Акры
Акры (парт.: Acre) — штат на паўночным захадзе Бразіліі, адносіцца да Паўночнага рэгіёна краіны, размешчаны на поўдзень ад экватара. Адміністрацыйны цэнтр - горад Рыу-Бранка. Мяжуе на поўначы са штатам Амазонас, на ўсходзе - са штатам Рандонія, на паўднёвым усходзе - з Балівіяй, на паўднёвым-захадзе - з Перу.
Штат Акры | |||||
---|---|---|---|---|---|
парт.: Acre | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Гімн | Anthem of Acre[d] | ||||
Уваходзіць у | Паўночны рэгіён | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Рыу-Бранка | ||||
Дата ўтварэння | 15 чэрвеня 1962 | ||||
Кіраўнік | Gladson Cameli[d] | ||||
ВУП (2006) | R$4 835 747 (25-й) | ||||
Насельніцтва (2010) |
732 793 чал. (25-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 4,8 чал./км² (23-е месца) | ||||
Плошча | 152 581,388 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
609 м |
||||
![]() |
|||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC-5 і America/Rio_Branco[d][1] | ||||
Код ISO 3166-2 | BR-AC | ||||
Паштовыя індэксы | 69900-000 to 69999-000 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Штат займае па плошчы 16 месца ў Бразіліі (152 581,388 км²), а па насельніцтву - 25 месца (732 793 чалавек).
Геаграфія правіць
Тэрыторыя адносіцца да басейна Амазонкі. На заходняй мяжы з Перу — горы Сера-ду-Дывізор (Кантамана) максімальная вышыня 609 м.
Асноўныя рэкі: прытокі Амазонкі — Журуа і Пурус (з прытокамі) працякаюць у напрамку на поўнач і паўночны ўсход.
Гісторыя правіць
Першапачаткова тэрыторыя належала Балівіі, аднак падчас каўчукавай ліхаманкі сюды прыйшло шмат партугаламоўных бразільцаў, якія абвясцілі Рэспубліку Акры. Пасля шэрагу ваенных канфліктаў штат адышоў да Бразіліі па дамове з Балівіяй ад 17 лістапада 1903 года, перазтвораны ў штат у 1962 годзе, да гэтага быў федэральнай тэрыторыяй[2].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі правіць
Штат падзяляецца на два мезарэгіёна Валі-ду-Акры (усходні) і Валі-ду-Журуа (заходні), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг мікрарэгіёнаў.
Эканоміка правіць
Насельніцтва займаецца ў асноўным зборам соку гевеі і бразільскіх арэхаў па рэках, і вырошчваннем маніёка. Таксама ў штаце вырабляюцца лесанарыхтоўкі, на мяжы з Перу - залатыя капальні.