Шаўкоўніца, Тутавае дрэва, Тут, Морва[3] (Morus), род дрэў і кустоў сямейства тутавых.

Шаўкоўніца

Няспелые ягады шаўкоўніцы чорнай (Morus nigra).
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Morus L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174698
NCBI  3497
EOL  72690
IPNI  40896-1

Батанічнае апісанне

правіць

Вышыня 6-12 м. Лісце яйкападобнае, суцэльнае ці лопасцевае з прылісткамі. Кветкі ў коласападобных суквеццях. Плады касцянкападобныя, 2-3 см даўжынёй, белыя, чырвоныя, цёмна-фіялетавыя, у суплоддзях, ядомыя. Расліны ўстойлівыя да гарадскіх умоў.

Радзіма — Японія, Кітай, Індыя, Малая Азія.

На Беларусі як пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы вырошчваюцца шаўкоўніца белая (Morus alba) і шаўкоўніца чорная (Morus nigra). Цвітуць у маі-чэрвені.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.