Шарль Франсуа Гуно
Шарль Франсуа Гуно (фр.: Charles François Gounod; 17 чэрвеня 1818 — 18 кастрычніка 1893) — французскі кампазітар (опера «Фаўст»).
Шарль Франсуа Гуно | |
---|---|
фр.: Charles Gounod | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1893[3][4][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | François-Louis Gounod[d] |
Жонка | Anna Zimmerman[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Anton Reicha[d] |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, музычны педагог, арганіст, кампазітар |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | опера, сімфонія, класічная музыка і араторыя |
Выхаванцы | П'ер Агюст Рэнуар, Spyridon Samaras[d], Charles-Édouard Lefebvre[d] і Henri Büsser[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіць17 чэрвеня 1818 г. у Парыжы ў сям'і мастака Франсуа Луі Гуно і выкладчыцы музыкі Вікторыі нарадзіўся сын Шарль Франсуа. У адзінаццаць гадоў хлопчыка аддалі ў ліцэй. За час навучання Шарль саліраваў у царкоўным хоры, сачыняў музыку, вывучаў тэорыю музыкі. Жаданне сачыняць ўзмацнілася асабліва пасля наведвання опернага тэатра. Пад уражаннем оперы Моцарта «Дон Жуан» фармаваліся музычныя погляды маладога музыканта.
У 1838 годзе Гуно паступае ў Парыжскую кансерваторыю. Тут ён вучыўся ў Фраманталя Галеві і Фердынанда Паэра. І хоць развіццё яркай здольнасці Гуно скоўваў акадэмізм, які панаваў у тую часіну ў сценах кансерваторыі, некаторыя з яго ранніх твораў прыцягнулі да сябе ўвагу публікі і крытыкаў. Вартыя ўвагі скерца з сімфоніі, трохгалосны «Agnus Dei».
У 1839 годзе Гуно атрымаў Рымскую прэмію за кантату «Фернан», якая дала магчымасць правесці на правах стыпендыята больш двух гадоў у Італіі і некаторы час у Вене і Германіі. Расчараваўшыся ў сучасным італьянскім оперным мастацтве, Гуно засяродзіўся на вывучэнні старадаўняй культавай музыкі, у прыватнасці Палестрына. У 1843—48 царкоўны арганіст і рэгент у царкве Замежных місій у Парыжы, пісаў духоўную музыку. У 1870-75 жыў у Лондане, з 1871 дырыжор Каралеўскага харавога таварыства.
Творчасць
правіцьСярод ранніх опер («Сафо», 1850; «Акрываўленая манашка», 1854) вылучаецца камічная опера «Лекар паняволі» (паводле Мальера, 1857). Ш. Гуно — заснавальнік новага жанру ў французскім оперным мастацтве — лірычнай оперы. Яго лепшы твор — опера «Фауст» (1859; 2-я рэдакцыя — з рэчытатывамі замест размоўных дыялогаў, 1869), у якой кампазітар адмовіўся ад філасофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі І. В. Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў оперу, звярнуўшыся да меладычнага строю тагачаснага бытавога раманса. Сярод іншых твораў: оперы «Мірэйль» (1863) і «Рамэа і Джульета» (паводле У. Шэкспіра, 1865); 4 араторыі, кантаты, месы, рэквіем і іншыя творы для хору з аркестрам; 2 сімфоніі (1854, 1855); камерна-інструментальныя ансамблі, фартэпіянныя п'есы; больш за 200 рамансаў і песень; музыка да драматычных спектакляў і інш.
Выступаў як музычны пісьменнік і крытык.
Зноскі
- ↑ Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. Праверана 19 сакавіка 2015.
- ↑ Charles François Gounod — ministère de la Culture.
- ↑ Charles Gounod // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles François Gounod // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ пасведчанне аб смерці
- ↑ а б https://www.academiedesbeauxarts.fr/academiciens-depuis-1795?field_chair_target_id=106&field_election_date_value=&field_death_date_value=&year=
Спасылкі
правіцьШарль Франсуа Гуно ў Вікікрыніцах | |
Шарль Франсуа Гуно на Вікісховішчы |
- Сайт, прысвечаны Гуно (на французскай мове)
- Шарль Гуно: Ноты твораў на International Music Score Library Project