Шарль Эрміт
Шарль Эрмі́т (фр.: Charles Hermite; 24 снежня 1822, Дзьёз, Францыя — 14 студзеня 1901, Парыж) — французскі матэматык, прызнаны лідар матэматыкаў Францыі ў другой палове XIX стагоддзя. Член Парыжскай акадэміі навук з 1856 года. Член Лонданскага Каралеўскага таварыства (1873), замежны ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (1895). Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна (1892).
Наведваў каледж Генрыха IV, з 1841 г. вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага. З 1842 па 1845 г. вучыўся ў парыжскай Політэхнічнай школе. Абараніўшы дысертацыю, становіцца (1869) прафесарам Політэхнічнай школы, дзе выкладаў да 1876 года. У 1869-1897 гадах — прафесар Парыжскага факультэта навук, выкладаў таксама ў Нармальнай школе.
Асноўныя работы прысвечаны тэорыі лікаў, тэорыі квадратычных форм, тэорыі інварыянтаў, артаганальных мнагачленаў, эліптычных функцый і алгебры. Даследаваў клас артаганальных мнагачленаў (мнагачлен Эрміта). Зрабіў уклад у тэорыю алгебраічных формаў і іх інварыянтаў, у тым ліку ў тэорыю прадстаўлення цэлых лікаў алгебраічнымі формамі і іншыя прыкладанні да тэорыі лікаў. У ходзе гэтых работ адкрыў асаблівыя білінейныя формы (форма Эрміта). Эрміт паказаў, што лік e (аснова натуральнага лагарыфма) з'яўляецца трансцэндэнтным (1873).
Вядома праца Эрміта «Аб рашэнні ўраўнення пятай ступені» (Sur la rsolution de l`quatia du cinquime degr, 1858)[9].
Найбольш вядомы яго вучань Анры Пуанкарэ.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Charles Hermite // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Эрмит Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Charles Hermite // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і MacTutor History of Mathematics archive
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Эрмит Шарль (руск.)
ЛітаратураПравіць
- "Œuvres de Charles Hermite", reissued by Cambridge University Press, 2009; ISBN 978-1-108-00328-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 151. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
СпасылкіПравіць
- Эрмит, Шарль // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Эрмит Шарль (руск.)