Шастакова (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Шастако́ва[2] (трансліт.: Šastakova, руск.: Шестаково) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавета.
Вёска
Шастакова
| ||||||||||||||||||||||
Размешчана ў цэнтральнай частцы раёна за 18 км на захад ад раённага цэнтра. Побач з вёскай на рацэ Тачыі створана сажалка.
Гісторыя
правіць- 1577: сяло Шастакоў Камянецкай воласці Берасцейскага павета ВКЛ.
- 1-я палова XIX ст.: вёска і аднайменны маёнтак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць памешчыкаў Гафмайстараў.
- 1850-я: А. П. Гафмайстар адкрыў у Шастакове школу для сялян.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 271 рэвіская душа.
- 2-я палова XIX ст.: вёска і маёнтак у Ратайчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
- 1885: у вёсцы 32 двары, 543 жыхары, карчма, піцейны дом.
- 1890: землі ў маёнтку Шастакова належалі Івану Жытаву (каля 250 дзесяцін) і Сямёну Сцялецкаму (532 дзесяціны); Шастакоўскай сельскай грамадзе належала 370 дзесяцінаў зямельных угоддзяў.
- 1897: паводле перапісу ў Шастакове 70 двароў, 422 жыхары, хлебазапасны магазін, 3 ветраныя млыны, 2 кузні, карчма.
- 1905: 438 жыхароў.
- 1921: вёска і фальварак у Ратайчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства міжваеннай Польшчы.
- 1923: у вёсцы 36 двароў, 200 жыхароў; у фальварку 5 двароў, 83 жыхары.
- 1939: у складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: вёска і хутар у Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, у вёсцы 92 двары, 500 жыхароў, на хутары 19 двароў, 102 жыхары.
- 1948: у пачатковай школе 71 вучань.
- 1949: у вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан» (у 1950 годзе аб'ядноўваў 56 гаспадарак, 228 жыхароў).
- 1960: у вёсцы 247 жыхароў.
- 1964: у Войскім сельсавеце.
- 1970: 174 жыхары, у калгасе імя Калініна.
- 1987: вёска перададзена з Ратайчыцкага сельсавета ў Войскі сельсавет[3].
- 2008: у Ратайчыцкім сельсавеце[4].
Славутасці
правіцьНедалёка ад вёскі знаходзяцца старажытныя курганы[5][6].
Страчаная спадчына
правіць- Царква
- Фальварак
Вядомыя асобы
правіцьУ гэтай вёсцы, у доме генерала Алберга, арандаваным сям'ёй Траўгутаў, у 1826 годзе нарадзіўся Рамуальд Траўгут[7]. Гэты факт увекавечвае мемарыяльная дошка на месцы, дзе стаяў гэты дом[8].
Іншыя
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Белпошта (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 16.09.2008 № 149 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района»
- ↑ Szostaków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 22.
- ↑ Szostaków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 645.
- ↑ Л. У. Маракоў, ТРАЎГУТ Рамуальд Людвікавіч, (в:) Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том III. Кніга II. (бел.)
- ↑ Joanna Rusin, BIAŁORUŚ — Międzynarodowa konferencja trauguttowska w Brześciu (польск.)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 98.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шастакова (Камянецкі раён)
- Шастакова на сайце Radzima.org