Штурм Капітолія ЗША (2021)

5—6 студзеня 2021 года тысячы прыхільнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сабраліся ў Вашынгтоне, каб адхіліць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падтрымаць патрабаванне Трампа да віцэ-прэзідэнта Майка Пенса і Кангрэсу адхіліць перамогу абранага прэзідэнта Джо Байдэна[10][11]. У гэты час Кангрэс праводзіў падлік галасоў Калегіі выбаршчыкаў, і дэбатуючы з нагоды таго, што Тэд Круз і Пол Госар запярэчылі супраць вынікаў падліку па Арызоне. Некаторыя будынкі ў комплексе Капітолія ЗША былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі ў галоўны аб’ект, уключаючы Нацыянальную скульптурную залу[12][13], але пазней іх выгналі. Мэр Вашынгтона Мюрыэл Баўзэр абвясціў каменданцкі час ў амерыканскай сталіцы[14], а Кангрэс зацвердзіў Джо Байдэна абраным прэзідэнтам ЗША. Дональд Трамп паабяцаў не перашкаджаць змене ўлады.

Штурм Капітолія ЗША
Захоп Капітолія прыхільнікамі прэзідэнта Трампа.
Дата 5—7 студзеня 2021
Месца Вашынгтон, ЗША
Прычыны вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года
Мэты ануляванне вынікаў выбараў
Характарыстыка пратэсты, захоп будынкаў
Вынік прыхільнікі Трампа выбіты з Капітолія, закандальнае зацвярджэнне Кангрэсам вынікаў выбараў
Бакі канфлікту
Прэзідэнт ЗША
Рэспубліканцы
Прыхільнікі Дональда Трампа
Злучаныя Штаты Амерыкі Федэральны ўрад ЗША:

Дэмакраты

Лік удзельнікаў
10 000 чалавек[1] невядомая колькасць паліцыянтаў і 3 000 нацгвардзейцаў[2]
Страты
4 загінулых[3][4], 80 аршытаваных[5] 1 загінулы[6], 61 параненых[7][8][9]

Перадгісторыя

правіць

3 лістапада 2020 года ў ЗША прайшлі прэзідэнцкія выбары. Галоўнымі кандыдатамі сталі дзейны прэзідэнт краіны Дональд Трамп ад партыі рэспубліканцаў і Джо Байдэн ад дэмакратаў. У прэзідэнцкай гонцы ўзялі ўдзел яшчэ сем чалавек, як ад іншых партый, так і незалежныя. Паводле звестак на 4 лістапада, за ноч падліку галасоў лідарам стаў Джо Байдэн[15]. Ён набраў найбольшую колькасць галасоў за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Аднак выбары суправаджаліся складанай палітычнай і інфармацыйнай сітуацыяй. Спачатку перад прэзідэнцкай гонкай па краіне пракацілася хваля пратэстаў і беспарадкаў, выкліканыя інцыдэнтам з забойствам Джорджа Флойда. На саміх выбарах адзначаўся высокі ўзровень парушэнняў і фактаў альбо спробаў фальсіфікацый. Усё гэта суправаджалася выдаленнямі пастоў Трампа ў Твітэры[16] і заявамі асноўных кандыдатаў аб сваёй перамозе да поўнага падліку галасоў[17]. Больш за тое, рэспубліканцы не прызналі паразы і запатрабавалі пералік галасоў[18].

Ход падзей

правіць

5 студзеня прыхільнікі Трампа, перад запланаваным на наступны дзень мітынга, пачалі збірацца ў Вашынгтоне. Вечарам таго дня і ў наступную раніцу было арыштавана не менш за дзесяць чалавек[12].

Раніцай 6 студзеня тысячы пратэстоўцаў атачылі манумент Вашынгтона, каб правесці так званы «Марш за выратаванне Амерыкі» (англ.: Mashr for saving America), на які сабралася некалькі тысяч чалавек[2]. Некалькі чалавек выступілі з прамовамі на The Ellipse, у тым ліку саветнік Трампа Рудзі Джуліяні і сам Трамп. Джуліяні звярнуўся да натоўпу, паўтараючы версію падзей, што машыны для галасавання, выкарыстаныя на выбарах, былі «ўзламанымі». Трамп выступіў з-за шкляной перагародкі, раскрытыкаваўшы СМІ і заклікаўшы Пенса адмяніць вынікі выбараў (хоць гэта не ўваходзіць у яго канстытуцыйныя паўнамоцтвы)[19]. Хутка сам Пенс апублікаваў ліст у Кангрэс, у якім сказаў, што не будзе выступаць супраць перамогі Байдэна[19].

У той жа дзень, прыкладна ў 14:15[20], пратэстоўцы пачалі спробы штурму будынка ў комплексе Капітолія ЗША. Некаторыя будынкі ў комплексе былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі, пракраўшыся ў асноўную частку Капітолія[12][13]. Пазней усе будынкі ў комплексе былі заблакаваны, уваход і выхад з іх забаронены. Людзей у будынку папрасілі перайсці ў офісы і замкнуць дзверы і вокны; тым, хто звонку, параілі «шукаць сховішча»[21].

У 17:00 у будынак Капітолія прыбыў спецназ ФБР. Членам Кангрэса ў палаце было загадана надзець процівагазы, бо праваахоўныя органы пачалі выкарыстоўваць слёзатачывы газ. ABC News паведаміла, што ўнутры былі чутны стрэлы і што ля ўваходных дзвярэй Палаты паўстала ўзброенае супрацьстаянне[22]. Пазней залу сената ачысцілі ад пратэстоўцаў, а паліцыя адціснула пратэстуючых з прыступак Капітолія. Пасля штурму затрыманы больш за 50 чалавек і яшчэ чацвёра былі забіты. Паводле інфармацыі CNN, адна выбуховая прылада была знойдзена ў будынку Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі, а адна — у комплексе будынкаў Капітолія. Паводле звестак крыніцы тэлеканала, абедзве бомбы былі ўзарваны супрацоўнікамі спецслужбаў[2].

Як паведамлялася пазней, у Вашынгтон выслалі 3000 байцоў Нацыянальнай гвардыі, а ў сталіцы быў уведзены каменданцкі час. Сам Трамп, даведаўшыся пра дадзеныя падзеі, заклікаў сваіх прыхільнікаў змагацца выключна мірнымі метадамі. Адначасова Сенат і Палата прадстаўнікоў ЗША аднавілі дэбаты па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Неўзабаве Кангрэс зацвердзіў прэзідэнтам ЗША Джо Байдэна, што канчаткова закрывала канстытуцыйныя магчымасці аспрэчыць вынікі выбараў. На гэтым фоне кіраўнік апарата першай лэдзі ЗША і былы прэс-сакратар Белага дома Стэфані Грышэм падала ў адстаўку. Таксама прашэнне аб звальненні падалі намеснік прэс-сакратара Белага дома Сара Мэцьюс і сакратар па пратакольных пытаннях Рыкі Нісета[2].

Вынікі

правіць

Уначы з 6 на 7 студзеня Кангрэс зацвердзіў Джо Байдэна абраным прэзідэнтам ЗША.

7 студзеня многія палітыкі, у тым ліку рэспубліканцы, выступілі з жорсткай крытыкай Дональда Трампа. Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў падзеі, якія адбыліся ў Вашыгтоне, мяцяжом[23].

У той жа дзень буйныя сацсеткі Twitter, Instagram і Facebook часова заблакавалі акаўнты дзеючага прэзідэнта Трампа[24].

45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у новым відэазвароце асудзіў гвалт падчас пратэстаў яго прыхільнікаў на Капітоліі і штурм будынка Кангрэса. У звароце ён паабяцаў, што тыя, хто парушыў закон падчас мітынгу, «заплацяць» за гэта. Ён таксама заявіў, што пратэстоўцы, якія ўжылі гвалт, «не з’яўляюцца прадстаўнікамі ЗША». Са слоў Трампа, краіна прайшла праз цяжкія выбары, таму эмоцыі кіпяць — але цяпер «азарт павінен улегчыся, а спакой — аднавіцца». Ён запэўніў, што факусуецца на спакойнай перадачы ўлады абранаму прэзідэнту Джо Байдэну[25].

Падзеі ў Вашынгтоне адбіліся на рэпутацыі ЗША. Галоўным чынам гэта было выклікана пераследам удзельнікаў штурму з боку ФБР і блакаваннем акаўнтаў Трампа ў сацсетках[26]. Шэраг СМІ апісвалі падзеі як рэпрэсіі і парушэнне свабоды слова[27].

13 студзеня Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША большасцю галасоў падтрымала ініцыятыву імпічмента прэзідэнта дзяржавы Дональда Трампа[28].

Міжнародная рэакцыя

правіць

Дзяржаўныя прадстаўнікі

правіць
  •   Канада: у другой палове дня 6 студзеня прэм’ер-міністр Джасцін Трудо адзначыў, што яго краіна назірае за сітуацыяй «хвіліна за хвілінай»[29].
  •   Турцыя: спікер парламента Мустафа Сентоп заявіў аб тым, што Анкара з непакоем сочыць за падзеямі ў ЗША і заклікае бакі да спакою, спадзяваючыся на вырашэнне праблемы ў рамках закона і дэмакратыі[30].
  •   Вялікабрытанія: прэм’ер-міністр Барыс Джонсан назваў падзеі «ганебнымі», заявіўшы, што «Злучаныя Штаты выступаюць за дэмакратыю ва ўсім свеце, і цяпер жыццёва важна, каб адбылася мірная і спарадкаваная перадача ўлады»[31].
  •   Расія: афіцыйная прадстаўніца МЗС Марыя Захарава пазначыла падзеі ў Вашынгтоне ўнутранай справай ЗША і пажадала амерыканскаму народу «з годнасцю перажыць драматычны момант уласнай гісторыі»[32].
  •   Украіна: прэзідэнт Уладзімір Зяленскі рашуча асудзіў атаку на Капітолій. Пры гэтым ён падтрымаў рашэнне аб зацвярджэнні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць кандыдата ад дэмакратаў Д. Байдэна[33].
  •   Беларусь: кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў штурм Капітолія падзеяй, пра якую «ніхто не мог і падумаць», падкрэсліўшы, што ў гэтай сувязі ў Беларусі, дзе са жніўня 2020 года таксама ідуць пратэстныя акцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў, «трэба сабрацца, трэба супакоіцца»[34].
  •   Германія: прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер назваў падзеі ў Вашынгтоне і штурм Капітолія нападам на дэмакратыю і вынікам «хлусні на высокім узроўні». У сваю чаргу, канцлер краіны Ангела Меркель заявіла, што яе абурылі падзеі ў ЗША[35].
  •   Ізраіль: прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху асудзіў падзеі ў Вашынгтоне і заявіў, што ў рэшце рэшт «амерыканская дэмакратыя пераможа»[36].
  •   Кітай: афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што спадзяецца на хутчэйшае аднаўленне стабільнасці і бяспекі ў ЗША[37].
  •   Іран: прэзідэнт Хасан Рухані ўсклаў усю віну за падзеі на Дональда Трампа. Як заявіў іранскі лідар, «тое, што мы назіралі ў ЗША, паказала, наколькі заходняя дэмакратыя далікатная, яе падмурак слабы»[35].

Міжнародныя арганізацыі

правіць
  •   ААН: пазіцыю генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша прадставіў яго афіцыйны прадстаўнік Стэфан Дзюжарык, які адзначыў, што ў такіх абставінах важна, каб палітычныя лідары выказалі сваім прыхільнікам неабходнасць устрымлівацца ад гвалту, паважаць дэмакратычныя працэсы і вяршэнства закона[38].
  •   НАТА: генеральны сакратар альянса Енс Столтэнберг назваў пратэсты ў Капітоліі ЗША «шокам» і заявіў, што «вынікі гэтых дэмакратычных выбараў павінны быць паважаныя»[39].
  •   Еўрапейскі Саюз: кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль напісаў, што ў вачах усяго свету амерыканская дэмакратыя з-за пратэстаў знаходзіцца пад пагрозай[35].

Меркаваны замежны фактар

правіць

Каментуючы штурм Капітолія, саветнік былога прэзідэнта Барака Абамы Бэн Родс заявіў, што Расія ў нейкай меры датычная да вашынгтонскіх падзей. Гэта меркаванне падтрымалі іншыя актывісты-дэмакраты. Абвінавачванні расійскага ўрада ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы ЗША з рознай перыядычнасцю адбываліся з часоў прэзідэнцкіх выбараў 2016 года, калі спецслужбы гэтай краіны былі западозраныя ў падмене галасоў, што меркавана дапамагло перамагчы Трампу[40]. У 2020 годзе амерыканскія дзяржаўныя і палітычныя дзеячы абвінавачвалі Расію[41] і Зімбабвэ[42] ў датычнасці да акцый і беспарадкаў, арганізаваных BLM. Прыхільнікі версіі расійскага ўмяшання аргументуюць свой пункт гледжання тым, што пры Трампе ЗША былі значна больш сканцэнтраваныя на супрацьстаянні з Кітаем, у той час як Байдэн жадаў зрабіць акцэнт на ўзмацненні барацьбы з Масквой[43].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. капітолія by. SHINE. Праверана 4 студзеня 2021.
  2. а б в г Протесты в США. Главное // Коммерсантъ, 7 января 2021
  3. McEvoy, Jemima. These Are The Four People Who Died Amid The Capitol Riot (англ.). Forbes. Праверана January 7, 2021.
  4. Terruso, Julia. He organized a bus of Trump supporters from Pa. for ‘the first day of the rest of our lives.’ He died in D.C. (англ.). Philadelphia Inquirer. Праверана January 7, 2021.
  5. Perez, Evan; Herb, Jeremy; Polantz, Katelyn; Scannell, Kara; Carrega, Christina (January 7, 2021). "Prosecutors 'looking at all actors,' including Trump, as charges are filed against Capitol rioters". CNN. Архівавана з арыгінала January 8, 2021. Праверана January 8, 2021.
  6. "Capitol Police officer dies from injuries after clashing with pro-Trump mob"
  7. Raju, Manu. Facing criticism, US Capitol Police details response to violent mob, 14 suspects arrested and 50 officers injured. CNN (7 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы January 8, 2021. Праверана January 7, 2021.
  8. Questions mount over law enforcement’s failure to protect the Capitol. The New York Times (7 студзеня 2020). — «Mr. Sund said more than 50 Capitol Police and Washington Metro Police officers had been injured, and several Capitol Police officers were hospitalized with serious injuries.»  Архівавана з першакрыніцы January 8, 2021.
  9. ‘Didn’t Have a Choice’: Vet Was Climbing Through Broken Window When She Was Shot Dead
  10. Peñaloza. Trump Supporters Clash With Capitol Police At Protest (англ.). National Public Radio (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  11. Amenabar. Live updates: Hundreds storm Capitol barricades; two nearby buildings briefly evacuated; Trump falsely tells thousands he won (англ.). The Washington Post (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  12. а б в McEvoy. DC Protests Live Coverage: Entire Capitol Now On Lockdown As Protesters Enter The Building (англ.). Forbes (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  13. а б Lang. U.S. Capitol on Lockdown, Pro-Trump Protestors Breach Police Lines (англ.). Variety (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  14. DC Mayor Issues 6 p.m. Curfew Following Protests Wednesday (англ.)(недаступная спасылка). CBS Baltimore (6 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2021. Праверана January 6, 2021.
  15. Байден побил рекорд по числу полученных на выборах голосов // Известия, 5 ноября 2020
  16. Лишние нули Байдена и мертвые души Мичигана. Почему у Трампа заявляют о фальсификации выборов президента США Архівавана 23 лістапада 2020. // Страна.ua, 5 ноября 2020
  17. Трамп заявил о победе на выборах по «законным» голосам // РИА Новости, 8 ноября 2020
  18. Трамп отказывается признавать поражение на выборах // Росбалт, 8 ноября 2020
  19. а б Nickeas. Pro-Trump supporters have flooded DC to protest president's election loss. CNN (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  20. Fandos, Nicholas (2021-01-06). "Pence and lawmakers evacuated as protesters storm the Capitol, halting Congress's counting of electoral votes". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2021-01-06.
  21. Watch Live: Protesters Swarm US Capitol Steps as Congress Counts Electoral Votes (англ.). NBC4 Washington. Праверана January 6, 2021.
  22. Berge. HAPPENING NOW: Armed standoff inside US Capitol, shots fired (англ.). WQOW (6 студзеня 2021). Праверана 6 студзеня 2021.
  23. news.tut.by Архівавана 9 студзеня 2021.
  24. "Trump blocked by Twitter and Facebook". BBC News. 2021-01-07. Праверана 2021-01-07.
  25. nn.by
  26. Смерть и ненависть в Капитолии
  27. Сторонники Трампа, штурмовавшие Конгресс, подвергаются репрессиям
  28. Дональд Трамп стал первым президентом в истории США, которому дважды вынесли импичмент (руск.). Эхо Москвы. Праверана 14 студзеня 2021.
  29. "Canada PM Trudeau Expresses Concern About Violence in Washington". US News. January 6, 2021.
  30. Bir, Burak (6 January 2021). "Turkey calls on all parties in US to use common sense". Anadolu Agency. Праверана 6 January 2021. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2021. Праверана 6 студзеня 2021.
  31. Duncan Lindsay (January 6, 2021). "Boris Johnson leads condemnation of trouble at US Capitol as Trump supporters storm building". Metro.
  32. Захарова пожелала США с достоинством пережить драматический момент истории // ТАСС, 7 января 2021
  33. Украина осудила беспорядки в Вашингтоне и считает их "беспрецедентным насилием" // ТАСС, 7 января 2021
  34. Лукашенко назвал штурм Капитолия в Вашингтоне событием, о котором "никто не мог подумать" // ТАСС, 7 января 2021
  35. а б в Как в мире комментируют события в Вашингтоне (7 студзеня 2021). Праверана 7 студзеня 2021.
  36. Нетаньяху уверен, что американская демократия восторжествует (7 студзеня 2021). Праверана 7 студзеня 2021.
  37. В Пекине прокомментировали беспорядки в Вашингтоне (7 студзеня 2021). Праверана 7 студзеня 2021.
  38. На фоне беспорядков в Вашингтоне генсек ООН заявил о необходимости воздерживаться от насилия (7 студзеня 2021). Праверана 7 студзеня 2021.
  39. "NATO Secretary-General calls for U.S. election outcome to be respected". Reuters(англ.). January 6, 2021. Праверана January 6, 2021.
  40. Демократы в США нашли "крайнего" в организации протестов. Это Москва // Правда.ру, 7 января 2021
  41. Белый дом заподозрил Россию и Китай в причастности к беспорядкам в США. Фергана. Праверана 1 чэрвеня 2020.
  42. Mutsaka, Farai (1 June 2020). "Zimbabwe summons US envoy over White House adviser's comment". Associated Press. Праверана 1 June 2020.
  43. Политолог объяснил, чем Байден лучше и хуже Трампа // Московский комсомолец, 6 ноября 2020