Шацк (Валынская вобласць)

Шацк (укр.: Шацьк) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Шацкага раёна.

Пасёлак гарадскога тыпу
Шацк
укр.: Шацьк
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1410
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Шэчка
ПГТ з
Плошча
  • 5,75 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
5300 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3355
Паштовы індэкс
44000
КААТУУ
0725755100
Шацк на карце Украіны ±
Шацк (Валынская вобласць) (Украіна)
Шацк (Валынская вобласць)
Шацк (Валынская вобласць) (Валынская вобласць)
Шацк (Валынская вобласць)

Назва правіць

Назва Шацк можа быць балцкага паходжання. На гэта паказвае суседства з возерам з балцкай (яцвяжскай) назвай Свіцязь, а таксама наяўнасць тапоніма Шацк, які ад балцкай назвы ракі Шаць у басейне ракі Пціч.

Калі ля валынскага Шацка таксама працякала рака з назвай тыпу *Шаць, дык назва была б звязаная з літоўскім šatra(s) «дубец, галінка, доўгая тонкая жэрдзь», šatrus «шпаркі, увішны, гарэзлівы», *šatas «гарэза» (> šatija «банда»), šėtoti «бушаваць, ятрыцца».

Значэнне рачной назвы тыпу Шаць можна перадаць як «Звілістая (рака)». Яе гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Šata (Šatė), Šačia, Šat-upis, таксама Šėta, Šatrija[1].

Геаграфія правіць

Знаходзіцца ў цэнтры Шацкага раёна (паўночна-заходняя частка Валынскай вобласці), на самым паўночным захадзе Украіны. Плошча пасёлка 5,75 км². Прыкладна за 17 км ад мяжы з Польшчай і прыкладна за 10 км ад мяжы з Беларуссю. Вышыня над узроўнем мора — 170 м. Пасёлак атачаюць азёры аднайменнай групы.

Пасёлак размешчаны ў маляўнічай мясцовасці ў заходняй частцы Валынскага Палесся, у атачэнні азёр, якія зазвычай называюць Шацкімі (Чорнае Вялікае, Свіцязь, Пулемецкае, Лукы, Люцымер, Самынец, Карасінец, Азярцо).

Гісторыя правіць

Першая згадка пра Шацк адносіцца да 1410 г., калі кароль Ягайла паслаў паляўнічых да Шацкіх лясоў для нарыхтоўкі мяса на ваенныя патрэбы. За люстрацыяй 1564 года Шацк (у люстрацыі называецца Шэчка) налічваў 35 двароў цяглых сялян, 7 агароднікаў, 3 каморнікаў і 33 рыбакоў. Усе гэтыя катэгорыі насельніцтва знаходзіліся на становішчы прыгонных. Агульная сума падаткаў з вёскі вызначалася ў памеры 419 злотых і 29 грошай на год. У 1595 г. Шацк згадваецца ў дакументах ужо як мястэчка Вялікага княства Літоўскага.

В канца XVIII ст. мястэчка трапляе ў склад Расійскай імперыі. у 1812 г. падчас франка-рускай вайны Шацк у складзе Паўночна-Заходняй Валыні быў тэрыторыяй, па якой праходзілі напалеонаўскія войскі. У сярэдзіне верасня 1812 г. Шацк быў ужо вызвалены ад французаў.

З 1768 да 1849 гг. пасёлак належаў сям’і феадала Браніцкага. Пазней царскія ўлады канфіскавалі землі Браніцкага і сяляне Шацка набылі статус дзяржаўных. З пачатку выкупу зямель паглыбляецца маёмасная няроўнасць. Па люстрацыі 1874 г. з 305 двароў толькі 43 атрымалі поўны надзел, 186 паўнадзела, астатнія і таго менш. у 1906 г. ў Шацку налічваецца 428 двароў і 2886 чалавек насельніцтва.

У перыяд Першай сусветнай вайны многія месцічы былі вымушаныя эвакуявацца ў Расію. Іх вяртанне назад зацягнулася на гады. Рэвалюцыя 1917 г. у Расіі згодам дакацілася і да Шацка. Па ўспамінах старажылаў і архіўных дакументах у Шацку дзейнічаў рэўкам.

З канца 1920 па верасень 1939 гг. Шацк уваходзіў у склад Польшчы. Восенню 1939 г. мястэчка і ваколіцы былі далучаныя да УССР. 17 студзеня 1940 г. Шацк стаў раённым цэнтрам. Вясной 1941 г. ў Шацку было ўтворана тры калгасы.

Рэлігія правіць

  • Праваслаўная царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы РПЦ, якая пабудавана графам Уладзіславам Браніцкім у 1838 г. і з’яўляецца помнікам архітэктуры;
  • Праваслаўная капліца святой Таццяны ПЦУ, пабудаваная ў 2009 г. на тэрыторыі Шацкага ляснога каледжа;
  • 2 пратэстанцкія малітоўныя дамы.

У найбліжэйшы час у пасёлку з’явіцца яшчэ 2 святыні:

  • Праваслаўная царква святога Ануфрыя РПЦ — у стане будаўніцтва, богаслужэнні адбываюцца ў часовым храме;
  • Праваслаўная царква святога Міхаіла ПЦУ — будуецца, здзяйсняюць набажэнствы ў капліцы святой Таццяны;

Галерэя правіць

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 326—327.