice de Talleyrand-Périgord signature.svg
Узнагароды
Commons-logo.svg Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор на Вікісховішчы

Стары парадакПравіць

Талейран нарадзіўся 2 лютага 1754 г. у Парыжы, у шляхетнай, але небагатай арыстакратычнай сям’і Шарля Даніэля дэ Талейран-Перыгор (1734—1788). Продкі будучага дыпламата паходзілі ад Адальберта Перыгорскага, васала Гуга Капета. Дзядзька Талейрана, Аляксандр Анжалік дэ Талейран-Перыгор, быў у свой час архібіскупам Рэймскім, затым кардыналам і архібіскупам Парыжскім. Найшчасныя гады дзяцінства, па ўспамінах, Талейран правёў у сядзібе сваёй прабабкі, графіні Рашэшуар-Мантэмар, унучкі Кальбер.

Меркавана, траўма нагі перашкодзіла хлопчыку паступіць на вайсковую службу. Бацькі вырашылі скіраваць сына на царкоўную сцяжыну, верагодна, у надзеі зрабіць яго біскупам і захаваць пад уплывам сям’і Талейранаў біскупства Ацён. Шарль Марыс паступіў у калегію д’Аркур у Парыжы, затым вучыўся ў семінарыі Сен-Сюльпіс (1770—1773) і ў Сарбоне. Атрымаў ступень ліцэнцыята па тэалогіі. У 1779 г. Талейран быў пасвечаны ў святары.

У 1780 годзе Талейран становіцца Генеральным агентам Галіканскай (французскай) царквы пры двары. На працягу пяці гадоў ён сумесна з Раймонам дэ Буажэлонам, архібіскупам Ахенскім, ведаў маёмасцю і фінансамі Галіканскай царквы. У 1788 г. Талейран стаў біскупам Ацёнскім.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Charles, Maurice De Talleyrand-Périgord Prince De Bénévent / Assemblée nationale
  2. 2,0 2,1 2,2 Archivio Storico Ricordi — 1808.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118620606 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  4. 4,0 4,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. 5,0 5,1 Charles-Maurice Talleyrand-pÉrigord — 1834.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. Catholic-Hierarchy.org Праверана 17 кастрычніка 2020.
  8. Напісанне поўнага прозвішча і імя Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.401.