Шахматны столстол, функцыянальна прыстасаваны для гульні ў шахматы. Шахматная дошка пры гэтым, як правіла, з'яўляецца неад'емнай часткай вечка, таксама шахматны стол часта абсталюецца шуфлядамі для захоўвання шахматных фігур.

Шахматны стол

Шахматны стол як прадмет дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва правіць

Шахматны стол можа быць па-майстэрску упрыгожаным прадметам мэблі гуляючым дэкаратыўную ролю ў інтэр'еры. Шахматная дошка на такіх сталах выконваецца часцей за ўсё ў тэхніцы інкрустацыі з ужываннем дарагіх парод драўніны (кедра, чырвонага дрэва, палісандру), каменя, косці і інш., можа мець разьбу і пазалоту.а

Выкарыстанне такога шахматнага стала, як правіла, не абмяжоўваецца толькі гульнёй у шахматы. Многія выкарыстоўваюць яго як дэкаратыўны прадмет мэблі і знак цікавасці да гульні, а таксама ў якасці прадмета валодання мудрагелістым наборам шахматных фігур.

Шахматны стол як элемент садова-паркавай архітэктуры і абсталявання кафэ правіць

У многіх краінах свету шахматныя сталы маюцца ў гарадскіх і універсітэцкіх парках і садах, таксама імі могуць абсталёўвацца кафэ.