Шведскі чыгуначны музей
Шведскі чыгуначны музей (шведск.: Sveriges Järnvägsmuseum) — нацыянальны тэхнічны музей у горадзе Еўле (Швецыя), прысвечаны гісторыі чыгункі Швецыі. Таксама ёсць філіял у Энгельхольме.
Шведскі чыгуначны музей | |
---|---|
![]() Шыльда на будынку музея | |
![]() | |
Заснаваны | 1970 |
Месцазнаходжанне | Еўле |
Наведвальнікі | |
Адрас | Rälsgatan 1, SE-802 91[3] |
jarnvagsmuseet.se | |
![]() |
Задачай музея з'яўляецца вывучэнне, захаванне і перадача звестак пра гісторыю чыгуначнага транспарту Швецыі. Музей знаходзіцца пад кіраваннем Шведскай Нацыянальнай Чыгуначнай Адміністрацыі, якая атрымлівае фінансавыя сродкі для дзейнасці музея ад урада.
Гісторыя
правіцьУ 1915 годзе «Нацыянальны Чыгуначны Савет» адкрыў чыгуначны музей у Стакгольме. У 1942 годзе на чыгуначнай станцыі Тамтэбода ў Стакгольме адкрыта экспазіцыя лакаматываў і рухомага саставу. Шведская чыгуначны музей перанесены ў Еўле ў 1970-я гады. Пад музей былі адведзены дзве пляцоўкі пад адкрытым небам (з чыгуначнымі пуцямі), некалькі вялікіх будынкаў, у тым ліку два паваротныя колы і памяшканне лакаматыўнага дэпо. Комплекс музея займае плошчу амаль 16000 м².
Экспанаты
правіцьБягучая калекцыя, адна з лепшых у свеце, змяшчае больш за 100 лакаматываў, амаль 150 вагонаў і некалькі сотняў адзінак іншага рухомага саставу. Лепшыя ўзоры прадстаўлены ў асноўнай экспазіцыі. Асноўная частка калекцыі знаходзіцца ў запасніках, для экскурсійнага агляду патрэбна папярэдняя дамоўленасць.
Акрамя лакаматываў і рухомага саставу, прадметаў, інструментаў і чыгуначных мадэляў у асобных залах дэманструецца посуд, тэкстыль і творы мастацтва. Некалькі сотняў тысяч фатаграфій, якія захоўваюцца ў музеі, адлюстроўваюць гістарычны шлях развіцця чыгункі.
Зноскі
- ↑ http://kulturanalys.se/wp-content/uploads/2017/01/Museer-2015_reviderad-170126.pdf — Swedish Agency for Cultural Policy Analysis, 2016. — ISBN 978-91-87046-31-5
- ↑ http://kulturanalys.se/wp-content/uploads/Museer-2016_webb.pdf — Swedish Agency for Cultural Policy Analysis, 2017. — ISBN 978-91-87046-42-1
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шведскі чыгуначны музей
- Афіцыйны сайт Шведскай нацыянальнай чыгуначнай адміністрацыі
- Афіцыйны сайт музея