Мараньян
штат у Бразіліі
(Пасля перасылкі з Штат Мараньян)
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 9 верасня 2018.
Мараньян (парт.: Maranhão) — штат на паўночным усходзе Бразіліі. Мяжуе са штатамі Пара на захадзе, Такантынс на поўдні, Піяўі на ўсходзе; поўнач штата абмывае Атлантычны акіян. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сан-Луіс.
Мараньян | |||||
---|---|---|---|---|---|
парт.: Maranhão | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Сан-Луіс | ||||
Дата ўтварэння | 1889 | ||||
Кіраўнік | Флавіу Дыну[d] | ||||
ВУП (2009) ВУП на душу насельніцтва |
R$39 855 000 [1] (16-й) R$6 259 [1] (26-й) |
||||
Насельніцтва (2010 год) |
6 574 789 (10-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 19,81 чал./км² (16-е месца) | ||||
Плошча | 331 935,507 [2] км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
134 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC-3 | ||||
Код ISO 3166-2 | BR-MA | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Мараньян знакаміты касмічнай базай Алкантара, размешчанай на беразе акіяна на процілеглым Сан-Луісу беразе бухты Сан-Маркус.
ЭканомікаПравіць
Аснову эканомікі штата складае сельская гаспадарка, галоўнай галіной якой з’яўляецца земляробства. На плантацыях Мараньяна вырошчваецца бавоўнік, цукровы трыснёг, кава і какава. У далінах рэк праводзіцца збор пладоў пальмы бабасу, а таксама знакамітага карнаўбскага воску.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 [http://www.ibge.gov.br/home/estatistica/economia/pibmunicipios/2005_2009/tabelas_pdf/tab01.pdf Tabela 1 - Produto Interno Bruto a preços correntes e Produto Interno Bruto per capita segundo as Grandes Regiões, as Unidades da Federação e os municípios - 2005-2009] (парт.) . Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012.
- ↑ Censo 2010: população do Brasil é de 190.732.694 pessoas (парт.)