Шахматныя фігуры
Шахматныя фігуры — фігуры, якімі гуляюць у шахматы. Кожная фігура ходзіць па-свойму.
- Пешка ходзіць толькі наперад, са стартавай пазіцыі на адно-два палі, далейшыя хады на адно поле. Б’е па дыяганалях.
- Ладдзя ходзіць па гарызанталям і вертыкалям.
- Конь скача літарай Г праз фігуры. Можа рабіць відэлец.
- Слон ходзіць па дыяганалях.
- Ферзь ходзіць па ўсіх лініях.
- Кароль ходзіць ва ўсе бакі на адно поле.