Шаць[2], Шача, Шачка — рака на тэрыторыі Уздзенскага і Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Шаць
Шаць у Шацку
Шаць у Шацку
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Плошча басейна 293 км²
Басейн Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Расход вады 1,82 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°28′34″ пн. ш. 27°28′08″ у. д.HGЯO
Вусце Пціч
 · Вышыня 161,8[1] м
 · Каардынаты 53°28′34″ пн. ш. 27°28′08″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Шаць (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Перад мостам цераз Шаць

Даўжыня ракі 35 км, з іх 19 км на тэрыторыі Пухавіцкага раёна[3]. Плошча вадазбору 293 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,82[2] м³/с. Берагі нізкія і стромкія. Выток каля вёскі Целякова (у напрамку на ўсход ад вёскі Карпілаўка[3]). Упадае ў Шаць за 2 км на ўсход ад вёскі Лучкі (Пухавіцкі раён). Рэчышча Шаці моцна звілістае, каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні. Шырыня рэчышча складае 1—3,5 м. Асноўны прыток — Кавалёўка[3] (злева). Каля аграгарадка Шацк на рацэ плаціна і вадасховішча.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 г.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. 3,0 3,1 3,2 Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць