Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Швецыя пачала ўдзельнічаць на конкурсе песні Еўрабачанне з 1958 года. У 1957 Швецыя толькі транслявала конкурс. У 1964, 1970 і 1976 Швецыя не прымала ўдзелу ў конкурсе. Усяго Швецыя 55 разы прымала ўдзел у конкурсе. Адбор прадстаўніка заўсёды адбываўся з дапамогай адкрытага адбору (акрамя 1958). Нацыянальны адбор носіць назву «Melodifestivalen».
Швецыя | |
---|---|
Тэлеканал | SR (1958−1979) SVT (з 1980) |
Адбор | |
Удзелы | |
Удзелы | 55 |
Першы выступ | 1958 |
Лепшы вынік | 1-е месца: 1974, 1984, 1991, 1999, 2012, 2015 |
Горшы вынік | апошняе месца, 1963 і 1977 |
Спасылкі | |
Швецыя 6 разоў перамагала на конкурсе, саступаючы толькі Ірландыі. Першай пераможнай песняй стала «Waterloo», выкананая групай ABBA у 1974 годзе. Праз дзесяць гадоў у 1984 годзе перамагла песня «Diggi-loo diggi-ley», выкананая «Herreys». У 1991 годзе выйграла Карола з песняй «Fångad av en stormvind». У 1999 годзе перамагла Шарлота Нільсан з «Take me to your heaven». Далей Швецыя перамагае на Еўрабачанні 2012, дзе яе прадстаўляла спявачка Ларын з песняй «Euphoria». У 2015 годзе лепшым стаў Монс Сельмерлёў з песняй «Heroes».
Толькі двойчы Швецыя займала апошняе месца: у 1963 годзе, «атрымаўшы» нуль балаў, і ў 1977 годзе з двума баламі ад Германіі.
Швецыя — адна з нешматлікіх «старых» краін, якія ў новым тысячагоддзі не пагоршылі свае вынікі. 6 з 10 раз яны пападалі ў топ-дзясятку. Толькі ў 2005 годзе шведскі прадстаўнік Марцін Стэнмарк заняў 19-е месца, а ў 2007 і 2008 «The Ark» і Шарлота Перэлі (якая перамагла ў 1999 годзе) занялі 18-е месца, а таксама Малена Эрнман у 2009 годзе заняла толькі 21-е з 25-ці месцаў.
22 кастрычніка 2005 года на конкурсе «Congratulations», які прайшоў у Даніі, песня «Waterloo», выкананая ў 1974 годзе, была прызнана лепшай песняй Еўрабачання за ўвесь час існавання конкурсу.
Некаторыя выканаўцы прадстаўлялі Швецыю некалькі разоў: Шарлота Перэлі два разы (у 2008 і пад прозвішчам Нільсан у 1999); Карола Хегквіст тры разы (у 1983, 1991 і 2006 проста як Карола), якая перамагла ў 1991, заўсёды ўваходзіла ў топ-5. Мэры Бергман таксама тры разы прадстаўляла краіну (два разы ў 1971 і 1972 у складзе групы «Family Four» і адзін раз разам з Роджэрам Пантарам у 1994). Сам Роджэр яшчэ раз пабываў на конкурсе ў 2000 годзе. Томі Чорберг прадстаўляў Швецыю ў 1988 і 1969. Б'ерн Шыфс ездзіў у 1978 і 1981.
На конкурсе песні Еўрабачанне 2012 Швецыя больш за ўсіх атрымала 12 балаў — ад 18-ці краін. Гэта рэкорд па колькасці атрыманых 12 балаў за ўсю гісторыю песеннага конкурсу.
З 1999 года Швецыя стала адной з нямногіх краін, якая кожны год адпраўляла песні на англійскай мове замест роднай.
Адпаведна сваіх перамог, Швецыя 6 разоў атрымала права правядзення конкурсу — 1975, 1985, 1992, 2000, 2013, 2016.
УдзельнікіПравіць
- Пераможца
- Другое месца
- Трэцяе месца
- Апошняе месца
- Аўтаматычны праход у фінал
- Не прайшла ў фінал
- Не ўдзельнічала або была дыскваліфікавана
Год | Выканаўца | Песня | Фінал | Балы | Паўфінал | Балы |
---|---|---|---|---|---|---|
1958 | Alice Babs | Lilla stjärna | 4 | 10 | ||
1959 | Brita Borg | Augustin | 9 | 4 | ||
1960 | Siw Malmkvist | Alla Andra Får Varann | 10 | 4 | ||
1961 | Lill-Babs | April, April | 14 | 2 | ||
1962 | Inger Berggren | Sol Och Vår | 7 | 4 | ||
1963 | Monica Zetterlund | En Gång I Stockholm | 13 | 0 | ||
1965 | Ingvar Wixell | Absent Friends | 10 | 6 | ||
1966 | Lill Lindfors and Svante Thuresson | Nygammal vals | 2 | 16 | ||
1967 | Östen Warnerbring | Som En Dröm | 8 | 7 | ||
1968 | Claes Göran Hederström | Det börjar verka kärlek, banne mej | 5 | 15 | ||
1969 | Tommy Körberg | Judy Min Vän | 9 | 8 | ||
1971 | Family Four | Vita Vidder | 6 | 85 | ||
1972 | Family Four | Härliga Sommardag | 13 | 75 | ||
1973 | Nova & The Dolls | Sommaren som aldrig säger nej | 5 | 94 | ||
1974 | ABBA | Waterloo | 1 | 24 | ||
1975 | Lars Berghagen and the Dolls | Jennie, Jennie | 8 | 72 | ||
1977 | Forbes | Beatles | 18 | 2 | ||
1978 | Björn Skifs | Det Blir Alltid Värre Framåt Natten | 14 | 26 | ||
1979 | Ted Gärdestad | Satellit | 17 | 8 | ||
1980 | Tomas Ledin | Just Nu! | 10 | 47 | ||
1981 | Björn Skifs | Fångad I En Dröm | 10 | 50 | ||
1982 | Chips | Dag Efter Dag | 8 | 67 | ||
1983 | Карола | Främling | 3 | 126 | ||
1984 | Herreys | Diggi-loo diggi-ley | 1 | 145 | ||
1985 | Kikki Danielsson | Bra vibrationer | 3 | 103 | ||
1986 | Monica Törnell & Lasse Holm | E' de' det här du kallar kärlek? | 5 | 78 | ||
1987 | Lotta Engberg | Boogaloo | 12 | 50 | ||
1988 | Tommy Körberg | Stad I Ljus | 12 | 52 | ||
1989 | Tommy Nilsson | En Dag | 4 | 110 | ||
1990 | Edin-Ådahl | Som En Vind | 16 | 24 | ||
1991 | Карола | Fångad av en stormvind | 1 | 146 | ||
1992 | Крыстэр Б'ёркман | I Morgon är En Annan Dag | 22 | 9 | ||
1993 | Arvingarna | Eloise | 7 | 89 | ||
1994 | Marie Bergman and Roger Pontare | Stjärnorna | 13 | 48 | ||
1995 | Jan Johansen | Se på mig | 3 | 100 | ||
1996 | One More Time | Den vilda | 3 | 100 | 1 | 227 |
1997 | Blond | Bara Hon älskar Mig | 14 | 36 | ||
1998 | Jill Johnson | Kärleken är | 10 | 53 | ||
1999 | Шарлота Перэлі | Take Me To Your Heaven | 1 | 163 | ||
2000 | Roger Pontare | When Spirits Are Calling My Name | 7 | 88 | ||
2001 | Friends | Listen To Your Heartbeat | 5 | 100 | ||
2002 | Afro-dite | Never Let It Go | 8 | 72 | ||
2003 | Fame | Give Me Your Love | 5 | 107 | ||
2004 | Lena Philipsson | It Hurts | 5 | 170 | ||
2005 | Martin Stenmarck | Las Vegas | 19 | 30 | ||
2006 | Карола | Invincible | 5 | 170 | 4 | 214 |
2007 | The Ark | The Worrying Kind | 18 | 51 | ||
2008 | Шарлота Перэлі | Hero | 18 | 47 | 12 | 54 |
2009 | Малена Эрнман | La voix | 21 | 33 | 4 | 105 |
2010 | Ганна Бергендаль | This is my life | 11 | 62 | ||
2011 | Эрык Саадэ | Popular | 3 | 185 | 1 | 155 |
2012 | Ларын | Euphoria | 1 | 372 | 1 | 181 |
2013 | Робін Шэрнберг | You | 14 | 62 | ||
2014 | Сана Нільсэн | Undo | 3 | 218 | 2 | 131 |
2015 | Монс Сельмерлёў | Heroes | 1 | 365 | 1 | 217 |
2016 | Франс | If I were Sorry | 5 | 264 | ||
2017 | Робін Бенгтсан | I Can't Go On(укр.) бел. | 5 | 344 | 3 | 218 |
2018 | Беньямін Інгроса | Dance You Off(англ.) бел. | 7 | 274 | 2 | 254 |
2019 | Джон Лундвік | Too Late for Love(англ.) бел. | 5 | 334 | 3 | 238 |
Еўрабачанне ў ШвецыіПравіць
Год | Горад | Месца | Вядучыя |
---|---|---|---|
1975 | Стакгольм | Міжнародны выставачны цэнтр | Karin Falck |
1985 | Гётэбарг | Скандынавіум | Lill Lindfors |
1992 | Мальмё | Мальмё Істадыён | Lydia Cappolicchio і Harald Treutiger |
2000 | Стакгольм | Эрыксан-Глоб | Kattis Ahlström і Anders Lundin |
2013 | Мальмё | Мальмё Арэна | Петра Медэ |
2016 | Стакгольм | Эрыксан-Глоб |
ГалерэяПравіць
Шарлота Перэлі ў Белградзе (2008)
Эрык Саадэ ў Дзюсельдорфе (2011)
Робін Шэрнберг у Мальмё (2013)
Сана Нільсэн у Капенгагене (2014)
Монс Сельмерлёў у Вене (2015)
Робін Бенгтсан у Кіеве(2017)