Шлях (ням.: Schlag — лінія) — скалярная велічыня, якая ўяўляе сабой даўжыню траекторыі руху цела (матэрыяльнага пункта) за дадзены перыяд часу.

Шлях цела, якое рухаецца, заўсёды большы за нуль. Гэта справядліва і ў выпадку, калі перамяшчэнне цела роўнае да нуля, што азначае зварот цела ў пачатковы пункт.

Велічыня шляху заўсёды большая (ці, прынамсі, не меншая), чым велічыня перамяшчэння за той жа адрэзак часу. Геаметрычна гэта ілюструецца тым фактам, што даўжыня крывой, што злучае два пункты, не можа быць меншай за велічыню прамой, што злучае гэтыя ж два пункты.

Шлях можна знайсці як інтэграл ад перамяшчэння па траекторыі руху: