Шарль дэ Лафос, або дэ Ла Фос (фр.: Charles de La Fosse; 15 чэрвеня 1636Парыж — 13 снежня 1716Парыж) — французскі мастак; вучань Лебрэна.

Шарль дэ Лафос
фр.: Charles de La Fosse
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1636(1636-06-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1716(1716-12-13)[4][5][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Вучоба
Уплыў Шарль Лебрэн
Уплыў на Антуан Пэн, Шарль Парасель[d] і Peter Berchet[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Яшчэ ў дзяцінстве Шарль дэ Лафос паступае ў вучні ў майстэрню мастака Шарля Лебрэна і ў 1650-х гадах займаецца разам са сваім настаўнікам афармленнем духоўнай семінарыі Сен-Сюльпіс і атэля Ламбер у Парыжы. У 1658—1663 гадах Лафос, па парадзе Лебрэна, падарожнічае па Італіі, жыве ў Рыме, Парме і Венецыі, дзе вывучае творчасць старых майстроў.

Пасля вяртання на радзіму Лафос, пры дапамозе Лебрэна, атрымлівае замовы па мастацкім афармленні палацаў Цюільры і Версаля. У 1673 годзе, пасля прадстаўлення ім свайго палатна Выкраданне Празерпіны, дэ Лафос прымаецца ў члены Каралеўскай акадэміі мастацтва і скульптуры, з 1674 ён — прафесар і выкладае ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў. У 1689—1692 гадах мастак жыве ў Англіі і па заказу лорда Мантэгю займаецца інтэр’ерам яго лонданскага палаца на Блумсберы-сквер. У 1707 годзе дэ Лафос становіцца дырэктарам Акадэміі, і з 1715 — яе канцлерам.

Найбольш вядомымі працамі Лафоса з’яўляецца яго роспіс столі ў Доме інвалідаўСв. Людовік, які складае з сябе меч да ног Збавіцеля») у Парыжы і фрэскі капэлы Версальскага палаца. Многія палотны ім былі напісаны для розных цэркваў, манастыроў і палацаў свецкай знаці. У працах гэтага мастака адчуваецца ўплыў венецыянскай школы жывапісу.

Яго вучнем быў французскі мастак-баталіст Шарль Парасель.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Charles de Lafosse // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Charles La Fosse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  4. Charles de Lafosse
  5. Charles de LafosseOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 5 красавіка 2023.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.

Літаратура правіць

  • «Dictionnaire de la peinture française Larousse», Paris, 1989, korrigierte Auflage 1991, Librairie Larousse, ISBN 2-03-740011-X.

Спасылкі правіць