Школа № 1 (Слаўгарад)
Школа № 1 — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Слаўгарадзе па адрасе вул. Акцябская, 20.
Школа № 1 | |
---|---|
Заснавана | 1864 |
Тып | сярэдняя школа[d] |
Адрас | Слаўгарад, вул. Акцябрская, 20 |
Гісторыя
правіцьНавучальная ўстанова была адкрыта ў 1864 годзе як Прапойскае народнае вучылішча, яно размяшчалася ў спецыяльна пабудаваным для яго доме.
Па стане на 18 кастрычніка 1917 года Прапойску было вышэйшае пачатковае вучылішча. У 1924 годзе школа стала сямігадовай, з 1935 — васьмігадовай, а з 1937 года ператворана ў сярэднюю школу[1].
Будынак
правіцьУ 1938 годзе было здадзена тыпавое памяшканне пачатковай школы на 180 месцаў, якое стала базавым корпусам СШ № 1[1].
У 1972 годзе да яго была зроблена прыбудова на 360 месцаў, якая зараз з’яўляецца асноўным вучэбным корпусам школы[1].
У 2013 годзе была зробленая трохпавярховая прыбудова, у якой сёння змяшчаецца пачатковая школа[1].
Вядомыя выпускнікі
правіць- Іван Паўлавіч Зяцькоў — беларускі фізік
- Васіль Мікалаевіч Бібікаў — генерал-лейтэнант авіяцыі
- Іван Рыгоравіч Цішчанка — беларускі хімік
- Алесь Яскевіч — беларускі літаратурны крытык, публіцыст, літаратуразнавец
- Аляксей Аляксандравіч Сёмкін — беларускі фізіёлаг
- Несцер Пятровіч Емяльянаў — беларускі хімік
- Даніла Сямёнавіч Варанцоў — украінскі электрафізіёлаг, акадэмік АН Украіны
Зноскі
- ↑ а б в г История школы Архівавана 7 лютага 2020. (руск.)