Škoda Auto

(Пасля перасылкі з Шкода Аўта)

«Шкода» (чэшск.: Škoda) — назва кампаніі (Škoda Auto) і марка аўтамабіляў, якія выпускаюцца ў Чэхіі (раней у Чэхаславакіі). Штаб-кватэра — у горадзе Млада-Болеслаў.

Škoda Auto
Škoda head office 01.JPG
Тып Публічная кампанія
Заснаванне 1895
Заснавальнікі Václav Laurin[d] і Václav Klement[d]
Размяшчэнне Flag of the Czech Republic.svg Чэхія: Млада-Болеслаў, Сярэднячэшскі край
Ключавыя фігуры Дэтлеф Вітыг (Detlef Wittig, старшыня савета дырэктараў), Вінфрыд Фаланд (генеральны дырэктар)
Галіна Аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя Легкавыя і камерцыйныя аўтамабілі
Уласны капітал
Абарот 187,858 млрд крон (2009)[1]
Аперацыйны прыбытак 203 млн еўра (2009 год)[2]
Чысты прыбытак 3,462 млрд крон (2009 год)[1]
Актывы
Колькасць супрацоўнікаў 26 153 чалавек (2009 год)[1]
Матчына кампанія Volkswagen Group[4]
Сайт skoda-auto.com(англ.) 

ГісторыяПравіць

Гісторыя вытворчасці аўтамабіляў, якія носяць у цяперашні час марку «Шкода», пачалася з канца 1895 года ў чэшскім горадзе Млада-Болеслаў. Кнігагандляр Вацлаў Лаўрын і механік Вацлаў Клемент, абодва аматары-веласіпедысты, пачалі выпускаць веласіпеды ўласнай канструкцыі, назваўшы іх патрыятычна — Славія.

Іх справы ішлі шчасна. Да 1899 г. фірма Laurin & Klement Co. пачала вытворчасць матацыклаў. Гоншчыкі атрымалі першыя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах.

На мяжы стагоддзяў кампанія ўзяла курс на вытворчасць аўтамабіляў.

Першы аўтамабіль, Voiturette A, выпушчаны ў 1905, меў камерцыйны поспех і стаў знакавым у гісторыі чэшскага аўтамабілебудавання. Дзякуючы сваім ноў-хаў і досведу, кампанія вельмі хутка заняла трывалае становішча на сусветных рынках. Laurin & Klement спрыяла сцвярджэнню пазіцый Багемскага каралеўства як найбольш прамыслова развітога рэгіёна Аўстра-Венгерскай манархіі.

У 1907 г. заснавальнікі пераўтварылі некалі сямейнае прадпрыемства L & K у акцыянернае таварыства. Прагрэс прывёў да стварэння новай мадэлі — Faeton. Пасля 1914 г. кампанія прымала ўдзел у вытворчасці ваеннай прадукцыі.

Для ўмацавання і захавання сваіх пазіцый, а таксама мадэрнізацыі вытворчасці, L & K шукалі моцнага партнёра.

27 чэрвеня 1925 года L & K ўвайшла ў склад найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэгіёна, «Шкода-Пльзень» (Škoda Plzeň), уладальнікам якой з'яўляўся Эміль Шкода. На гэтым скончылася гісторыя маркі Laurin & Klement і з'явілася новая кампанія - Škoda.

Гады Другой Сусветнай вайныПравіць

У гады Другой Сусветнай вайны Skoda стала часткай эканамічнай сістэмы Трэцяга Рэйха і практычна цалкам пераключылася на выпуск ваеннай прадукцыі. Заводы выпускалі газагенератарныя грузавікі, гусенічныя цягачы, а на базе распрацаванай у 1936 г. вытанчанай мадэлі Skoda Superb выпускаліся ваенныя пазадарожнікі. Завод выпускаў узбраенне для фашысцкіх войскаў і таму ў 1945 да 70 % завадскіх магутнасцей былі знішчаны англа-амерыканскімі бамбаваннямі.

Сацыялістычны перыядПравіць

Пасля аксамітнай рэвалюцыіПравіць

Пасля «аксамітнай рэвалюцыі» 1989 года стала ясна, што заводу будзе нялёгка на адкрытым рынку. Гадавая магутнасць складала каля 200 000 аўтамабіляў, пры гэтым акрамя машын састарэлай канструкцыі з рухавіком у задняй частцы, адзінымі сучаснымі мадэлямі былі хэтчбек Favorit і ўніверсал Forman. Škoda быў патрэбен моцны партнёр. Першапачаткова ў якасці патэнцыйных партнёраў чэшскі ўрад разглядаў спіс з 24 вытворцаў аўтамабіляў, летам 1990 года гэтая колькасць скарацілася да васьмі. Толькі чатыры з іх падалі заяўкі, і ў выніку толькі дзве кампаніі ўвайшлі ў канчатковы спіс у жніўні 1990 года: альянс Renault-Volvo і Volkswagen Group. 9 і 10 снежня адбыліся паседжанні ўрада, на аснове якіх 21 снежня 1990 года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з канцэрнам Volkswagen.

28 сакавіка 1991 года міністр прамысловасці чэшскага ўрада Ян Врба[cs] і старшыня савета дырэктараў Volkswagen AG Карл Хорст Хан[de] заключылі асноўнае пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства Škoda Auto. Пасля выканання адпаведных пунктаў пагаднення 16 красавіка Volkswagen набыў 31% акцый за 620 мільёнаў марак. У наступныя гады група павялічыла сваю долю да 100%[5].

У складзе канцэрна ФальксвагенПравіць

Дзякуючы ўзаемадзеянню з заходнімі партнёрамі і новаму эканамічнаму мысленню Skoda правяла мерапрыемствы па мадэрнізацыі тэхнічна-вытворчай базы. У выніку гэтага з'явілася канкурэнтаздольная мадэль — Felicia. За ёй рушылі ўслед і больш паспяховыя мадэлі — Octavia, Fabia і Superb.

ВытворчасцьПравіць

Škoda Auto мае вытворчыя прадпрыемствы ў Чэхіі (Млада Болеслаў, Квасіны, Врхлабі), Славакіі, Украіне, Кітаі, Індыі і Расіі.

У ЧэхііПравіць

Млада БолеслаўПравіць

У Млада Болеславе знаходзіцца галаўны завод маркі. Вытворчасць аўтамабіляў тут стартавала ў 1905 годзе разам з пачаткам дзейнасці кампаніі Laurin & Klement. Цяпер у тых гістарычных завадскіх залах размяшчаецца музей маркі Škoda. Цяперашняя вытворчая пляцоўка знаходзіцца побач. На заводзе вырабляюць аўтамабілі шасці мадэляў: Fabia, Scala, Octavia, Kamiq, Karoq і Enyaq. Апроч аўтамабіляў, тут таксама вырабляюцца рухавікі, механічныя каробкі перадач MQ 200 і MQ 100, восі і акумулятары для гібрыдных мадэляў.

У сакавіку 2021 года з канвеера ў Млада Болеславе сышоў 15 мільённы аўтамабіль[6].

ВрхлабіПравіць

Вытворчасць у Врхлабі пачалася ў 1864 годзе, калі Тэадор Петэра разам з сынамі заснаваў фабрыку па выпуску конскіх сёдлаў, экіпажаў і саней. З 1908 года пачалася вытворчасць аўтамабільных кузаваў. У 1946 годзе прадпрыемства было нацыяналізавана і ўключана ў склад Škoda.

На заводзе выпускаліся мадэлі:

  • 1101 "Tudor" і STW,
  • 1200, 1201, 1202 і 1203
  • 105/120
  • Favorit і Forman
  • Felicia, у тым ліку версіі Combi і Fun
  • Octavia для экспарту ў Польшчу
  • Octavia версій Laurin & Klement, RS, 4x4 і Scout.

У 2012 годзе вытворчасць аўтамабіляў тут была завершана, а фабрыка перайшла на вытворчасць трансмісій[7].

У КітаіПравіць

Škoda выпускае аўтамабілі ў Кітаі з 2007 года. Вытворчасць ажыццяўляецца на чатырох заводах сумеснага прадпрыемства SAIC-Volkswagen (Kodiaq і Kodiaq GT выпускаюцца ў Чаншы, Octavia і Karoq у Нінбо, Rapid і Rapid Spaceback у Ічжэне, Superb, Kamiq і Kamiq GT у Нанкіне).

У ліпені 2020 года ў Кітаі быў выраблены трохмільённы аўтамабіль Škoda[8].

У ІндыіПравіць

У 1999 годзе першае пакаленне Octavia пачалі пастаўляць у Індыю ў выглядзе камплектаў SKD0. Увозіліся практычна цэлыя аўтамабілі ў зборы, на іх на месцы мантаваліся толькі колы і фары. Пасля Індыя змяніла мытныя правілы, што вымусіла Škoda пашыраць зборку з паступовым павелічэннем долі лакальных кампанентаў, а пасля быў пабудаваны новы завод у горадзе Аурангабад. Акрамя таго, у Пуне створаны цэнтр распрацоўкі і мясцовая студыя дызайну[9].

У РасііПравіць

Вытворчасць у Расіі пачалася ў кастрычніку 2009 года на заводзе групы Volkswagen у Калузе. Першай мадэллю стала «Актавія» другога пакалення. У 2012 годзе кантрактную зборку наладзілі на Горкаўскім аўтазаводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. У 2012 годзе была выраблена 100-тысячная Шкода, у 2018 годзе 500-тысячная, у красавіку 2021 года 750-тысячная Шкода расійскай вытворчасці[10].

Станам на 2021 год у Расіі вырабляюць чатыры мадэлі: у Калузе выпускаецца Rapid, а ў Ніжнім Ноўгарадзе красоверы Karoq і Kodiaq і ліфтбек Octavia чацвёртага пакалення.

Спонсарства і дабрачыннасцьПравіць

Чэшскі аўтавытворца мае доўгую гісторыю падтрымкі турніраў па хакеі з шайбай. Škoda з 1993 года бесперапынна з’яўляецца генеральным спонсарам чэмпіянату свету[11].

У БеларусіПравіць

Станам на канец 2019 года ў Беларусі зарэгістравана 48 775 аўтамабіляў Шкода[12].

З 11 сакавіка 2021 года продаж новых аўтамабіляў «Шкода Рапід» у Беларусі быў прыпынены наказам Дзяржстандарту аб неабходнасці ўдакладнення фармулёвак у Адабрэнні тыпа транспартнага сродку (АТТС)[13]. Камітэт заявіў, што падчас правядзення праверкі ў дачыненні да ТАА «ФелОкт-Cэрвіс» (дыстрыб'ютар маркі Škoda ў Беларусі), выяўлены неадпаведнасці машын звесткам у дакуменце. У прыватнасці, у ім згадвалася, што гэтая мадэль выпрабоўвалася з сістэмай дапаможнага тармажэння (BAS), але на рынку аўтамабіль рэалізуецца без яе. Усталяваныя на машынах фары дзённага святла нібыта не такія, якія былі ўнесеныя ў АТТС. Заяўлялася таксама аб разыходжаннях у звестках аб колькасці дзвярэй, экалагічным класе ды іншых паказчыках[14].

23 красавіка 2021 года пастановай Савета Міністраў прадукцыя маркі Шкода была ўнесеная ў пералік тавараў, якія забаронены да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі[15].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 ČTK «Škodě Auto loni klesl zisk o 68 procent» // «E15.cz», 22.03.2010.(чэшск.) 
  2. ČTK «Provozní zisk Škody Auto klesl o dvě třetiny» // «E15», 12.03.2010.(чэшск.) 
  3. 3,0 3,1 annual report
  4. ŠKODA Výroční zpráva 2016, ŠKODA Annual Report 2016 — 2017. — 116 с.
  5. Škoda letos slaví významné jubileum, 30 let od vstupu do koncernu Volkswagen (чэшск.) . auto.cz (23 сакавіка 2021). Праверана 23 сакавіка 2021.
  6. Škoda v Mladé Boleslavi vyrobila už 15 milionů aut. Tím jubilejním je Enyaq (чэшск.) . auto.cz (7 сакавіка 2021). Праверана 11 красавіка 2021.
  7. Jak ve Vrchlabí vyrábějí převodovky: Roboty tady lidi nikdy nenahradí (чэшск.) . auto.cz (28 кастрычніка 2019). Праверана 15 красавіка 2021.
  8. Škoda slaví tři miliony vyrobených aut v Číně. Může za to Octavia a bohatá paleta SUV (чэшск.) . auto.cz (23 ліпеня 2020). Праверана 15 красавіка 2021.
  9. Podívejte se, jak Škodovka kdysi začínala v Indii. Bylo to s jedničkovou Octavií (чэшск.) . auto.cz (10 лютага 2021). Праверана 11 красавіка 2021.
  10. В России выпустили три четверти миллиона «Шкод» (руск.) . motor1.com (9 красавіка 2021). Праверана 11 красавіка 2021.
  11. IIHF ICE HOCKEY WORLD CHAMPIONSHIP. History of the ŠKODA Sponsorship (англ.) . Škoda Auto (21 мая 2017).
  12. Автостатистика ГАИ: сколько у белорусов Geely, а сколько — Ferrari (руск.) . tut.by (31 кастрычніка 2020). Праверана 29 сакавіка 2021.
  13. О временной приостановке продаж ŠKODA RAPID (руск.) . skoda-auto.by (10 сакавіка 2021). Праверана 23 красавіка 2021.
  14. Госстандарт прокомментировал ситуацию с белорусским импортером Skoda (руск.) . TUT.by (11 сакавіка 2021). Праверана 23 красавіка 2021.
  15. Беларускія ўлады агучылі свае контрсанкцыі. Пад забарону трапілі Skoda і Nivea (руск.) . nn.by (23 красавіка 2021). Праверана 23 красавіка 2021.

СпасылкіПравіць

Гл. таксамаПравіць