Шацкі раён (Украіна)
Ша́цкі раён[1] (укр.: Шацький район) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валынскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — г.п. Шацк[1] (укр.: Шацьк).
Шацкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Шацький район | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Статус | Раён | ||||
Уваходзіць у | Валынская вобласць | ||||
Уключае |
1 пасялковы савет 8 сельскіх саветаў |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Шацк | ||||
Дата ўтварэння | 3 лютага 1993 (раней існаваў у 1940—1962 гадах) | ||||
Дата скасавання | 2020 | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2015) | 16 987 | ||||
Шчыльнасць | 22,5 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад |
украінцы — 98,2% рускія — 1% беларусы — 0,6 %. |
||||
Плошча | 759 км² | ||||
Часавы пояс | EET (UTC+2, улетку UTC+3) | ||||
КААТЛУ | 725700000 | ||||
Тэлефонны код | +380-3355 | ||||
Паштовыя індэксы | 44000—44031 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвораны 3 лютага 1993 (раней існаваў у 1940—1962 гадах) годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 16987 чалавек, плошча — 759 км².
Геаграфія
правіцьНа тэрыторыі раёна знаходзяцца Шацкія азёры. Найбуйнейшае з іх — возера Свіцязь, буйны цэнтр турызму. У Шацкім раёне пачынаецца рака Прыпяць.
Раён мае выхад да дзяржаўнай мяжы Украіны з Польшчай і з Брэсцкім і Маларыцкім раёнамі Брэсцкай вобласці Беларусі.
Адміністрацыйны падзел
правіцьТэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 8 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
правіцьНа тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 30 сёлаў.
Зноскі
- ↑ а б Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шацкі раён (Украіна)