Шпіталь  — будынкі пачатку XX стагоддзя ў Клецку, размешчаныя па вул. Школьная, 23, 25. Помнікі архітэктуры стылю мадэрн. Цяпер у будынку размяшчаецца КУП «Клецкая ЖКГ».

Славутасць
Шпіталь
53°04′06″ пн. ш. 26°37′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Клецк
Архітэктурны стыль Мадэрн
Будаўніцтва 1909
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000191шыфр 613Г000191
Map

Гісторыя правіць

 

Пабудаваны ў 1909 годзе з цэглы. Складаецца з трох карпусоў. Будынак шпіталя — Ш-падобны ў плане аднапавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам.

У часы першай сусветнай вайны размяшчаўся вайсковы шпіталь. Падчас акупацыі ў будынку размяшчалася Клецкая тэхнічная школа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася Клецкая сярэдняя школа, Дом піянераў, раённы ваенны камісарыят. Цяпер выкарыстоўваецца Клецкай ЖКГ. У 1995 праводзіўся касметычны рамонт.

Каля будынка былога шпіталя ў маі 2011 года, падчас рамонту цеплатрасы работнікамі КУП «Клецкая ЖКГ» былі знойдзены чалавечыя рэшткі. У выніку даследаванняў выявілася, што пахаванне з’яўляецца магілай ахвяраў набегаў крымскіх татар пачатку XVI ст[1][2].

Зноскі

Спасылкі правіць