Шведская Эстляндыя
Шведская Эстляндыя (шведск.: Svenska Estland) — шведская губерня[1][2], якая існавала з 1561 па 1721 год. Яе тэрыторыя была адваявана Расійскай імперыяй падчас Паўночнай вайны, вынікі якой, уключаючы тэрытарыяльныя змены, зафіксаваны Ніштацкім мірным дагаворам у 1721 годзе.
Гісторыя Эстоніі | |
---|---|
| |
Старажытная Эстонія | |
Сярэдневяковая Эстонія | |
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн · | |
Падзел і аб’яднанне пад шведскім панаваннем | |
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя | |
У складзе Расійскай імперыі | |
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня | |
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі | |
Балтыйскае герцагства · Часовы ўрад Эстоніі · Вайна за незалежнасць · Эстонская рэспубліка |
|
Другая сусветная вайна | |
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія | |
Паваенны перыяд | |
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці | |
Партал «Эстонія» |
Станаўленне
правіцьУ ХVI-ХVII стагоддзя шведская манархія дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці. Імкнучыся ператварыць Балтыйскае мора ва ўнутранае «шведскае возера», у 1561 годзе шведская армія высадзілася ў Рэвелі і ўзяла пад кантроль паўночную частку сярэдневяковай Лівоніі; пры гэтым шведамі была занята прыкладна тая ж тэрыторыя, якую ў свой час падпарадкавалі датчане. Такім чынам, у прыблізных межах Дацкай Эстоніі 1219—1346 гадоў узнікла Шведская Эстляндыя 1561—1721 гадоў. У 1581 годзе шведы захапілі таксама мацерыковую частку былога Эзэль-Вікскага біскупства (сучасны эстонскі павет Ляэнемаа).
Змены пры шведскім кіраванні
правіцьШведы пачалі ўшчамляць у правах старадаўнюю нямецкую арыстакратыю, якая жыла ў Эстоніі з часоў дацкага кіравання.
Сферай, дзе шведскае кіраванне аказала максімальны ўплыў на Эстонію, была адукацыя. З канца XVII стагоддзя атрымала распаўсюджанне школьнае навучанне на эстонскай мове. У 1632 годзе на 4 гады раней за Гарвард быў заснаваны Дэрпцкі (Тартускі) універсітэт. У 1684 годзе пры падтрымцы шведскай каралеўскай улады каля Дэрпта была адкрыта настаўніцкая семінарыя, дзе выкладаў Бенгт Готфрыд Фарселіус, пашырылася выданне кніг на эстонскай мове[3].
У гады Вялікага Голаду (1695—1697), з-за неўрадлівых гадоў, насельніцтва скарацілася прыблізна на 70 000 чалавек. Найбуйнейшымі з гарадоў былі Талін, Дэрпт, Нарва, Арэнсбург, Пернау, Фелін.
Да XVII стагоддзя асновай эканомікі Эстоніі служыў гандаль. У сілу выгоднага тэрытарыяльнага размяшчэння праз Талін і Нарву праходзілі тавары з Еўропы ў Расію і назад. Рака Нарва забяспечвала сувязь з Расіяй: Псковам, Ноўгарадам, Масквой. Асноўную колькасць арыстакратаў-землеўладальнікаў у Эстоніі складалі немцы і шведы. У 1671 годзе быў прыняты закон, які дазваляў вяртанне беглых сялян, а таксама іх запіс у прыгонных кнігах. У Сярэднявеччы Эстонія з'яўлялася буйным пастаўшчыком збожжа ў паўночныя краіны. Толькі ў XVII стагоддзі пачалася індустрыялізацыя здабыўных галін і дрэваапрацоўкі. Абмеркаванне меркаванай адмены прыгоннага права выклікала турбота буйных нямецкіх землеўладальнікаў[4].
Насельніцтва
правіцьАсноўнае насельніцтва Шведскай Эстляндыі складалі эсты (80 %), якія жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Аснову кіруючага класа ў гарадах складалі большай часткай балтыйскія немцы, у меншай ступені ўжо анямечаныя імі датчане. Акрамя таго, за 160 гадоў шведскага кіравання ў прыбярэжных рэгіёнах паўночнага ўсходу і на астравах пасяліліся шведы і часткова фіны. Колькасць балтыйскіх шведаў дасягнула свайго піка ў 12.000 у канцы шведскага кіравання (каля 10 % насельніцтва). Пасля пераходу эстонскіх земляў у склад Расійскай імперыі германскія меншасці захавалі свае эканоміка-сацыяльныя прывілеі, але з-за скарачэння іміграцыі, як затым і ў Фінляндыі, пачалося павольнае скарачэнне іх адноснай долі.
Падзенне
правіцьНапачатку XVIII стагоддзя інтарэсы Расійскай імперыі ў Балтыйскім рэгіёне сутыкнуліся з інтарэсамі Швецыі. Паўночная вайна (1700—1721) завяршылася капітуляцыяй Швецыі і далучэннем у 1710 годзе Эстляндыі і Ліфляндыі да Расійскай імперыі, што было афіцыйна замацавана Ніштацкім мірным дагаворам 1721 года. Звычайныя для таго часу рабаванні і забойствы былі ўзмоцнены царскім загадам ужываць тактыку «выпаленай зямлі» і дэпартацый мясцовага насельніцтва[5].
Характэрна, што пасля далучэння эстонскіх земляў да Расійскай імперыі Пётр I аднавіў правы нямецкай арыстакратыі, страчаныя пры шведскім кіраванні, але становішча эстонскага сялянства па-ранейшаму ігнаравалася, хоць культурна-моўны ціск на эстонцаў з боку немцаў, датчан і шведаў паменшыўся менавіта дзякуючы ўмяшанню расійскіх улад.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Леа Кыйв.. Эстония в составе Шведского королевства. 1629—1710 гг.(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-5-3.
- ↑ Новы адміністрацыйны падзел(недаступная спасылка). Histrodamus. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2014. Праверана 2014-5-3.
- ↑ Taagepera 1993, p. 25-26.
- ↑ Taagepera 1993, p. 25.
- ↑ Taagepera 1993, p. 26.
Літаратура
правіць- Rein Taagepera. Estonia: Return to Independence. — Boulder, CO: Westview Press, 1993. — 288 p. — (Post-Soviet Republics Series). — ISBN 9780813317038.
Спасылкі
правіць- 558-1710 гг. В составе Шведского королевства(недаступная спасылка). estonica.org. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2015. Праверана 2013-9-30.