Штаб БСА — кіроўны орган БСА, таксама Вярхоўнае камандаванне БСА. Штаб збольшага займаўся стварэннем беларускіх вайсковых фармаванняў у межах БСА.

СтварэннеПравіць

29 чэрвеня Вільгельм Кубэ даручыў фармаванне батальёнаў БСА Івану Ермачэнку і адначасова папярэдзіў, што яны будуць падпарадкоўвацца камандоўцу СС і паліцыі ў Беларусі. Ніякіх іншых дэталяў ён не зазначыў — іх распрацоўкай павіннае было заняцца кіраўніцтва БНС.

Пасля вайны Францішак Кушаль пісаў, што загад гэты зрабіў на іх вельмі непрыемнае ўражанне. З яго ясна вынікала, што роля доктора Ермачэнкі і людзей, пакліканых докторам Ермачэнкам, зводзілася толькі да таго, каб паклікаць людзей, адзець іх, заквартараваць і накарміць, а астатняе належала ўжо да немцаў.

Аднак Ермачэнка адразу ж узяўся за справу. Неўзабаве пасля атрымання загаду Цэнера (ад 15 ліпеня аб стварэнні БСА) ён распачаў арганізацыю штаба БСА і прызначыў яго шэфам падпалкоўніка Язэпа Гуцьку.

СкладПравіць

Каб стварыць бачнасць таго, што корпус знаходзіцца пад беларускім кіраўніцтвам, немцы на ўсе вышэйшыя камандныя пасады ў ім дазволілі прызначыць беларусаў. У выніку да красавіка 1943 гады, вярхоўнае камандаванне БСА выглядала наступным чынам:

  • Кіраўнік Цэнтральнай рады БНС Іван Ермачэнка — шэф (галоўны камендант) БСА
  • Падпалкоўнік Язэп Гуцько — начальнік штаба БНС
  • Капітан Францішак Кушаль — Галоўны рэферэнт («ваенны міністр») БНС і начальнік яе ваеннага аддзела (Галоўны Вайсковы Рэферэнт БСА[1]). У яго падначаленні ў кожнай акрузе Беларусі знаходзіліся спецыяльныя акруговыя рэферэнты, якія павінныя былі адказваць за фармаванне мясцовых батальёнаў самаабароны.

ЗаняпадПравіць

Пад канец ліпеня 1942 года лаяльнага да палітыкі Кубэ Цэнера змяніў СС-брыгадэфюрар Вальтэр Шымана, які адразу ж пачаў выпраўляць «памылкі» свайго папярэдніка. У верасні ён адабраў у Ермачэнкі тытул «галоўнага каменданта» БСА і распусціў ягоны штаб

Зноскі

СпасылкіПравіць