Шлак (ням. Schlacke) — расплаў (пасля зацвярдзення - шклопадобная маса) у металургічных, плавільных працэсах, які пакрывае паверхню вадкага металу, складаецца з ўсплылых прадуктаў пустой пароды з флюсамі. Шлак засцерагае метал ад шкоднага ўздзеяння газавага асяроддзя печы, выдаляе прымешкі. Шлак прымяняецца для вырабу будматэрыялаў (цэгла, дахоўка), як угнаенне. Таксама шлак - цвёрдыя адходы некаторых хімічных вытворчасцей і запечаны попел ад спальвання цвёрдага паліва (напрыклад, каменнага вугалю).

Шлакавы адкід у г. Кларкдэйл (штат Арызона)

Літаратура

правіць
  • Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004. — С. 271.