Шацілкаўскія чытанні

Шацілкаўскія чытаннінавукова-практычныя канферэнцыі ў г. Светлагорску (да 1961 года г. п. Шацілкі) Гомельскай вобласці.

Канферэнцыя 2011 г.

Матэрыялы па тэмах дакладаў І-ай канферэнцыі былі ў наступным змешчаны ў кнізе «Памяць»[1], асобны зборнік па выніках гэтай канферэнцыі не выдаваўся. Матэрыялы ІІ і ІІІ канферэнцыі выпушчаны ў зборніках «Шацілкаўскія чытанні» (адпаведна І-ы і ІІ выпускі).

І канферэнцыя правіць

 
Найбольш раннія пісьмовыя звесткі аб Шацілках, 1560 г. (упершыню паказаны на ІІ канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні»).

У 1995 годзе ў Светлагорску была праведзена І-ая раённая краязнаўчая канферэнцыя. Яе арганізавала працоўная група пры гарадскім і раённым выканаўчых камітэтах па складанню кнігі «Памяць». У канферэнцыі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі раённа-гарадской камісіі па падрыхтоўцы кнігі «Памяць», музея гісторыі горада, раённага аддзела па спорту і турызму, гарадскога аддзела адукацыі, раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, раённай газеты, краязнаўцы. З дакладамі выступілі супрацоўнікі групы па складанню кнігі «Памяць» Ул. Бурачонак, І. В. Грабянчук, Т. В. Маслюкоў (кіраўнік групы) і інш. Канферэнцыя праходзіла ў філіяле Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.

ІІ канферэнцыя правіць

ІІ гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску прайшла 16 красавіка 2010 г. па ініцыятыве грамадскасці[2].

У арганізацыйны камітэт уваходзілі: С. Я. Рассадзіндоктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); Д. В. Філімончык (адказны сакратар); А. В. Петухоў — магістрант гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (сакратар канферэнцыі).

Аргкамітэт прыняў для канферэнцыі назву «Шацілкаўскія чытанні». Мерапрыемства было прысвечана 450-годдзю першых пісьмовых звестак аб Шацілавічах (пазней Шацілкі). Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якой прапанавалі праводзіць «Шацілкаўскія чытанні» і надалей.

Даклады і паведамленні
Аўтары Тэмы
  Н. М. Дубіцкая, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск) Вывучэнне перыядаў жалезнага веку і ранняга Сярэднявечча ў басейне Ніжняй Бярэзіны
  С. Я. Рассадзін (Мінск)[3] Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска
  Т. В. Маслюкоў, гісторык (Светлагорск) Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне
  В. І. Болбас, краязнаўца (Светлагорск) Вайсковыя падзеі на тэрыторыі Светлагорскага раёна ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Чытала Д. В. Болбас
  А. В. Петухоў[4] Парыцкі рэгіён па матэрыялах фамільнага фонду Пушчыных у Інстытуце рускай літаратуры Расійскай Акадэміі навук: да гісторыі стварэння фонду
  В. А. Раманцоў, філолаг, краязнаўца (Светлагорск)[5] 1. Аляксандр Шыманоўскіэтнограф з Чэрніна (да 160-годдзя з дня нараджэння). 2. Гібель карабля «Вінніца» — класічная трагедыя ў вайсковым стылі
Артыкулы, дапаўняльна атрыманыя для зборніка
Аўтары Тэмы
  В. У. Марфіна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Палеаантрапалагічныя знаходкі — важная крыніца гістарычнай інфармацыі аб старажытных папуляцыях чалавека. Дасланы артыкул.
  А. М. Воінава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны; А. М. Палуян, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Кулінарныя традыцыі Светлагорскага раёна. Дасланы артыкул.

  Рэцэнзент зборніка: І. А. Марзалюк, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

ІІІ канферэнцыя правіць

ІІІ навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні» праводзілася 15 красавіка 2011 г. Аргкамітэт: С. Я. Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); А. А. Маслюкова — настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска (адказны сакратар). ІІ і ІІІ канферэнцыі праходзілі ў гісторыка-краязнаўчым музеі[6].

Даклады і паведамленні
Аўтары Тэмы
  Н. М. Дубіцкая, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск) Помнікі ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Жлобінскага раёна. Раскопкі гарадзішчаў Гарадок, Чырвоная Горка
  Т. В. Клімовіч, старшы навуковы супрацоўнік Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея Святочны строй сялянкі ХІХІІ стст. з беларускага Падняпроўя. Спроба рэканструкцыі
  П. Ф. Лысенка, доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела сярэднявяковай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь; Ф. П. Лысенка, студэнт І курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск). У канферэнцыі ўдзельнічаў Ф. П. Лысенка Тураў — старажытная калыска беларускай дзяржаўнасці.
  С. Я. Рассадзін 1. Раскопкі Казіміраўскага храма. (Пры ўдзеле Г. М. Рызнаокага, майстра вытворчага навучання Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа; без публікацыі артыкула)

2. Светлагоршчына – Пензеншчына: рэха стагоддзяў

  А. Д. Гронскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск) Чыгуначная жандары Паўночна-Заходняга краю падчас Першай сусветнай вайны.
    Т. В. Маслюкоў, гісторык (Светлагорск); Н. Р. Мухамедава, загадчыца архіўным сектарам, захавальніца калекцыі «Фатаграфіі» Чэлябінскага абласнога краязнаўчага музея (Расія). У канферэнцыі ўдзельнічаў Т. В. Маслюкоў Малавядомыя фотадакументы аб чыгунках Беларусі 19191921 гг.
  А. Я. Барсук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі філалагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Архітэктурная спадчына Мазыра
  А. Сямёнычаў, вучань 10 «Б» класа сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска Звесткі аб раней існаваўшых паселішчах па картаграфічных крыніцах, Светлагорскі раён. Юнацкі даклад
Артыкулы, дапаўняльна атрыманыя для зборніка
Аўтары Тэмы
  В. У. Марфіна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Даследаванне палеаантрапалагічных матэрыялаў Светлагорскага раёна. Дасланы артыкул.
  А. В. Петухоў, магістр гістарычных навук, старшы сапёр 1-га рэкагнасціровачна-пашуковага разліку 1-й рэкагнасціровачна-пашуковай групы 52-га Асобнага спецыялізаванага пашуковага батальёну Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (в. Заслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць), яфрэйтар Міхаіл Пушчын у рэгіянальным вымярэнні: дэканструкцыя гераічнага вобраза. Дасланы артыкул.

  Рэцэнзент зборніка: Р. Р. Лазько, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Публікацыі правіць

Зноскі

  1. Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мінск, 2000. — ISBN 985-01-0254-3. Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. — Мінск, 2003. — ISBN 985-01-0255-1.
  2. Аргкамітэт па правядзенні канферэнцыі да 450-годдзя Шацілак запрашае да ўдзелу ў мерапрыемстве краязнаўцаў і навукоўцаў // БелаПАН. — 2010. — 15 сакавіка. Архівавана 6 сакавіка 2016.
  3. Махмудава, Л. С. Я. Рассадзін: аб пісьмовых крыніцах сучаснага Светлагорска // Светлагорскія навіны. — 2010. — 28 красавіка.
  4. Міхаленка, І. Пра Шацілкі і Светлагоршчыну // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 17. — С. 3.
  5. Наш чалавек у «Шацілаўскіх чытаннях» // Химики. — 2010. — № 15. — С. 3. (руск.)
  6. Сілкова, Т. Рэха стагоддзяў // Светлагорскія навіны. — 2011. — 21 красавіка.

У Сеціве правіць

Літаратура правіць