Шведская брама (Рыга)
Шведская брама (лат.: Zviedru vārti, шведск.: Svenskporten) — помнік культуры, архітэктурны комплекс, размешчаны ў некалькіх дамах на вуліцы Торня ў Старым горадзе Рыгі, Латвія.
брама | |
Шведская брама | |
---|---|
лат.: Zviedru vārti | |
| |
56°57′05″ пн. ш. 24°06′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1698 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
У канцы XVII стагоддзя ўздоўж гарадскога мура будуюцца жылыя дамы. Да іх неабходна было пракласці праезд, які б можна было зачыняць. З гэтай мэтай у 1698 годзе, падчас шведскага панавання, у муры жылога дома была прабіта новая гарадская брама. Побач некалі знаходзілася абарончая вежа Юргена — цяпер яе рэшткі ўбудаваныя ў суседні з брамай дом № 11.
У 1926 годзе брама была арандавана ў горада Саюзам архітэктараў Латвіі, і будынак быў перабудаваны. Увесь комплекс атрымаў сённяшні выгляд пасля рэканструкцый 1953—1956 і 1986—1987 гадоў.
Шведская брама ў літаратуры правіць
Герой серыі дэтэктыўных раманаў шведскага пісьменніка Хенінга Манкеля Курт Валандэр наведаў Шведскую браму ў рамане Рыжскія сабакі.
Гл. таксама правіць
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шведская брама (Рыга)