Швейцарская кухня

Швейцарская кухня спалучае ў сабе кулінарныя традыцыі Германіі, Францыі, Паўночнай Італіі і моцна вар’іруецца ад аднаго рэгіёну да іншага. У нямецкай частцы, на поўначы краіны, самымі папулярнымі лічацца разнастайныя стравы з бульбы і клёцкі, на поўдні, у італьянскай частцы, — піца і макароны, а на захадзе, ў французскай, — пануюць французскія кулінарныя звычаі. Самабытнай лічыцца рэтараманская кухня, хаця па асартыменце, якасці і спосабам прыгатавання страў яна блізкая да традыцыйнай паўднёванямецкай: вялікі ўплыў на яе аказала швабская кулінарыя.

Раклет

Рэгіянальныя асаблівасці правіць

Нямецкая Швейцарыя правіць

 
Рошці

Самая знакамітая ў ва ўсіх рэгіёнах Швейцарыі страва з бульбы, рошці, упершыню з’явілася ў нямецкай частцы краіны. Не менш за немцаў тут любяць квашаную капусту. Таксама гэты рэгіён знакаміты сваёй зелянінай і спецыямі: цыбуляй, часнаком, пятрушкай, разнастайным карэннем. Іх заўсёды ў вялікай колькасці дадаюць у супы і другія стравы. Карыстаюцца папулярнасцю суп з цыбулі (Zwiebelsuppe) і пірог з начыненнем з цыбулі (Zwiebelwähe).

Французская Швейцарыя правіць

Гэты рэгіён — радзіма знакамітых сырных фандзю і раклета (кантон Вале), што цяпер распаўсюджаныя і папулярныя ва ўсёй краіне. Таксама адсюль паходзіць пірог «Халера» з бульбы, яблыкаў і сыру, рэцэпт якога ўзнік падчас эпідэміі халеры.

Тычына правіць

У гэтым італамоўным рэгіёне гатуюць паленту, кукурузную кашу, што традыцыйна змешваецца з сырам і падаецца на стол у якасці асноўнай стравы або гарніру. З салодкіх каштанаў робяць дэсерт Vermicelles у выглядзе «чарвякоў», праціскаючы праз перфараваную пласціну з дапамогай прэсу сецыяльным чынам прыгатаванае падсалоджанае каштанавае пюрэ.

 
Фандзю

Стравы правіць

Як і ў горных рэгіёнах Германіі і Аўстрыі, у Швейцарыі пераважаюць мучная і малочная кухні. Супы ўжываюць радзей, чым у суседніх краінах. Швейцарыя не мае выхаду да мора, таму ў «рыбнай» кухні «першае месца» займаюць стравы з прэснаводнай рыбы. Вялікай папулярнасцю карыстаецца фарэль, якую ядуць варанай ці смажанай.

Мясныя правіць

Сярод каўбасных вырабаў найбольш папулярныя некаторыя віды паляўнічых каўбас і бернскія крывяная і ліверная каўбасы. Да спецыялітэтаў, што вырабляюць толькі ў горнай мясцовасці, адносяцца кумпяк па-граўбюндэнскі[1] (Bündnerfleisch) і мяса па-валійскі (ад кантона Вале, дзе вяляць мяса такім жа чынам).

Сыры правіць

Найбольш папулярныя сыры ў Швейцарыі — Груер (з кантона Во і Фрыбура) і Эменталь. Спецыялітэт кантона Юра — сыр Тэт-дэ-Муан (Tête de Moine), альбо «Галава манаха». З французскамоўнай часткі краіны паходзіць мяккі сыр Vacherin Mont-d’Or. Даволі пікантным з’яўляецца Апенцэлер (Appenzeller), што падчас выспявання апускаюць у расол, які складаецца з віна, дрожджаў, солі і сакрэтнай сумесі спецый і зеляніны[2].

Выпечка правіць

Сярод рэгіянальных швейцарскіх страў вылучаюцца Aargauer Rüeblitorte[3] (маркоўны пірог з Ааргау) або Zuger Kirschtorte (вішнёвы пірог з Цуга).

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Ядровская П. Германия, Австрия и Швейцария. Кулинарный путеводитель. — М: Живой язык, 2006. — 224 с.

Спасылкі правіць