Каралеўская акадэмія вольных мастацтваў

шведская мастацкая акадэмія ў Стакгольме

Каралеўская акадэмія вольных мастацтваў (шведск.: Kungliga Akademien för de fria konsterna) — шведская мастацкая акадэмія ў Стакгольме.

Каралеўская акадэмія вольных мастацтваў
шведск.: Kungliga Akademien för de fria konsterna
Выява лагатыпа
Заснаваны 10 мая 1735
Сайт konstakademien.se (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Акадэмія была заснавана ў 1735 годзе Карлам Густавам Тэсінам і архітэктарам Карлам Горлеманам пад назвай Каралеўская акадэмія малявання (Kongl. Ritakademien). У лік асноўных прадметаў навучання ўваходзіла таксама маляванне аголенай натуры. У 1768 годзе адбылося першае пасяджэнне членаў акадэміі пад кіраўніцтвам архітэктара Карла Фрэдрыка Адэлькранца. У 1773 годзе па ўказу караля Густава III, пішацца яе першы статут, узорам для якога стала Парыжская каралеўская акадэмія. Акрамя малюнка, тут пачалі выкладаць архітэктуру, анатомію, чарчэнне, гісторыю мастацтваў і мастацкую перспектыву, у выніку чаго першапачаткова невялікая Акадэмія малюнка разраслась і ператварылася ў Каралеўскую акадэмію жывапісу і скульптуры (Kongl. Målare- och Bildhuggareakademien).

Свайго росквіту Акадэмія дасягнула ў канцы XVIII стагоддзя, калі ў ёй выкладалі шэраг знакамітых мастакоў (напрыклад, Юхан Табіяс Сергель). У 1810 годзе яна атрымала сваю сучасную назву. З 1810 года дырэктарам акадэміі быў Пер Хілестром. З 1870 года Акадэмія знаходзіцца ў сучасным будынку, па адрасе Фрэдсгатан 12 (Fredsgatan 12) у стакгольмскім раёне Нормальм (шведск.: Norrmalm).

З 1864 года ў Каралеўскую акадэмію прымаюцца і жанчыны. Першай сярод іх была Ганна Нордландэр. У канцы XIX стагоддзя некаторыя маладыя шведскія мастакі, у тым ліку Карл Ларсан і Эрнст Юсефсан, а таксама яшчэ 82 члена «акадэміка», беспаспяхова спрабавалі рэфармаваць састарэлую сістэму адукацыі ў Акадэміі. Пасля адкрыцця ў 1876 годзе ў Стакгольме Каралеўскай вышэйшай тэхнічнай школы навучанне будучых архітэктараў было перададзена з Акадэміі.

У 1978 годзе са складу Акадэміі вылучылася ў самастойную навучальную ўстанову Каралеўская вышэйшая мастацкая школа (шведск.: Kungliga Konsthögskolan), дзе ў цяперашні час адбываецца навучанне маладых мастакоў, і з 1995 года яна знаходзіцца ў асобным будынку, разам са сваімі навучальнымі і выставачнымі заламі і майстэрнямі.

Каралеўская акадэмія вольных мастацтваў з’яўляецца ўладальнікам вялікага збору мастацкіх каштоўнасцяў, сабраных пачынаючы з 1735 года, і ўключае ў сябе калекцыю карцін і сульптуры, а таксама збор антычных помнікаў мастацтва. Акадэмія валодае шырокімі бібліятэкай і архівамі.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць