Каралеўская опера ў Стакгольме

(Пасля перасылкі з Шведская каралеўская опера)

Каралеўская опера ў Стакгольме — оперны тэатр у сталіцы Швецыі Стакгольме заснаваны ў 1782 годзе.

Каралеўская опера ў Стакгольме
Выява лагатыпа
Заснаваны 1782
Заснавальнік Густаў III
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Стакгольм, плошча Густава Адольфа
Сайт Афіцыйны сайт

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак тэатра знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма, на ўсходнім боку плошчы Густава Адольфа (шведск.: Gustav Adolfs torg). Цяпер у рэпертуары тэатра оперныя спектаклі і балеты, балетаў каля 40 працэнтаў.

Опера мае ўласны сімфанічны аркестр, які выступае з канцэртамі[1].

Гісторыя правіць

Першая оперная трупа ў Швецыі была створана каралём Густавам III. Першае прадстаўленне (опера ням.: Thetis and Phelée нямецкага кампазітара Іагана Готліба Наўмана  (ням.) было дана 18 студзеня 1773 года, аднак оперны тэатр не быў створаны аж да 1782 года.

У 1775 годзе было распачата будаўніцтва будынка для тэатра. Аўтарам праекта будынка быў архітэктар Карл Фрэдэрык Абелькранц  (шведск.). Замоўцам будаўніцтва быў Густаў III, прыхільнік ідэалаў асвечанага абсалютызму і заступнік мастацтваў. Паколькі замоўцам быў сам кароль, то будынак не саступае ў багацці аздаблення інтэр'ераў палацам шведскіх каралёў.

Афармленне інтэр'ераў тэатра было даручана французскаму майстру Луі-Жану Дэпрэ. Уваход у будынак тэатра ўпрыгожаны карынфскім порцікам з чатырма статуямі муз. Чатырохузроўневая зала авальнай формы мае цудоўную акустыку, усе гледачы добра бачаць дзеянне на сцэне.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Музыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 6. Хейнце — Яшугин. 1108 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1982 (стб. 302—303)

Спасылкі правіць