Шаўляйская дыяцэзія
Шаўляйская дыяцэзія (літ.: Šiaulių vyskupija) — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Шаўляй (Шаўляйскі павет, Літва). Уваходзіць у склад Каўнаскай мітраполіі. З’яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Каўнаскай архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Siauliensis». Кафедральным саборам Шаўляйскай дыяцэзіі з’яўляецца касцёл Святых Пятра і Паўла.
Шаўляйская дыяцэзія | |
---|---|
літ.: Šiaulių vyskupija | |
Лацінскі абрад | |
Галоўны горад | Шаўляй |
Краіна | Літва |
Дата заснавання | 1997 |
Кафедральны сабор | Святых Пятра і Паўла |
Мітраполія | Каўнаская |
Парафій | 67 |
Іерарх | Эўгеніюс Бартуліс |
Плошча дыяцэзіі | 7 696 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі |
(2004) 333 203 чал. |
Колькасць каталікоў |
(2004) 266 562 |
Доля каталікоў |
(2004) 79,7 % |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыяцэзія заснавана ў 1997 годзе. З моманту заснавання (з 28 мая 1997 года) біскупскую кафедру займае Эўгеніюс Бартуліс.
Дэканаты
правіцьШаўляйская дыяцэзія падзелена на 5 дэканатаў:
- Ёнішкскі дэканат (літ.: Joniškio dekanatas);
- Кяльмскі дэканат (літ.: Kelmės dekanatas);
- Пакруойскі дэканат (літ.: Pakruojo dekanatas);
- Радзвілішкіскі дэканат (літ.: Radviliškio dekanatas);
- Шаўляйскі дэканат (літ.: Šiaulių dekanatas).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаўляйская дыяцэзія
- Афіцыйны сайт Шаўляйскай дыяцэзіі (літ.)
- Інфармацыя пра Шаўляйскую дыяцэзію на сайце catholic-hierarchy.org (англ.)
- Інфармацыя пра Шаўляйскую дыяцэзію на сайце gcatholic.org (англ.)