Шарль Мары дэ ла Кандамін

Шарль Мары дэ ла Кандамін (фр.: Charles-Marie de la Condamine; 28 студзеня 1701, Парыж — 4 лютага 1774, Парыж) — французскі астраном, геадэзіст і падарожнік.

Шарль Мары дэ ла Кандамін
Charles-Marie de la Condamine
Charles Marie de La Condamine 1701-1774.jpg
Дата нараджэння 28 студзеня 1701(1701-01-28)[1][2][…]
Месца нараджэння Парыж
Дата смерці 4 лютага 1774(1774-02-04)[4][1][…] (73 гады)
Месца смерці Парыж
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, падарожнік-даследчык, астраном, батанік, энцыклапедыст, географ
Навуковая сфера астраномія, геадэзія
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Шарль Мары дэ ла Кандамін на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Парыжы ў багатай дваранскай сям'і, паступіў на ваенную службу і ўдзельнічаў у аблозе Розаса, аднак хутка прысвяціў сябе выключна навуцы і з 1730 быў ужо членам Французскай акадэміі. Звярнуў на сябе ўвагу прапановай выкарыстоўваць парахавыя ўспышкі для вызначэння рознасцяў даўгаты, якія на той час вызначаліся з вялікімі недакладнасцямі.

У 1736—1746 гг. правёў у навуковай экспедыцыі ў Паўднёвую Амерыку, з П'ерам Бугерам, Луі Гадэнам і Жазефам Жусьё для вымярэння дугі мерыдыяна пад экватарам. У гэтай экспедыцыі ім упершыню быў апісаны працэс атрымання каўчуку. Тады ж ім быў апісаны працэс лячэння малярыі хінінам.

Затым здзейсніў яшчэ некалькі навуковых паездак, напрыклад, для назірання праходжання Венеры перад дыскам Сонца. Апроч мемуараў Кандамін выдаў «Manière de déterminer la différence en longitude de deux lieux peu éloignés l'un de l'autre» (П., 1735), «Projet d'une mesure invariable, commune à toutes les nations» (1747), «Mesure des trois premiers degrés du méridien dans l'hémisphère austral» (1751) і «Journal du voyage fait par l'ordre du Roi à l'équateur» (1751).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 CONDAMINE Charles Marie de La // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Charles-Marie de La Condamine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. — Т. 22.
  5. Charles Marie de La Condamine // Французская акадэмія — 1635. Праверана 7 ліпеня 2020.

ЛітаратураПравіць

  • Neil Safier. Measuring the New World: Enlightenment Science and South America. — Univ. of Chicago Press, 2008. — ISBN 0226733556