Шклоўскі раён
Шклоўскі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Працягласць з усходу на захад — 52 км, з поўначы на поўдзень — 38 км. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім, Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці. У складзе раёна 12 сельскіх Саветаў і 1 горад. Адміністрацыйны цэнтр — горад Шклоў.
Шклоўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Шклоў | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Іванавіч Ціток | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 75,31 %, руская 23,22 % Размаўляюць дома: беларуская 34,2 %, руская 63,09 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
30 802 чал.[1] (6-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 23,1 чал./км² (4-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 93,97 %, рускія — 4,44 %, іншыя — 1,59 %[1] |
||||
Плошча |
1 334,17[2] (11-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
148 м[3] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Геаграфія Правіць
Раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, заходзяць адгор’і Аршанскага ўзвышша.
Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Бярозаўка, Чарніцы, Арціслаўка; а таксама Бася і Аўчоса.
Радовішча торфу Смятанка, 6 радовішчаў цагельнай сыравіны, 3 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, 3 радовішчы будаўнічых пяскоў. На Шклоўшчыне ёсць цэлая сетка глыбока ўрэзаных яроў, у якіх агаляюцца ледавіковыя і міжледніковыя пароды — Ніжнінскі роў. Па дну яго выяўляецца старажытнаазёрная тоўшча. Гэтае месца дэталёва даследавана беларускімі вучонымі і аб’яўлена помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Другі разрэз, больш старажытны, Александрыйскага межледнікоўя, вядомы беларускім вучоным з 1929 года — Мацвееў роў. Ён побач з вёскай Александрыя.
Гісторыя Правіць
Дэмаграфія Правіць
Насельніцтва раёна складае 37,7 чалавек. Усяго акрамя Шклова налічваецца 241 населены пункт.
Транспарт Правіць
Праз раён праходзяць чыгунка і аўтатраса Орша — Магілёў, Шклоў звязаны аўтадарогамі з Круглым і Горкамі, ёсць дарога на Бялынічы.
Культура Правіць
Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У музея два філіялы — Дом-музей Пятра Алейнікава (вёска Крывель) і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» (Шклоў).
Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка.
Славутасці Правіць
Помнікі архітэктуры горада — будынак сінагогі (2-я палова 17 ст.), Ратуша (18 ст.), жылыя дамы 18 і канца 19 ст., будынак папяровай фабрыкі (1898 год), касцёл канца 19-пачатку 20 ст., Праабражэнская царква і асабняк пачатку 20 ст.
Вядомыя асобы Правіць
- Генадзь Іосіфавіч Вялічка
- Ніна Васільеўна Галіноўская
- Яўген Міхайлавіч Крупенька
- Павел Васілевіч Масленікаў
- Міхаіл Герасімавіч Голчанка
- Фрол Акулаў (1912, в. Кішчыцы, Шклоўскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- П. М. Алейнікаў (1914, в. Крывель — 1965) — савецкі кінаакцёр
- М. А. Карначонак (1922, Баркі 1 — 1942) — Герой Савецкага Саюза
- Н. М. Баранава (1922, в. Акунёўка) — Герой Сацыялістычнай Працы, Маці-гераіня
- Уладзімір Ільіч Міхасёў (нар. 1949) — беларускі палітык.
- Анатолій Мікалаевіч Аладзьеў (нар. 1935) — горны інжынер-механік. Кандыдат тэхнічных навук (1967), дацэнт
- Анатоль Сербантовіч (1941, в. Ордаць — 1970) — беларускі паэт
Зноскі
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.