Шацёр (архітэктура)

архітэктура

Шацёр у архітэктуры — перакрыцці ў выглядзе высокай шматграннай піраміды над цэнтрычным у плане збудаваннем або яго часткай[1]. Вызначальным элементам такога даху з’яўляецца сіметрычнасць.

Асноўная форма шатровага даху.

Мураваныя шатры выконваліся нахільнымі радамі каменя або напускам гарызантальных радоў цэглы, драўляныя — напускам вянцоў, якія памяншаліся ў памерах, або з ужываннем каркаса[1].

Над культавымі будынкамі шацёр увенчваўся глаўкамі, макаўкамі, над грамадскімі і ваеннымі — вышкамі, флюгерамі[1].

Зноскі

  1. а б в Тимофієнко В. І. Архітектура і монументальне мистецтво: Терміни та поняття / Академія мистецтв України; Інститут проблем сучасного мистецтва. — К.: Видавництво Інституту проблем сучасного мистецтва, 2002. — 472 с. ISBN 966-96284-0-7