Штумсдорфскае перамір’е

(Пасля перасылкі з Штумсдорфскае перамір'е)

Штумсдорфскае перамір'е - перамір'е, складзенае 12 верасня 1635 паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай каля вёскі Штумсдорф, якая размяшчалася на поўдзень ад горада Штум ў каралеўскай Прусіі, тэрмінам на 26 з паловай гадоў.

Гісторыя правіць

Вясной 1635 г. скончыўся тэрмін Альтмаркскага перамір'я, якое завяршыла вайну 1600—1629 гг., і пачалася падрыхтоўка да аднаўлення ваенных дзеянняў. Паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай была абвешчана вайна, але рэальна яна так і не пачалася, так як Францыя, якая была саюзнікам як Швецыі, так і Рэчы Паспалітай, садзейнічала працягу перамір'я. Пасярэднікам на перамовах выступаў французскі дыпламат Клод д'Аво [1], які знаходзіўся пры двары ў 1634-1636 гадах.

Швецыя ў гэты час удзельнічала Трыццацігадовай вайне і пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі. Рэчы Паспалітай вярталіся тэрыторыі, страчаныя ў апошнія дзесяцігоддзі польска-шведскай вайны (1600-1629). Але перамір'е таксама было выгадна і Швецыі і яе саюзнікам па Трыццацігадовай вайне (Францыя, Англія і Нідэрланды), яно дазваляла ім сканцэнтравацца на баявых дзеяннях супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У адпаведнасці з Штумсдорфскай дамовай перамір'е працягвалася на 26 з паловай гадоў. Швецыя часова ўтрымлівала Лівонію на поўнач ад Даўгавы з Рыгай, але павінна была гарантаваць свабоду веравызнання для каталікоў. Швецыя таксама адмаўлялася ад заваёў Густава II Адольфа ў каралеўскай і княжацкай Прусіі, перадавала права на збор пошлін з балтыйскіх партоў і захопленыя ёю ў папярэднія гады караблі, пры ўмове, што Рэч Паспалітая не будзе падтрымліваць ворагаў Швецыі [2]. Уладзіслаў IV афіцыйна адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскі прастол. [3]

Штумсдорфскае перамір'е было парушана ў ліпені 1655 г. ўварваннем у Рэч Паспалітую Карла X Густава [4].

Спасылкі правіць

  1. Гийом Левассер де Боплан. Описание Украины. — М.: Древлехранилище, 2004, с. 351.
  2. Roberts M. The Swedish imperial experience 1560—1718. Cambridge: Cambridge University Press, 2003, p. 16
  3. Тарас А. Е. Войны Московской Руси с великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII веках. — М.: АСТ, Мн.: Харвест, 2006, с. 714.
  4. Raumer F. v. Geschichte Europas seit dem Ende des Funfzehnten Jahrhunderts. Bd. 5. — Leipzig: Brockhaus, 1836, S. 381.